|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
Выпуск 268 ( 22 лістапада 2007 г.)
|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 268
( 22 лістапада 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Сустрэча для эколягаў....................................................................… 2
Прэзентацыя беларускага календара-даведніка..............................… 2
На ўспамін аб заснавальніку беларускай арніталёгіі.......................… 2
Каляды сьвяткуем разам!................................................................… 3
Сустрэча Інтэлектуалаў і прадстаўнікоў НГА................................… 3
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў.......................................… 4
Міжнародныя курсы для студэнтаў-прыхолягаў...........................… 4
Веснавы курс “Будучыня Эўропы”................................................… 4
Міжнародная трэнінгавая праграма па правах чалавека.................… 5
Міжнародныя сэмінары для маладых беларусаў............................… 5
Моладзевы спабор інавацыйных ідэяў...........................................… 6
Міжнародны жаночы фотапраект...................................................… 6
Праграмы для беларускіх НГА.......................................................… 6
Дактарат у Кембрыджы..................................................................… 7
Спабор для жаночых НГА..............................................................… 7
5уверх
4 сьнежня ў памяшканьні грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” ладзіцца сустрэча-прэзентацыя зялёнай сеткі “Прырода і запаведная справа”.
У часе сустрэчы маюць адбыцца слайд-прэзентацыі: “Сучасная ідэя дзікай прыроды”, “Ці стане Белавеская пушча Сусьветнай спадчынай?”.
Пачатак сустрэчы а 16-ай гадзіне.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 827 51 69, 946 01 23 (Інэса Зеніна).
5уверх
Учора, 21 лістапада, гарадзенскі дасьледчык і публіцыст Уладзімір Хільмановіч прадставіў гарадзенцам плён сваёй працы “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”, што пабачыў сьвет у Віленскім выдавецтве.
Гасьцёўня Таварыства Беларускай Школы не зьмяшчала ўсіх ахвотных, а невялікая колькасьць выданьняў разышлася сярод прысутных у першыя хвіліны сустрэчы.
У календары сп.Хільмановіча узгаданыя славутыя і трагічныя даты беларускай гісторыі, адметныя падзеі і з’явы, дні нараджэньня і сьмерці айчынных дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячоў, знакамітых людзей, якіх лёс зьвязаў з беларускай зямлёй, паўстанцаў, малавядомых рупліўцаў беларушчыны, імёны якіх пакуль не зьмяшчаюць энцыклапедычныя выданьні.
Нажаль, наклад “Беларускага календара-даведніка на кожны дзень” вельмі сьціплы, і шырокаму колу аматараў беларускай гісторыі застаецца спадзявацца адно на перавыданьне.
5уверх
Памятная шыльда ў гонар заснавальніка беларускай арніталёгіі Канстанціна Тызэнгаўза адкрытая 18 лістапада ў Жалудку – на радзіме вучонага. Мясцовыя ўлады ад удзелу ў імпрэзе адмовіліся.
Памятная шыльда ўсталяваная на касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, будаўніцтва якога некалькі стагодзьдзяў таму фундаваў знакаміты род Тызэнгаўзаў і дзе спачываюць рэшткі большасьці Тызэнгаўзаў (сам Канстанцін Тызэнгаўз пахаваны ў касьцёле сьвятога Мацьвея ў Літве). Па ганаровым адкрыцьці і асьвячэньні шыльды загадчык катэдры агульнай экалёгіі БДУ Васіль Грычык распавёў прысутным пра Канстанціна Тызэнгаўза і значэньне ягонай асобы для беларускай навукі:
Якраз у працах Тызэнгаўза мы знаходзім канкрэтныя зьвесткі пра тое, якой была прырода Беларусі ў першай палове ХІХ стагодзьдзя. Тое, што ён зафіксаваў у сваіх працах, .. мы можам супастаўляць з тым, што ёсьць цяпер і рабіць канкрэтныя навуковыя высновы.
Шыльда ў гонар Кастуся Тызэнгаўза выкананая у Польшчы на замову гарадзенскіх арнітолягаў і паводле эскізу гарадзенца Ігара Варкулевіча. Сродкі на яе выраб і ўсталяваньне зьбіралі ня толькі аматары птушак Беларусі, але й многіх эўрапейскіх краінаў.
Паводле www.svaboda.org
5уверх
26 сьнежня ў Гародні ладзіцца супольнае грамадзкае сьвяткаваньне Калядаў.
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна, а не марнаваць час перад тэлевізарам – далучайцеся! У праграме – сьвяткаваньне для дзяцей і дарослых, калядаваньне.
Усіх зацікаўленых просім зьвяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.
5уверх
Канфэрэнцыя “Інтэлектуалы і грамадзянская супольнасьць: супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне” ладзіцца ў Менску 8 сьнежня.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусі, фармальных і нефармальных накуковых калектываў, гурткоў, дыскусыйных пляцовак і сэмінараў, якія вядуць дасьледаваньні, распрацоўку і разьвіцьцё сучасных накірункаў у сацыяльна-гуманітарных ведах.
Канфэрэнцыя дазволіць інтэлектуальным і экспертным супольнасьцям прадставіць асабістыя напрацоўкі, суаднесьці іх з тэматыкай і дасягненьнямі іншых інтэлектуальных супольнасьцяў, а прадстаўнікам НГА – сфармуляваць свой сацыяльны заказ, наладзіць партнэрскія сувязі з экспэртамі.
Для рэгістрацыі ў якасьці ўдзельніка неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку.
Апошні тэрмін – 27 лістапада.
Пра час і месца правядзеньня канфэрэнцыі паведаміць прадстаўнік аргкамітэту.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў па эл.пошце: альбо тэлефоне: +375 29 6840709.
5уверх
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў
Праграма ААН па праблемах навакольля (ЮНЭП) ладзіць 17-ы спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня прыроднага навакольля „Зьмены клімату: нашыя дзеяньні, накіраваныя на зьмяньшэньне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеяньні, напрыклад: выкарыстаньне крыніцаў энэргіі, выкарыстаньне энэргазьберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстаньне аўтамабіляў, падтрымка грамадзкага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.
Правілы і ўмовы спабору:
-фармат малюнкаў – А3 альбо А4;
на зваротным баку малюнка поўнае імя, дата, месяц, год нараджэньня, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон;
стыль і тэхніка выкананьня працаў вольныя;
працы, што ўдзельнічалі ў іншых спаборах, не прымаюцца;
працы ня мусяць утрымліваць ніякіх словаў і апісаньняў;
прымаюцца толькі арыгіналы працаў.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЭП у Жэневе.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
Падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.
Паводле рассылкі ТБМ
5уверх
2 – 9 ліпеня Цэнтр дзяржаўнай палітыкі разам з прафэсарамі Абердзінскага (Шатландыя) і Уорыкскага (Англія) унівэрсытэтаў ладзіць міжнародныя летнія курсы для студэнтаў, якія цікавяцца псыхалягічнымі аспэктамі і дасьледаваньнямі ў сфэры крымінальнага права.
Праграма мае адбыцца ў Празе. Яе мэта аб’яднаньне студэнтаў розных накірункаў (псыхалёгія, права, крыміналістыка, сацыялёгія), якія б хацелі дасьледаваць узаемасувязь паміж крымінальным правам і псыхалёгіяй, а таксама прыемна і карысна правесьці вакацыі.
Термін падачы заявак – да 15 траўня 2008.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу – на ваб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле рассылкі ТБМ
5уверх
29 сакавіка – 5 красавіка 2008 г. ў Празе ладзіцца Веснавы эўрапейскі курс “Будучыня Эўропы”.
Тэматычныя накірункі: сучасныя і будучыя праекты Эўрапейскага Зьвязу; актуальныя пытаньні пашырэньня ЭЗ. Падчас курсу ўдзельнікі зьдзейсьняць вандроўкі па Чэхіі, будуць мець магчымасьць наладзіць кантакты з новымі людзьмі, азнаёмяцца з Прагай - адной з прыгажэйшых сталіц Эўропы.
Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць анкету і прадставіць рэзюме, матывацыйны ліст (не больш за 500 слоў) і пасведчанне аб веданьні ангельскай мовы (сэртыфікат IELTS ці TOEFL, рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка ангельскай мовы, альбо афіцыйнае пасьведчаньне аб заканчэньні курсаў ангельскай мовы).
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 лютага 2008.
Падрабязная абвестка разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле рассылкі ТБМ
5уверх
Цэнтар Адукацыі па Правах Чалавека запрашае да ўдзелу ў 29-ай Міжнароднай Трэнінгавай Праграме па Правах Чалавека, якая ладзіцца з 8 па 27 чэрвеня 2008 году ў Канадзе.
Апошні тэрмін падачы заяваў 3 сьнежня.
Больш падрабязная інфармацыя і формы заяваў разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:
http://www.equitas.org/english/programs/IHRTP.php.
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) запрашае беларусаў зь веданьнем нямецкай мовы атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсьніць свой асабісты праект.
Беларусы ва ўзросце 18–25 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў летніх міжнародных сэмінарах у ліпені-жніўні 2008 году па наступных тэмах: «Эка! Лагічна? Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і нацыяналісты»; «Тэма – гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадзтва».
Зацікаўленым беларусам прапануецца запоўніць он-лайн анкету ўдзельніка ў адным з міжнародных семінараў.
Апошні тэрмін запаўненьня анкеты – да 15 лютага 2008 году.
Веданьне нямецкай мовы абавязковае. Таксама неабходна мець рэкамендацыю настаўніка, выкладчыка альбо прадстаўніка НДА, у склад якога ўваходзіць заяўнік.
Больш падрабязную інфармацыю і анкету на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://theodor-heuss-kolleg.org/bewerbung.0.html .
Паводле www.nastaunik.org
5уверх
5уверх
Моладзевы спабор інавацыйных ідэяў
Сусьветны банк запрашае беларускія моладзевыя арганізацыі і арганізацыі, якія працуюць з моладдзю, да ўдзелу ў Спаборы інавацыйных ідэяў “Абяры сваю будучыню сёньня: Пашыраючы магчымасьці для працаўладкаваньня і здаровага ладу жыцьця”.
Спабор ладзіцца ў межах Кірмашу інавацыйных ідэяў моладзі Беларусі, Украіны і
Малдовы.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 18 студзеня.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы спабору і форму заяўкі шукайце на вэб-пляцоўцы: http://www.worldbank.org.by.
Паводле рассылкі БРГА “Аб’яднаны шлях”
5уверх
Міжнародны фотапраект “Жаночы погляд на штодзённасьць” пачынае адбор матэрыялаў творцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі для правядзеньня фотавыставы.
- папярэдні адбор да 1 лютага 2008 года
- канчатковы адбор твораў для выставы і каталога – люты-сакавік 2008 года.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца жанчыны з досьведам фотапрацы альбо аматаркі. Работы ня мусяць мець рэлігійнага ці палітычнага зьместу, не дапускаецца наяўнасьць лягатыпаў і надпісаў на выяве, аўтар мусіць мець усе правы на дасланыя фотаздымкі, фармат jpg ня больш за 1000 px па большым баку.
Больш падрабязную інфармацыю па ўдзеле ў праекце можна атрымаць па эл. адрасе: fvr2008@gmail.com.
5уверх
Фонд Стэфана Баторыя паведамляе пра праграмы падтрымкі беларускіх недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў.
Праграма "Грамадзкія Ініцыятывы ва Ўсходняй Эўропе" падтрымлівае баларускія й украінскія няўрадавыя арганізацыі. Інфармацыю аб праграме глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl.utf8.htm .
Праграма "Партнэрства Грамадзкіх Ініцыятываў" праграма трохбаковага
супрацоўніцтва, скіраваная да няўрадавах арганізацыяў Беларусі, Украіны, Польшчы й
Калінінградзкай вобласьці Расеі. Інфармацыю аб праграме глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://www.batory.org.pl/pis/indexr.utf8.htm
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Кампанія ТNК-BP і Замежны Фонд Кембрыджу абвяшчаюць пра пачатак стыпендыяльнай праграмы на правядзеньне дасьледаваньняў з магчымасьцю атрыманьня ступені доктара ва ўнівэрсытэце Кембрыджу.
Прыярытэтныя накірункі:
-экономіка -кіраваньне
-права.
Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: www.admin.cam.ac.uk
5уверх
Украінскі жаночы фонд абвяшчае спабор грантаў для жаночых арганізацый Украіны, Беларусі і Малдовы.
Мэта спабору: спрыяньне дзейнасьці жаночых арганізацый, накіраванай на абарону правоў жанчын і прасоўваньне іх інтарэсаў.
Апошні тэрмін падачы праектаў – 30 лістапада.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://www.uwf.kiev.ua у разьдзеле «Конкурсы», а таксама па тэл.: +38 (044) 568 53 89
альбо эл. пошце: [email protected] (Ганна Кананенка).
5уверх
|