English version
 










Навіны

 


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                        Выпуск 250                                                           

(14 чэрвеня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел Алеся Бяленік, Зьміцер Ягораў.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

Сёньня ў выпуску:

Лявон Вольскі і мастакі супраць разбурэньня Гародні...........................................… 2

Польскае ваяводзтва абараняе Гародню.................................................................… 2

Уганараваньне пераможцаў літаратурнага спабору...............................................… 2

Мельнікаў засьпявае ў Гародні.................................................................................… 3

Першы раз у беларускамоўны клас..........................................................................… 3

Міжнародны валянтэрскі летнік «Пад Каменем»...................................................… 3

Летняя школа па сацыяльным мэнэджмэнце.........................................................… 4

Лодзь чакае маладых журналістаў...........................................................................… 5

Навучаньне для моладзі............................................................................................… 5

Узнагароды за абарону свабоды слова....................................................................… 5

Навучаньне для спецыялістаў па працы з дзецьмі.................................................… 6

Трэнінг па арганізацыі групаў самадапамогі...........................................................… 6

Валянтэрскі летнік для моладзі.................................................................................… 7

Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных..............................................................… 7

Спабор эсэ Сусьветнага банку.................................................................................… 8

Спабор мікрафільмаў.................................................................................................… 8

Валянтэрскі летнік для моладзі.................................................................................… 8

Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных..............................................................… 9

Спабор эсэ Сусьветнага банку.................................................................................… 9

Спабор мікрафільмаў.................................................................................................… 9

Моладзевы летнік-сэмінар......................................................................................… 10

Інтэграцыйны сэмінар у Польшчы........................................................................… 10

Дасьледчы спабор для школьнікаў.........................................................................… 10

 

~Падзеі:

Лявон Вольскі і мастакі супраць разбурэньня Гародні

У мінулыя выходныя ў Гародні працягваліся акцыі супраць гвалтоўнай рэканструкцыі гістарычнага цэнтру, падчас якой руйнуюць старыя будынкі.

 У межах акцыі “Музыкі супраць разбурэньня” адбыўся канцэрт Лявона Вольскага, на які сабралася больш за трыста фанаў. Музыка выказаў сваё меркаваньне што да рэканструкцыі горада: “Нават калі гэтыя кварталы, будынкі ня робяць вельмі вялікага ўражаньня, але ж гэта сапраўдная старызна, як можна зь ёю гэтак абыходзіцца? Гэтая акцыя ёсьць праявай маёй любові да Горадні”.

На гарадзенскіх вуліцах адбыўся таксама мастацкі пленэр, у якім ўдзельнічалі больш за 30 мясцовых і сталічных мастакоў.

Паводле каардынатара мастацкіх акцый Паўла Мажэйкі, спроба зрабіць мастацкі пратэст супраць плянаў улады разбурыць горад стала ўдалай акцыяй, і будзе мець працяг – вынікам пленэру мае стаць выстава, карціны мяркуецца паказаць ня толькі ў Гародні, але таксама ў іншых гарадах.
           
Па  матэрыялах інтэрнэт-выданьняў

5уверх

 Польскае ваяводзтва абараняе Гародню

Ваявода польскага ваяводзтва Ніжняя Сілезія са сталіцай ва Ўроцлаве заявіў аб накіраваньні ў польскі ўрад, Эўразьвяз і ЮНЭСКА зварота з заклікам стварыць адмысловую міжнародную камісію ў справе захаваньня гістарычнага цэнтра Гародні.

У часе прэсавай канфэрэнцыі сп.Кшыштаф Гжэльчык падкрэсьліў, што Гарадзенскія помнікі – спадчына не толькі беларускай, але і сусьветнай культуры.

Уроцлаў мае з Гародняй дамову аб партнэрстве, але ўсе афіцыйныя кантакты ў межах дакумента былі прыпыненыя польскім бокам пасьля таго, як ад кіраўніцтва Саюзам палякаў была адхілена Анжаліка Борыс.

Па  матэрыялах інтэрнэт-выданьняў

5уверх

Уганараваньне пераможцаў літаратурнага спабору

                8 чэрвеня  ўганараваныя пераможцы літаратурнага спабору “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”, абвешчанага Супрасльскім  таварыствам культуры “UROCZYSKO” у партнэрстве з Гарадзенскім грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сектар”.

            У літаратурнай вечарыне ў межах XII спатканьня з прыродай і мастацтвам, зладжанага ў Супрасьлі (Польшча), узялі ўдзел прадстаўнікі Гарадзеншчыны, якія занатавалі самыя цікавыя легенды і паданьні Прынямоньня.

5уверх

 

Мельнікаў засьпявае ў Гародні

16 чэрвеня ў Гародні ладзіцца канцэрт хрысьціянскіх бардаўскіх сьпеваў і паэзіі «Птушка белая над краінай сіняй», прысьвечаны Дню Ўсіх Сьвятых зямлі Беларускай.

 Сьпявае вядомы беларускі бард Андрэй Мельнікаў. Удзел бяруць таксама паэты Алесь Сьпіцын і Ўсевалад Гарачка.

Канцэрт распачнецца а 15?ай гадзіне ў памяшканьні нядзельнай школкі па адрасе: вул.Ажэшкі, д. 23 (насупраць праваслаўнага Катэдральнага Усьпенскага сабору, побач з галоўным корпусам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы.

Уваход вольны.

 Тэлефон для даведак 8?029?509?10?39.

Паводле www.nn.by

 

5уверх

         Першы раз у беларускамоўны клас

Дасягнута паразуменьне паміж Гарадзенскай гарадзкой Радай Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны і аддзелам адукацыі гарвыканкама аб фармаваньні ў навучальным 2007-2008 гг. першых класаў з беларускай мовай навучаньня.

Беларускія класы маюць адкрыцца ў гімназіях №№ 4, 6, 7, а таксама сярэдніх школах №№ 10, 26, 32.

Па ўсіх пытаньнях, зьвязаных з адкрыцьцём беларускіх класаў у гарадзенскіх школах кантактуйце з гарадзкой Радай Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны па тэлефонах: +375 (152) 43 67 58, (29) 13 18 31.

Паводле  www. blog.grodno.net     

5уверх

 

 

               
  Абвесткі:

Міжнародны валянтэрскі летнік «Пад Каменем»

З 27 ліпеня да 10 жніўня Інстытут грамадзкага лідэрства ладзіць валянтэрскі летнік «Пад Каменем» (Львоўская вобласьць).

Мэта летніка: аб'яднаць актыўную моладзь вакол супольнай ідэі дапамогі ў аднаўленча–рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пасёлку гарадзкога тыпу Падкамень.

Задачы:

-далучыць да летніку прадстаўнікоў розных маладзёвых арганізацый Украіны і блізкага замежжа;

 -дапамагчы ў аднаўленча-рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пгт. Падкамень;

 -стварыць сяброўскі асяродак, што спрыяе знаёмству і абмену досьведам паміж удзельнікамі;

-абмен кантактамі і сувязямі з мэтай супрацоўніцтва ў будучыні;

 -добра правесьці час разам.

У праграме летніка – праца, інтэрактыўныя і спартыўныя гульні, экскурсіі і вандроўкі па навакольлі, прэзентацыя ўдзельнікамі арганізацый і краін, знаёмства з традыцыямі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 17 да 30 год.

Працоўныя мовы: ангельская, украінская, польская, руская.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: да 1 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя і анкета знаходзяцца на вэб-пляцоўцы Інстытута Грамадзкага Лідэрства: www.ihl.org.ua . Канcультацыю можна атрымаць праз мабільны тэлефон: +38(097) 973 48 14, эл.адрас: [email protected] .

5уверх

 

Летняя школа па сацыяльным мэнэджмэнце

 Kaospilot – адна з самых вядомых крэатыўных школ Даніі – запрашае  ахвотных да ўдзелу ў летняй школе пад кіраўніцтвам трэнераў з Kaospilot School (г. Мальмо, Швецыя), якая ладзіцца 20-25 жніўня ў Вільні.

Пад час навучаньня ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць:

-                  Даведацца пра новыя шляхі разьвіцьця арганізацыі з дапамогай унікальных мэтадаў KaosPilot.

-                  Навучыцца ствараць і разьвіваць новыя ідэі, а таксама зрабіць праекты пасьпяховымі і ўстойлівымі.

-                  Авалодаць трэнерскімі навыкамі, каб дапамагчы іншым сябрам арганізацыі поўнасьцю рэалізоўваць іх крэатыўны патэнцыял.

-                  Навучыцца кіраваць творчым працэсам і праводзіць практычныя заняткі для сябраў  арганізацыі.

-                  Працаваць зь людзьмі зь іншых арганізацый.

-                  Дапамагаць адзін аднаму дзеля пасьпяховай рэалізацыі супольнага праекта.

Kaospilot School прапаноўвае альтэрнатыўную адукацыю ў галіне сацыяльнага і інавацыйнага мэнэджмэнту, вучыць прадпрымальнікаў і сацыяльных інаватараў творча і пасьпяхова рэалізоўваць свае ідэі. Адукацыйны мэтад Kaospilot School палягае на ідэі таго, што толькі той, хто ў стане эфэктыўна арганізаваць сваю ўласную дзейнасьць, здольны быць лідэрам для іншых.

Да ўдзелу запрашаюцца па 2 чалавекі з кожнай арганізацыі / ініцыятыўнай групы (адзін з іх мусіць свабодна пісаць і размаўляць па-ангельску), якія запаўняюць адну анкету на дваіх.

Удзельнікі  мусяць мець канкрэтны праект ці ідэю будучага праекта, які

дапамогуць рэалізаваць Kaospilot, адбіраюцца на конкурснай аснове.

Навучаньне бясплатнае

Апошні тэрмін падачы заявак на ангельскай мове: да 15 чэрвеня.

Заяўкі дасылаць на эл.адрас:   

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.kaospilot.dk

 

5уверх

 Лодзь чакае маладых журналістаў

Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Горадня) і “Centrum "OPUS" (Лодзь, Польшча) запрашаюць маладых журналістаў да ўдзелу ў адукацыйным праекце.

 З 10 па 18 ліпеня ладзіцца навучальны візыт маладых беларускіх журналістаў у Лодзь. У праграме – трэнінгі па асновах журналістыкі, працы журналіста ў мясцовай супольнасці, наведваньне мясцовых СМІ. Па заканчэньні візыта ўдзельнікі праекта атрымаюць хатняе заданьне, па выніках якога будзе праведзены адбор для далейшага навучаньня і стажыроўкі ў Польшчы. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, забясьпечваюць пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў праекта пад час візыту.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 чэрвеня.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць даслаць матывацыйны ліст у адвольнай форме на эл.адрас: . У лісце неабходна пакінуць свае канткты (е-mail і тэлефон).

Падрыхтаваў Зьміцер Ягораў

5уверх

Навучаньне для моладзі

Трэнінгавы курс для трэнераў “Разьвіцьцё ў моладзі здольнасьці прасоўваць міжкультурны дыялог” ладзіцца з 24 па 31 жніўня ў Арадэа (Румынія).

Навучаньне будзе ладзіцца на ангельскай мове.

Выдаткі на пражываньне, харчаваньне і праезд аплочваюцца арганізатарамі праекта.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 24 чэрвеня.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку:

 http://train-the-trainer.ro/ttt-program.

Падрыхтавала Алеся Бяленік

5уверх 

Узнагароды за абарону свабоды слова

Арганізацыя “Канадзкія журналісты за свабоду слова” (CJFE) запрашае да ўдзелу ў міжнародным спаборы на атрыманьне ўзнагароды за дасягненьні ў галіне абароны свабоды прэсы.
 Узнагарода за дасягненьні ў галіне абароны свабоды прэсы будзе ўручаная двум журнаістам або СМІ з любой кропкі свету, якія змаглі пераадолець сур’ёзныя перашкоды пры падрыхтоўцы навінаў і прадэманстравалі прыхільнасьць справе абароны правоў чалавека, аб’ектыўна распавядаючы людзям пра падзеі, якія адбыліся ў іх краіне або ў замежжы.
               Заяўкі прымаюцца па-ангельску або па-французку. Правам намінаваць надзеленыя арганізацыі і фізычныя асобы, саманамінаваньні не прымаюцца. На разгляд прымаюцца матэр’ялы, напісаныя, зьнятыя, апублікаваныя ў перыяд з 1 ліпеня 2006 па 20 чэрвеня 2007г. Кожны пераможца атрымае іменную таблічку і грашовы прыз памерам 3000 канадскіх даляраў.
                Узнагароды будуць уручаныя падчас спецыяльнай цэрымоныі ў Таронта, Канада, у лістападзе. 
               Апошні тэрмін падачы заявак: 20 чэрвеня.
               Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы:
www.cjfe.org/releases/2007/10052007awards.html
               Паводле www.belngo.by  

5уверх

Навучаньне для спецыялістаў па працы з дзецьмі

                Некамерцыйная ўстанова “Сацыяльна-культурны альянс” і Нацыянальны Інстытут Кацярыны Вялікай ладзяць Школу падрыхтоўкі спецыялістаў па прафілактыцы паводзінаў рызыкі ў дзіцяча-падлеткавым асяроддзі.

            Мэта правядзеньня школы: азнаёміць слухачоў з сучасным комплексным падыходам да прафілактычнай працы, абапіраючыся на айчынны і замежны досьвед у галіне вывучэньня прыроды залежнасьці, распрацоўкі прафілактычных праграм, псіхалогіі дзяцей і падлеткаў.

            Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія маюць досьвед і намер працаваць ў галіне прафілактыкі злоўжываньня псіхатропных рэчываў сярод дзяцей і падлеткаў – урачы, псыхолагі, сацыяльныя работнікі і педагогі, студэнты старэйшых курсаў, хрысьціянскія лідэры, лідэры валантэрскага руху.

Пачатак навучаньня ў кастрычніку. Навучаньне платнае.

Кантакты: 8 (499) 198-76-17; 8 (499) 198-41-90 [email protected], Москва, 123298, ул. Народного Ополчения, д.48, к.1

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы і кошт курса можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.risknetwork.ru/events/?id=26

 Паводле www.basw-ngo-by.net

5уверх

 

Трэнінг па арганізацыі групаў самадапамогі

30 чэрвеня-1 ліпеня ў Менску ў межах сумеснага праекта праграмы разьвіцьця ААН і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь мае адбыцца сэмінар-трэнінг “Арганізацыя групаў самадапамогі для людзей, якія жывуць з ВІЧ”.

Сэмінар мае адказаць на пытаньні:

-       Што такое група ўзаемадапамогі?

-       Чаму яна неабходная для вас?

-       Як група ўзаемадапамогі можа зьмяніць вашае жыцьцё і жыцьцё людзей навокал?

-       Чаму ўзаемадапамога эфектыўная?

Усе выдаткі ўдзельнікаў аплочваюцца.

Для ўдзелу ў сэмінары неабходна запоўніць кароткую рэгістрацыйную форму. Канфідэнцыйнасьць інфарманцыі гарантуецца арганізатарамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: тел.: 8 017 286-16-53; 8 029 136 05 33, e-mail: .Кантактная асоба: Вольга Кузьмянок.

Паводле www.basw-ngo-by.net

 

5уверх

 

         Валянтэрскі летнік для моладзі

Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА” абвясьціла пра фармаваньне групы ўдзельнікаў валянтэрскага летніка “Сядзіба”.

Добраахвотнікі ва ўзросьце 18 – 26 гадоў   будуць працаваць на аднаўленьні старадаўняй сядзібы ў пасёлку Сьмілавічы ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці. У праграме таксама навучальныя трэнінгі, фота-пленэр, экскурсіі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

У летнік, які пройдзе 9 – 23 ліпеня пры фінансавай падтрымцы Амбасады Францыі ў Беларусі, запрашаецца моладзь зь Беларусі, Італіі і Францыі. Прыярытэт пры адборы будуць мець сябры клюбаў ЮНЭСКА.

Апошні тэрмін падача заяўкі  1 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: www.belau.info .

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных

Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне.

 Добраахвотнікі могуць папрацаваць на раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска (другая палова чэрвеня), а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада (ліпень) на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалёгіяй і краязнаўствам і можа прысьвяціць частку свайго вольнага часу добраахвотнай працы на архэалягічных раскопках, С. Рассадзін прапануе зьвязвацца зь ім праз тэлефон 567-59-22.

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Спабор эсэ Сусьветнага банку

Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ  “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

            Прызавы фонд будзе складацца з адной  прэміі памерам 20 000 USD, дзьвух па 10 000 USD, і  трох па 5 000 USD.

            Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

            За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition.

5уверх

 

         Спабор мікрафільмаў

Рух “За Свабоду” абвяшчае спабор відэа мікрафільмаў на тэму “Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне”.

Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ. Загрузіце яго на відэа-сэрвіс YouTube.com і адашліце спасылку вашага відэа і вашыя кантакты на электронны адрас да 20 ліпеня.

Урачыстае падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджваньне пераможцаў адбудзецца 27 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 297 87 90 71 (Юля Коцкая).

       5уверх

 

 " 

Не спазьніся!

         Валянтэрскі летнік для моладзі

Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА” абвясьціла пра фармаваньне групы ўдзельнікаў валянтэрскага летніка “Сядзіба”, які ладзіцца 9 – 23 ліпеня.

Добраахвотнікі ва ўзросьце 18 – 26 гадоў   будуць працаваць на аднаўленьні старадаўняй сядзібы ў пасёлку Сьмілавічы ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці. У праграме таксама навучальныя трэнінгі, фота-пленэр, экскурсіі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Прыярытэт пры адборы будуць мець сябры клюбаў ЮНЭСКА.

Апошні тэрмін падача заяўкі  1 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: www.belau.info .

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных

Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне.

 Добраахвотнікі могуць папрацаваць на раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска (другая палова чэрвеня), а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада (ліпень) на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалёгіяй і краязнаўствам і можа прысьвяціць частку свайго вольнага часу добраахвотнай працы на архэалягічных раскопках, С. Рассадзін прапануе зьвязвацца зь ім праз тэлефон 567-59-22.

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Спабор эсэ Сусьветнага банку

Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ  “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

            Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

            За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition.

5уверх

 

         Спабор мікрафільмаў

Рух “За Свабоду” абвяшчае спабор відэа мікрафільмаў на тэму “Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне”.

Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ. Загрузіце яго на відэа-сэрвіс YouTube.com і адашліце спасылку вашага відэа і вашыя кантакты на электронны адрас да 20 ліпеня.

Урачыстае падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджваньне пераможцаў адбудзецца 27 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 297 87 90 71 (Юля Коцкая).

       5уверх

 

Моладзевы летнік-сэмінар

З 10 да 20 ліпеня Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць летнік-сэмінар на беразе  Плешчаніцкага водасховішча.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 27 год. На працягу 10 дзён маладзёны з фізычнымі абмежаваньнямі і іх здаровыя аднагодкі будуць браць удзел у інтэрактыўных адукацыйных мерапрыемствах, ролевых гульнях, форум-тэатры, дыскусіях, а таксама адпачываць.

Ахвотным да ўдзелу неабходна адправіць анкету-заяўку на адрас: 220012,   г. Менск, зав.Калініна 16-348.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 287-38-17, тел./факс: 280-77-27, МТС 555-68-38 альбо па электроннай адрэсе:  . Кантактныя асобы: Вадзім Калошкін, Паліна Галаусава.

 

Інтэграцыйны сэмінар у Польшчы

З 24 па 31 жніўня ў Кшыжаве каля Ўроцлава (Польшча) ладзіцца сэмінар „Правы чалавека ў кантэксьце людзей з абмежаванымі магчымасьцямі”.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі, прадстаўнікі арганізацый, якія  працуюць з дзецьмі  і моладдзю, зацікаўленыя ў інтэграцыйных праектах для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Для таго, каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна выслаць анкету па эл. пошце:  не пазьней за 22 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю пра сэмінар і ўзор анкеты можна атрымаць у каардынатаркі праекта Галіны Крот па тэл. 8-029 699 50 87 альбо па эл. адрасе: . 

 

 

Дасьледчы спабор для школьнікаў

Моладзевы клюб “Блізкая гісторыя” абвяшчае дасьледчы спабор па гісторыі для школьнікаў Беларусі “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.

Мэта спабору – аднавіць частку гісторыі сваёй сям’і, знаёмых, роднага гораду альбо вёскі, узяўшы за асноўную крыніцу здымкі з вашага хатняга альбома. Гэта можа быць адна падзея, але важная для тых, хто на здымку ці для вас саміх, а можа быць гістарычны нарыс пра некалькі пакаленьняў.

            У спаборы могуць браць удзел вучні сярэдніх навучальных устаноў (школ, ліцэяў, гімназій, тэхнікумаў, ПТВ)  пачынаючы з 7 класа да 19 год.

            Працу неабходна даслаць да 1 лістапада.

            Усю патрэбную інфармацыю і брашуру, у якой падрабязна выкладзены ўмовы спабору можна атрымаць ад сакратара спабору Ірыны Каваль па тэлефонах: 375 17 213 60 87, 317 46 25, 505 63 85 альбо па эл. пошце: .

 

 

?

 

 

 



300 | 301 | 302 | 303 | 304 | 305 | 306 | 307 | 308 | 309 | 310 | 311 | 312 | 313 | 314 | 315 | 316 | 317 | 318 | 319 | 320 | 321 | 322 | 323 | 324 | 325 | 326 | 327 | 328 | 329 | 330 | 331 | 332 | 333 | 334 | 335 | 336 | 337 | 338 | 339 | 340 | 341 | 342 | 343 | 344 | 345 | 346 | 347 | 348 | 349 | 350 | 351 | 352 | 353 | 354 | 355 | 356 | 357 | 358 | 359 | 360 | 361 | 362 | 363 | 364 | 365 | 366 | 367 | 368 | 369 | 370 | 371 | 372 | 373 | 374 | 375 | 376 | 377 | 378 | 379 | 380 | 381 | 382 | 383 | 384 | 385 | 386 | 387 | 388 | 389 | 390 | 391 | 392 | 393 | 394 | 395 | 396 | 397 | 398 | 399 | 400 | 401 | 402 | 403 | 404 | 405 | 406 | 407 | 408 | 409 | 410 | 411 | 412 | 413 | 414 | 415 | 416 | 417 | 418 | 419 | 420 | 421 | 422 | 423 | 424 | 425 | 426 | 427 | 428 | 429 | 430 | 431 | 432 | 433 | 434 | 435 | 436 | 437 | 438 | 439 | 440 | 441 | 442 | 443 | 444 | 445 | 446 | 447 | 448 | 449 | 450 | 451 | 452 | 453 | 454 | 455 | 456 | 457 | 458 | 459 | 460 | 461 | 462 | 463 | 464 | 465 | 466 | 467 | 468 | 469 | 470 | 471 | 472 | 473 | 474 | 475 | 476 | 477 | 478 | 479 | 480 | 481 | 482 | 483 | 484 | 485 | 486 | 487 | 488 | 489 | 490 | 491 | 492 | 493 | 494 | 495 | 496 | 497 | 498 | 499 | 500 | 501 | 502 | 503 | 504 | 505 | 506 | 507 | 508 | 509 | 510 | 511 | 512 | 513 | 514 | 515 | 516 | 517 | 518 | 519 | 520 | 521 | 522 | 523 | 524 | 525 | 526 | 527 | 528 | 529 | 530 | 531 | 532 | 533 | 534 | 535 | 536 | 537 | 538 | 539 | 540 | 541 | 542 | 543 | 544 | 545 | 546 | 547 | 548 | 549 | 550 | 551 | 552 | 553 | 554 | 555 | 556 | 557 | 558 | 559 | 560 | 561 | 562 | 563 | 564 | 565 | 566 | 567 | 568 | 569 | 570 | 571 | 572 | 573 | 574 | 575 | 576 | 577 | 578 | 579 | 580 | 581 | 582 | 583 | 584 | 585 | 586 | 587 | 588 | 589 | 590 | 591 | 592 | 593 | 594 | 595 | 596 | 597 | 598 | 599 | 600 | 601 | 602 | 603 | 604 | 605 | 606 | 607 | 608 | 609 | 610 | 611 | 612 | 613 | 614 | 615 | 616 | 617 | 618 | 619 | 620 | 621 | 622 | 623 | 624 | 625 | 626 | 627 | 628 | 629 | 630 | 631 | 632 | 633 | 634 | 635 | 636 | 637 | 638 | 639 | 640 | 641 | 642 | 643 | 644 | 645 | 646 | 647 | 648 | 649 | 650 | 651 | 652 | 653 | 654 | 655 | 656 | 657 | 658 | 659 | 660 | 661 | 662 | 663 | 664 | 665 | 666 | 667 | 668 | 669 | 670 | 671 | 672 | 673 | 674 | 675 | 676 | 677 | 678 | 679 | 680 | 681 | 682 | 683 | 684 | 685 | 686 | 687 | 688 | 689 | 690 | 691 | 692 | 693 | 694 | 695 | 696 | 697 | 698 | 699 | 700 | 701 | 702 | 703 | 704 | 705 | 706 | 707 | 708 | 709 | 710 | 711 | 712 | 713 | 714 | 715 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.