Калі вы займаецеся праектамі ў галіне культуры, экалёгіі і турызму, то гэтая прапанова – для вас!
З ліпеня пачала працаваць вэб-старонка www.ekokultura.pl, прысьвечаная супрацоўніцтву паміж грамадзкімі арганізацыямі, агратурыстычнымі гаспадаркамі і іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасьці Падляскага ваяводзтва Польшчы і Гарадзеншчыны.
Вэб-пляцоўка ствараецца сумеснымі намаганьнямі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Таварыства “Урачыска” (Супрасьль, Польшча).
Калі вы зацікаўленыя, каб інфармацыя пра вашую арганізацыю зьявіліся ў базе зьвестак партнэраў на гэтай пляцоўцы – прышліце на адрас кароткую інфармацыю пра сябе па-беларуску (вітаецца таксама пераклад на польскую мову).
Арганізацыі, якія дашлюць інфармацыю пра сябе, будуць мець шанс узяць удзел у беларуска-польскай партнэрскай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў кастрычніку на Беласточчыне.
Не змарнуйце шанец знайсьці партнэраў!
Рассылка ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
|