|
Інфармацыйнае паведамленне нефармальнай сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА)
Нефармальная сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА) з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны выступіла з ініцыятывай правядзення ІІI ТЫДНЯ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ ў перыяд з 8 па 16 снежня 2007 г.
У гэтым годзе арганізатарамі вызначана тэма Тыдня: “БЕЛАРУСЬ ЕЎРАПЕЙСКАЯ”, якая дазволіць разгледзець праблемы і паказаць перспектывы развіцця сучаснай Беларусі па еўрапейскім шляху, як арганічнай, але разам з тым самабытнай культурна-гістарычнай часткі еўрапейскай спадчыны і сучаснасці.
Больш падрабязную інфармацыю аб падзеі, а таксама аб мэтах і накірунках дзейнасці АГА можна знайсці ў далучаных файлах.
Info AHA.doc
Tydzen2007info.doc
|