|
www.baj.by Творчае спаборніцтва праходзіла ў межах медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну», якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Свае адзнакі канкурсантам выставіла журы, а таксама наведвальнікі інтэрнэт-старонкі медыя-кампаніі.
Удзел у фотаконкурсе прынялі 35 аўтараў з усіх куткоў Беларусі. Агулам яны прадставілі 87 фотаздымкаў. Пра агульны ўзровень работ гаворыць той факт, што 30 з іх былі названыя сябрамі журы сярод лепшых.
На запрашэнне арганізатараў у склад журы конкурса ўвайшлі наступныя эксперты: Сяргей Плыткевіч (Мінск), Уладзімір Багданаў (Мінск), Юры Дзядзінкін (Мінск), Аляксандр Муждабаеў (Наваполацк), Уладзімір Базан (Віцебск).
У выніку 1 месца ў фотаконкурсе падзялілі Дзмітрый Вінчэўскі за фотаздымак «Экскаватарная рэканструкцыя» і Андрэй Елісееў за работу «З карчмы». Абедзве работы набралі па 26 балаў.
2 месца заняў Андрэй Рогач («Акаянныя»), які набраў 25 балаў.
На 3 месцы з сумай 24 балы апынуўся Эрнст Цецярэўскі («Набажэнства ў Будславе»)
|