|
Арыштаваная маёмасць аб’яднання «Дапамога дзецям Чарнобыля»
Мытнікі наклалі на вядучую дабрачынную структуру гомельшчыны 330-мільённы штраф. Яшчэ ў 100 мільёнаў рублёў абыдзецца ўтылізацыя сапсаваных прадуктаў, што так і не дайшлі да зоны. Згнілі яны на складах, арэнда якіх каштавала 50 мільёнаў. У выніку набягае каля 200 тысяч еўра, піша сайт www.bulletinonline.org. Такіх грошаў у грамадскай арганізацыі проста няма.
“Дапамога дзецям Чарнобыля” – адно з буйнейшых у рэспубліцы міжнародных дабрачынных грамадскіх аб’яднанняў. З 1991 года ў пацярпеўшыя ад катастрофы на ЧАЭС раёны аб’яднанне даставіла гуманітарнай дапамогі больш як на 20 мільёнаў еўра. Аздаравіла за мяжой каля 100 тысяч дзяцей: з дзіцячых дамоў і “дамашніх”, якія хварэюць на захворванне крыві, цукровы дыябет, анкалогію, іншыя пагаршэнні здароўя. З дапамогай дабрачынцаў у абласным эндакрыналагічным дыспансеры штогод абследуецца каля 10 тысяч чалавек.
Гл. таксама: www.bulletinonline.org
|