|
15 – 17 верасня 2006 года
Рэспубліка Беларусь
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр
г. Мінск, пр-т Газеты «Правда», 11
ПРЭАМБУЛА
З другой паловы ХХ стагоддзя вядзецца пошук шляхоў абнаўлення сістэм адукацыі, якія забяспечваюць пераход ад прынцыпу “адукацыя на ўсё жыццё” да прынцыпу “адукацыя праз усё жыццё”. Мэтай адукацыйнай палітыкі становіцца стварэнне ўмоваў, што дазваляюць вучыцца неперарыўна, атрымліваць сучасныя агульныя і прафесійныя веды і рэалізоўваць індывідуальную адукацыйную стратэгію.
У адпаведнасці з класіфікацыяй ЮНЭСКА да нефармальнай адукацыі (non-formal education) адносяць навучальныя праграмы і курсы, якія арганізаваны і праводзяцца па-за традыцыйнай сістэмай адукацыі, дзе вынікі навучання не заўсёды пацвярджаюцца адпаведнымі дакументамі. У Мемарандуме неперарыўнай адукацыі Еўрапейскага Саюза падкрэсліваецца, што кантынуум неперарыўнасці робіць нефармальную адукацыю раўнапраўным складнікам адукацыйнага працэсу на працягу ўсяго жыцця.
Засноўваючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, грамадскія аб'яднанні Беларусі ў супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі выступілі з ініцыятывай правядзення Фестывалю нефармальнай адукацыі, каб
- падкрэсліць каштоўнасць і неабходнасць адукацыі, што адбываецца як у навучальнай установе, так і ў коле сяброў, клубе па інтарэсах, у сям’і і на працоўным месцы;
- акцэнтаваць увагу не толькі на эканамічнай мэтазгоднасці нефармальнай адукацыі, але і на яе сацыяльна-культурнай і грамадзянска-палітычнай значнасці;
- гаварыць пра неабходнасць падтрымкі самаадукацыі ў любым узросце і па любых пытаннях жыццядзейнасці чалавека;
- паказаць, што навучанне можа прыносіць не толькі карысць, але і задавальненне!
- і, нарэшце, запрасіць да супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных партнёраў, прапануючых паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых.
МЭТЫ ФЕСТЫВАЛЮ: 1. Асэнсаванне фенамена «нефармальнай адукацыі» і яе значэння для развіцця асобы і грамадства.
2. Абмеркаванне перспектываў і накірункаў развіцця нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых у Рэспубліцы Беларусь.
3. Прадстаўленне арганізацый, праграм і праектаў у сферы нефармальнай адукацыі, абмен досведам і стымуляванне супрацоўніцтва.
Да Фестывалю будзе выданы тэматычны нумар часопіса «Адукатар». У ім будуць апублікаваны тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных пасяджэнняў, круглых сталоў і майстар-класаў.
Матэрыялы артыкулаў разам з заяўкай на ўдзел у Фестывалі прадстаўляюцца ў электронным выглядзе да 1 ліпеня 2006 года. Аб'ём артыкула не павінен перавышаць 3000 слоў.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, працуючых у сферы нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах.
Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
• аўтар паведамлення на круглым стале;
• арганізатар майстар-класа;
• прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання;
• прэзентацыя арганізацыі;
• свабодны ўдзел.
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у фестывалі складае:
для беларускіх удзельнікаў: у выпадку рэгістрацыі да 1 ліпеня 2006 г. – 10 000 бел. руб.
у выпадку рэгістрацыі да 1 жніўня 2006 г. – 20 000 бел. руб.
для замежных удзельнікаў:
з пражываннем 90 еўра
без пражывання -30 еўра
Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя ўключае ў сябе: інфармацыйныя матэрыялы (у тым ліку спецвыпуск часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, кава-паўзы, вячэру 15-га верасня і абед 16-га верасня. Пражыванне іншагародніх удзельнікаў з Беларусі арганізуецца за кошт сродкаў Праграмы падтрымкі Беларусі. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за 2 чалавекі ад арганізацыі.
Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.
Запоўненую ФОРМУ ЗАЯЎКІ (гл. дадатак) просім дасылаць да 1 жніўня 2006 г.
па электроннай пошце
альбо па адрасу: зав. Калініна 16 – 711, 220012, Мінск
Даведкі па тэл. у Мінску: 281-60-01 альбо (029) 552-60-28 – Ягор Мароз
(029) 399-97-89, 777-81-11 – Ірына Сухій
(029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха
Усю інфармацыю аб Фестывалі можна таксама знайсці на сайце WWW.ADUKATAR.NET
|