|
Швэдзкі інстытут запрашае прыняць удзел у праграме трэцяга летняга ўнівэрсытэта (The Visby Programme Summer University)
Падчас яго правядзеньня плянуецца пяць разнастайных інтэнсыўных двухтыднёвых летніх курсаў у сфэры сацыяльных навук для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Расеі. Заняткі будуць адбывацца на працягу чэрвеня, ліпеня, жніўня і пачатку верасьня ва ўнівэрсытэтах і вышэйшых народных школах Швэцыі. Дэдлайн здачы аплікацыяў – 31 сакавіка 2007 года.
Мэтай праграмы летняга ўнівэрсытэта зьяўляецца стварэньне форуму для ўсебаковай крытычнай дыскусіі адносна ролі і ўзьдзеяньня сацыяльных навук на грамадзтва. У гэтым годзе прапаноўваецца чатыры курсы для падрыхтоўчага ўзроўню і адзін – для маладых выкладчыкаў унівэрсытэтаў ўзросту 25-35 год. Кожны курс мае спэцыфічны профіль. Але ў склад заняткаў улучаныя лекцыі, дыскусійныя групы і працы па групах. Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.si.se/templates/CommonPage____2085.aspx
|