|
Санкт-Пецярбургскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альдэнбургскага ў межах праграмы «Методыкi навучання практычнаму праву ў школе і па–за ёй» запрашае ўзяць удзел у шасцідзённым трэнінгу па інавацыйных метадах навучання, асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінг адбудзецца ў ваколіцах Санкт-Пецярбурга (Расія) з 7 па 13 жніўня 2006 года (7 жніўня – пачатак працы; другая палова дня 13 жніўня – ад'езд).
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь, зацікаўленыя ў авалоданні іннавацыйнымі метадамі выкладання прадметаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Правы чалавека”, “Асновы права”.
Папярэдняя праграма трэнінга далучана да гэтага ліста (гл. дадатак №1) . Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў трэнінга ў абодва бакі.
Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі праграмы будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак ( гл. дадатак № 2).
Вітаецца ўдзел 2 прадстаўнікоў ад адной школы альбо грамадскай арганізацыі.
Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: , ці па факсе ў Санкт-Пецярбургу (812) 324-88-36. Заяўкі прымаюцца да 18.00 30 чэрвеня 2006 года .
Праграма «Методыкi навучання практычнаму праву ў школе і па–за ёй» накіраваная на ўключэнне ў працэс навучання школьнай моладзі заняткаў па практычнай абароне сваіх правоў. У межах праграмы, акрамя вышэй названага трэнінга, будуць праведзены:
• візіты па абмену досведам з адпаведнымі навучальнымі установамі і грамадскімі аб’яднаннямі Польшчы, Расіі, Беларусі;
• тэставанне метадычнага дапаможніка па выкладанні заняткаў па правах чалавека для моладзі 15-18 гадоў;
• працоўная сустрэча па падсумаванні вынікаў тэставання метадычнага дапаможніка;
• трэнінг для трэнераў.
Усе выяздныя адукацыйныя мерапрыемствы будуць адбывацца ў час канікулаў.
Дадатковую інфармацыю аб праграме і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: , а таксама па тэлефоне ў Санкт-Пецярбургу
(812) 324-8836. Інфармацыю пра арганізатараў гл. у дадатку №3.
З павагай,
Аркадзь Гутнікаў,
Намеснік старшыні Савета інстытута,
дырэктар Цэнтра клінічнай юрыдычнай адукацыі
Прыблізная праграма трэнінгу
«Методыкi навучання практычнаму праву ў школе і па–за ёй»
(Санкт-Пецярбург, 7 13 жніўня 2006 года)
|
Час
|
7 жніўня
|
8 жніўня
|
9 жніўня
|
10 жніўня
|
11 жніўня
|
12 жніўня
|
13 жніўня
|
|
сняданак
09.00-10.20
перапынак
10.40-12.00
перапынак
12.20-13.40
абед
|
Заезд удзельнікаў
Уводзіны ў тэму трэнінга, знаёмства
|
Асноўная частка: (тры змястоўныя блокі, якія будуць разглядацца ў кожнай асобнай 90 хвіліннай сэсіі)
1) нарматыўны матэрыял, прававы змест, існуючыя нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў;
2) інавацыйныя метады падрыхтоўкі і правядзення практычных заняткаў;
|
3) трэнерскае майстэрства правядзення заняткаў
|
Падрыхтоўчая сэсія, атрыманне задання на дзень (90хв.)
Выезд у Санкт-Пецярбург
Сустрэча па выніках вандроўкі
|
Дэманстрацыя і падсумаванне падрыхтаваных заняткаў групамі.
Падсумаванне па:
1) прававым змесце;
2) інавацыйных метадах, на падставе якіх пабудаваны занятак;
3) па трэнерскім майстэрстве ўдзельнікаў групаў
|
Асаблівасці практычных заняткаў
Як рыхтаваць і праводзіць практычныя заняткі
|
Метадычныя матэрыялы: моцныя бакі і небяспекі
Падсумаванне вынікаў трэнінгу
|
|
15.00-16.20
перапынак
16.40-18.00
вячэра
|
Асноўныя паняцці трэнінга. Інавацыйныя метады выкладання; практычныя заняткі для школьнай моладзі прынцыпы пабудовы
|
Падзел на працоўныя групы, знаёмства з метадычным матэрыялам, падрыхтоўка да самастойнага правядзення занятку па вызначанай тэме
|
Інавацыйныя метады прававога навучання: моцныя бакі і небяспекі
Пытанні трэнерскага майстэрства
|
Ад’езд удзельнікаў
|
дадатак № 2
Анкета-заяўка
на ўдзел у трэнінгу
«Методыкi навучання практычнаму праву ў школе і па–за ёй»
7 13 жніўня 2006 года
Прозвішча, імя, імя па бацьку _____________________________________________
_______________________________________________________________________
Месца працы (школа, грамадскае аб'яднанне)________________________________
_______________________________________________________________________
Пасада ________________________________________________________________
Кантактны адрас _______________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
Тэлефон, факс ( )____________________________________________________
Адрас электроннай пошты ________________________________________________
Досвед выкарыстання інтэрактыўных формаў і метадаў (патрэбнае вылучыць)
|
нічога не ведаю
|
Бачыў/бачыла, як іншыя выкарыстоўваюць
|
Удзельнічаў/удзельнічала ў адукацыйным мерапрыемстве, пабудаваным на падставе інтэрактыўных формаў і метадаў
|
маю нязначны досвед выкарыстання
|
актыўна выкарыстоўваю ў сваёй дзейнасці
|
Досвед выкладання дысцыплін “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Правы чалавека”, “Асновы права”, альбо правядзення трэнігаў па прававой тэматыцы_____________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у гэтай праграме?_______________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
_______________________________________________________________________
Дата Подпіс (у электронным
варыянце прозвішча)
Дзякуй!
дадатак № 3
Інфармацыя пра Інстытут права
Санкт-Пецярбуржскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альденбургскага рэалізуе праграму вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «Юрыст». Інстытут мае дзяржаўную акрэдытацыю (загад № 1265 ад 06.04.2006 г.).
Акрамя падрыхтоўкі студэнтаў-юрыстаў Інстытут вядомы як прызнаны рэсурсны і трэнінгавы цэнтр у галіне ўкаранення сучасных метадаў навучання. У структуры інстытута працуюць Цэнтр прававой і грамадзянскай адукацыі «Жывое права», Цэнтр клінічнай юрыдычнай адукацыі.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках:
www.law.spb.ru
www.livinglaw.spb.ru
www.lawclinic.ru
|