|
Звязда № 74 (25939), 21.04.2007 У сераду ў нашай краiне зафiксавалi першага салаўя — птушку 2007 года. Убачыў i пачуў яго старшыня Лунiнецкага раённага аддзялення АПБ Мiкалай Лаўнiковiч.
Гэтая маленькая птушка заспявала ў Брэсцкiм раёне каля санаторыя «Бярэсце» на канале памiж азёрамi Рагазянскiм i Белым. Звычайна салаўi прылятаюць да нас у пачатку мая, бо ў народзе кажуць, што салавей прылятае тады, калi зможа напiцца з бярозавага лiстка.
|