|
Падтрымка структур дапамогі інвалідам
Нямецкі фонд дапамогі інвалідам “Акцыя – Чалавек” праводзіць праграму падтрымкі стварэння і развіцця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.
Мэта праграмы: падтрымка праектаў, накіраваных на рэальнае паляпшэнне умоваў жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівымі сацыяльнымі складанасцямі. Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных арганізацый Нямеччыны ў партнёрстве з арганізацыямі ці групамі з іншых краін, у тым ліку з Беларусі. Тэрмін падачы заявак: да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасня, 31 снежня штогод.
Падрабязная абвестка на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
(ТБМ)
|