|
Звязда №106 (26219), 10.06.2008 V рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня" пройдзе ў г.п. Акцябрскi з 19 па 22 чэрвеня. Заснавальнiкi фестывалю — мiнiстэрствы культуры, адукацыi, Гомельскi аблвыканкам, Акцябрскi райвыканкам i грамадскае аб’яднанне "Беларускi фонд культуры", пад эгiдай ЮНЕСКА.
Сюды з’едуцца каля сямiсот аматараў фальклору з усiх абласцей Беларусi, а таксама госцi з Польшчы, Прыбалтыкi, Малдовы, Украiны i Расii...
Асноўныя ўдзельнiкi свята — дзiцячыя i маладзёжныя фальклорныя калектывы. Да ўвагi гледачоў — конкурсы выканаўцаў побытавых танцаў, калектыўнай танцавальнай творчасцi, музычнага мастацтва, народнай прозы, дэкаратыўна-побытавае мастацтва з прэзентацыяй рэгiянальных выстаў. Сваю творчасць прадэманструюць пераможцы мiнулых фестывальных iмпрэзаў, госцi фестывалю, адбудуцца святы "Купалле на Рудабелцы" i народнага мастацтва Падняпроўска-Паўночнапалескага памежжа...
|