|
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) і Асамблея няўрадавых арганізацый атрымалі ганаровыя граматы ад Сусветнага руху за дэмакратыю, трэці форум удзельнікаў якога праходзіў з 1-га па 4-га лютага ў Дурбане (Паўднёвая Афрыка).
"Мірнае змаганне за дэмакратыю патрабуе мужнасці, упартасці, адданасці ідэалам правоў чалавека, плюралізму, улады закона, гаворыцца ў ганаровай грамаце. Тыя, хто абараняе і папулярызуе гэтыя каштоўнасці ў найбольш складаных абставінах, заслугоўвае міжнароднага прызнання і падтрымкі з боку прыхільнікаў дэмакратыі ва ўсім свеце".
У сустрэчы бралі ўдзел каля 600 чалавек прадстаўнікоў больш як 120-і краін свету. Дэмакратычны рух Беларусі на форуме прэзентавалі БАЖ і Асамблея няўрадавых арганізацый "вядучыя арганізацыі, якія падтрымліваюць і абараняюць грамадзянскую супольнасць і сектар мас-медыя", так ахарактарызавалі арганізатары форуму прадстаўнікоў нашай краіны. "Дэмакратычны Рух у Беларусі церпіць рэпрэсіі за тое, што знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі, гаворыцца ў праграме мерапрыемства. У складаных умовах, калі выбары фальсіфікуюцца, палітыкі знікаюць, правы чалавека парушаюцца, незалежныя арганізацыі ліквідуюцца, Рух змагаецца за тое, каб вярнуць дэмакратыю і эканамічную рэформу на Беларусь".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
|