English version
 










Навіны

 


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

Выпуск 221

(6 кастрычніка 2006 г.)

Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік

У працы над выпускам бралі ўдзел Андрэй Мялешка, Воля Палуйчык, Алесь Залеўскі.

Чытайце нас таксама на www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

АГА – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю......................… 2

Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця для Жалудка......................… 2

Новы вэб-рэсурс пра турызм на Гарадзеншчыне....................… 2

Пра гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне.............................… 3

Моўны партал Эўразьвязу..........................................................… 3

Адкрыты спабор у межах ТАСІС...............................................… 4

Курс для журналістаў у Варшаве...............................................… 4

Стажы для журналістаў у ЗША..................................................… 4

Спабор на атрыманьне адукацыі ў ЗША..................................… 5

Не прапусьці апошні тэрмін!......................................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

~Падзеі:

 

АГА – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю

Пазнаёміцца з стваральнікамі часапіса “Адукатар” і вэб-пляцоўкі для адукатараў, з новымі выданьнямі ў галіне грамадзянскай адукацыі змогуць удзельнікі сустрэчы, якая адбудзецца 11 кастрычніка ў Гародні.

Арганізатары сустрэчы – сябры сеткі арганізацый нефармальнай адукацыі (АГА) распавядуць пра разнастайныя праекты для тых, хто працуе ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі, прадставяць цікавыя магчымасьці для ўдасканаленьня і папулярызацыі сваёй працы.

Вітаецца ўдзел настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый.

Сустрэча пачнецца а 15-й гадзіне ў  памяшканьні ГА “Таварыства беларускай школы” па адрасе вул. Будзёнага, 48а.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (+029) 678-15-10.

Вітаўт РУДНІК

5уверх

 Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця для Жалудка

Першы на Гарадзеншчыне праект па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця рэалізуецца ў Жалудоцка-Арлянскім мікрарэгіёне ў Шчучынскім раёне.

2 кастрычніка ў Жалудку адбылася чарговая сустрэча кіраўнікоў мясцовых ініцыятыўных груп, якія займаюцца плянаваньнем дзейнасьці па вырашэньні прыярытэтных для гэтай мясцовасьці праблемаў. Гэта і захаваньне культурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёна, і вырашэньне экалягічных праблем, і распрацоўка новых турыстычных маршрутаў, і выкарыстаньне незадзейнічаных у гаспадарцы будынкаў для разьвіцьця малога бізнэса і стварэньня новых працоўных месцаў.

Жалудок славуты сваімі знакамітымі землякамі  падскарбі надворны літоўскі і гарадзенскі стараста Антоні Тызенгауз, генерал “Парыскай Камуны” Валеры Ўрублеўскі і інш.

Працу па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця каардынуе гарадзенкае грамадзкае аб’яднаньне “Клюб прадпрымальнікаў”.

В. ДРЭМА

5уверх

         Новы вэб-рэсурс пра турызм на Гарадзеншчыне

Прэзентацыя новай інтэрнэт-пляцоўкі, прысьвечанай турызму на Гарадзеншчыне, адбудзецца 10 кастрычніка ў Гародні.

Сустрэча мае адбыцца па адрасе вул. Лермантава, 2. Ахвотных узяць у ёй удзел запрашаем зьвяртацца ў офіс ГА “Клюб прадпрымальнікаў” па тэл. (0-152) 44-64-80.

Вінцэнт АНІМУЦКІ

5уверх

 Пра гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне

У канцы верасьня пабачыў сьвет краязнаўчы нарыс, прысвечаны адукацыі на Шчучыншчыне.

Выдадзеная пры падтрымцы гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня ГА “Таварыства Беларускай школы”, кніга ёсьць спробай сабраць і абагульніць матэрыял пра адукацыі на тэрыторыі Шчучынскага раёна з XVIII-га стагоддзя й да нашых дзён.

Аўтары выданьня – В. Дзежыц і У. Мірчук, распавядаюць пра гісторыю школы піяраў у Шчучыне (1718-1832), пра лёс школьніцтва ў гэтым краі ў ХІХ і ХХ-м стст.

Аўтары спадзяюцца, што іх творчая работа будзе карыснай для настаўнікаў гісторыі, студэнтаў, краязнаўцаў, прыхільнікам роднай даўніны.

Вольга ПАЛУЙЧЫК

Вінцэнт АНІМУЦКІ

 

5уверх

 

Моўны партал Эўразьвязу

Пачала працаваць інтэрнэт-пляцоўка  http://europa.eu/languages/en/home, якая зьмяшчае інфармацыю пра 20 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Тут можна пачуць гучаньне кожнай з гэтых моваў ды атрымаць элемэнтарныя навыкі чытаньня і пісаньня.

Наведвальнікі пляцоўкі знойдуць тут інфармацыю пра праграмы разьвіцьця шматмоўнасьці, уплыў замежных моваў ды падтрымкі моваў нацыянальных меншасьцяў. Адным з элемэнтаў парталу зьяўляецца інфармацыя пра асаблівасьці перакладаў з тэматыкай ЭЗ ды прафэсыйны досьвед перакладаньня. 

Алесь ЗАЛЕЎСКІ

Паводле www.gurt.org.ua

5уверх

 

                 

 


  Абвесткі:

.

Адкрыты спабор у межах ТАСІС

Арганізацыі з Гарадзеншчыны могуць браць удзел у 5-м адкрытым спаборы праектных прапановаў ў межах праграмы INTERREG III A (асноўную частка праграмы складаецца з рэсурсаў ТАСІС). Падаваць заяўкі можна да 4 сьнежня.

Мэтай спабору зьяўляецца выкарыстанньне памежнага патэнцыялу для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця памежных тэрыторый. Спэцыфічнымі задачамі спабору ёсьць:

-         разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж рознымі групамі грамадзтва для стварэньня новых кантактаў, партнэрскіх сеціваў, праектаў і ініцыятываў, а таксама падтрымка абмену добрымі практыкамі;

-         зьнясеньне фізычных перашкодаў перад памежным супрацоўніцтвам і спрыяньне сумеснаму паляпшэньню інфраструктуры, якая разьмяшчаецца па абодвух баках мяжы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы: http://www.bsrinterreg3a.net/index.php?sec=prg&num=51

Алесь ЗАЛЕЎСКІ

                                          5уверх

 

Курс для журналістаў у Варшаве

Фонд Цэнтра Прэсы для Краінаў Сярэдня-Ўсходняй Еўропы разам з партнэрамі: Школай Грамадзкіх Навук, Палатай Прэсавыдаўцоў, а таксама Ініцыятывай “Свабодная Беларусь” запрашаюць беларускіх журналістаў узяць удзел у праграме па ўдасканаленьні журналісцкага майстэрства.

Праграма скіравана на журналістаў незалежнай лякальнай прэсы, якія не маюць вышэйшай адукацыі ў галіне журналістыкі, але маюць стаж, засьведчаны рэдакцыяй альбо ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”.

Праграма адбудзецца ў Варшаве з 12 па 18  лістапада. Фонд забясьпечвае выдаткі на праезд і пражываньне. Усе матэрыялы і заняткі будуць перакладацца на беларускую ці расейскую мовы.

Анкету кандыдата неабходна падаць праз інтэрнэт-старонку www.pressby.pl

Для атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі можна зьвяртацца па адрасе

Алесь ЗАЛЕЎСКІ

паводле http://www.adukacyja.info

 

       5уверх

 

Стажы для журналістаў у ЗША

                Праграма дае магчымасьць іншаземным студзентам асьвятляць падзеі, якія будуць адбывацца ў сталіцы ЗША, а таксама пісаць артыкулы для Scripps Howard Foundation Wire.

            Артыкулы, напісаныя удзельнікамі праграмы, могуць быць надрукаваныя ў іншых амерыканскіх выданьнях.

            Праграма разьлічана на студэнтаў, што вывучаюць журналістыку і плануюць зрабіць яе сваёй прафэсіяй.  Удзельнікі праграмы павінны валодаць ангельскай мовай.

            Тэрмін падачы заявак на ўдзел ў праграме: 1 сакавіка 2007 г.  (стажыроўка адбудзецца ў  чэрвені  жніўні 2007 г.), 1 чэрвеня 2007 г. (стажыроўка ў верасьні-сьнежні 2007 г.).

Аплікацыйную форму можна знайсьці на вэб-партале РЦ “ГУРТ”:

http://www.gurt.org.ua/news/training/7029.html

Дадатковыя кантакты:

International Center for Journalists

1616 H Street, N.W., Third Floor

Washington, D.C. 20006, USA

Тел.: 202/737-3700

Факс: 202/737-0530

Эл. пошта: [email protected]

            Апрацаваў Андрэй МЯЛЕШКА

 

5уверх

 

Спабор на атрыманьне адукацыі ў ЗША

Абвешчаны спабор на ўдзел у адукацыйных праграмах Эдмунда Маскі ды  UGRAD (студенція абмены).

Праграма Эдмунда Маскі (Muskie) зьдзяйсьняецца ў Беларусі  культурніцка –інфармацыйнай установай “Міжнародны Дыялёг” і дае магчымасьць спэцыялістам з вышэйшай адукацыяй атрымаць магістарскую ступень у ВНУ ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме  31-га кастрычніка.

Праграма студэнцкіх абменаў дае магчымасьць студэнтам 1-3-га курсаў беларускіх ВНУ прайсьці навучаньне на працягу 1 акадэмічнага года ў навучальных установах ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме  20-га лістапада.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і ўзор заяўкі можна атрымаць па ніжэй пададзеных кантактах:

 Міжнародны Дыялог

            вул. Сурганава 28А, офіс 104

 220012, Менск, Беларусь

 Тел. (017) 285 71 72

 Маб. (029) 756 46 98

E-mail:

 www.internationaldialogue.by

Апрацаваў Андрэй МЯЛЕШКА

 

5уверх

                

 

 

                " 

Не спазьніся!

 

Не прапусьці апошні тэрмін!

 

 

Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна

Удзел у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай вабласьцей Беларусі.

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl.

Апошні тэрмін падачы заяўкі  13 кастрычніка.

 

Спабор «Перамены ў рэгіёне – RITA

 (Region in Transition)»

            Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» – 15 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

           

Праграма Суседзтва INTERREG III B рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных прапановаў

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net

Апошні тэрмін падачы заяўкі  16 кастрычніка.

 

5уверх

 



457 | 458 | 459 | 460 | 461 | 462 | 463 | 464 | 465 | 466 | 467 | 468 | 469 | 470 | 471 | 472 | 473 | 474 | 475 | 476 | 477 | 478 | 479 | 480 | 481 | 482 | 483 | 484 | 485 | 486 | 487 | 488 | 489 | 490 | 491 | 492 | 493 | 494 | 495 | 496 | 497 | 498 | 499 | 500 | 501 | 502 | 503 | 504 | 505 | 506 | 507 | 508 | 509 | 510 | 511 | 512 | 513 | 514 | 515 | 516 | 517 | 518 | 519 | 520 | 521 | 522 | 523 | 524 | 525 | 526 | 527 | 528 | 529 | 530 | 531 | 532 | 533 | 534 | 535 | 536 | 537 | 538 | 539 | 540 | 541 | 542 | 543 | 544 | 545 | 546 | 547 | 548 | 549 | 550 | 551 | 552 | 553 | 554 | 555 | 556 | 557 | 558 | 559 | 560 | 561 | 562 | 563 | 564 | 565 | 566 | 567 | 568 | 569 | 570 | 571 | 572 | 573 | 574 | 575 | 576 | 577 | 578 | 579 | 580 | 581 | 582 | 583 | 584 | 585 | 586 | 587 | 588 | 589 | 590 | 591 | 592 | 593 | 594 | 595 | 596 | 597 | 598 | 599 | 600 | 601 | 602 | 603 | 604 | 605 | 606 | 607 | 608 | 609 | 610 | 611 | 612 | 613 | 614 | 615 | 616 | 617 | 618 | 619 | 620 | 621 | 622 | 623 | 624 | 625 | 626 | 627 | 628 | 629 | 630 | 631 | 632 | 633 | 634 | 635 | 636 | 637 | 638 | 639 | 640 | 641 | 642 | 643 | 644 | 645 | 646 | 647 | 648 | 649 | 650 | 651 | 652 | 653 | 654 | 655 | 656 | 657 | 658 | 659 | 660 | 661 | 662 | 663 | 664 | 665 | 666 | 667 | 668 | 669 | 670 | 671 | 672 | 673 | 674 | 675 | 676 | 677 | 678 | 679 | 680 | 681 | 682 | 683 | 684 | 685 | 686 | 687 | 688 | 689 | 690 | 691 | 692 | 693 | 694 | 695 | 696 | 697 | 698 | 699 | 700 | 701 | 702 | 703 | 704 | 705 | 706 | 707 | 708 | 709 | 710 | 711 | 712 | 713 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.