|
Нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА) з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага і эканамічнага патэнцыялу краіны выступіла з ініцыятывай правядзення ІІ Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы ў перыяд з 9 па 17 снежня 2006 г.
У гэтым годзе арганізатарамі вызначана наступная тэма Тыдня: “Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту і самаўдасканалення”.
Базуючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, зафіксаваных ў Мемарандуме бесперапыннай адукацыі Еўрапейскага Саюзу
- мы жадаем падкрэсліць каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, якая можа адбывацца як ў навучальнай установе, так і на працоўным месцы, ў гуртку сяброў ці каллегаў, клубе па інтарэсах, сям’і;
- звярнуць ўвагу на эканамічную эфектыўнасць і карысць нефармальнай адукацыі, якая здольна хутка рэагаваць на змяненні ў вытворчых працэссах і на рынку працы;
- запрасіць да супрацоўніцтва ўсіх арганізацыі і установы, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы.
Арганізатары запланавалі правядзенне пад час Тыдня больш за 10 мерапрыемстваў для самых розных мэтавых групаў, якія пройдуць у розных гарадах Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх установаў.
Больш падрабязна з планам мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце www.adukatar.net.
З пытаннямі і прапановамі можна звярнуцца да каардынатара арганізацыйнай групы Ягора Мароза па тэл. (029) 552-60-28 альбо электроннай пошце
|