|
Беларускія недзяржаўныя грамадзкія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў Праграме Усход-Усход Партнэрства па-над межамі, абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана Баторыя.
У межах праграмы фінансуюцца праекты польскіх недзяржаўных арганізацый, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Польшчы супольна з партнэрамі з Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку з Беларусі. Праекты мусяць быць накіраваныя на абмен досьведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэньне супольных праблем, стварэньне міжнарожных кансультацыйных кааліцый.
Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх арганізацый.
Апошні тэрмін падачы заявак – 22 лютага (рэалізацыя – ад 22 траўня); 22 жніўня (рэалізацыя ад 22 лістапада).
Больш падрабязная інфармацыя пра гэтую і іншыя праграмы Фундацыі, фармуляры на ангельскай мове разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы: www.batory.org.pl/wschod/polska.htm .
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны №275 ад 24 студзеня 2008 г
|