|
З 10 да 20 ліпеня Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць летнік-сэмінар на беразе Плешчаніцкага водасховішча.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 27 год. На працягу 10 дзён маладзёны з фізычнымі абмежаваньнямі і іх здаровыя аднагодкі будуць браць удзел у інтэрактыўных адукацыйных мерапрыемствах, ролевых гульнях, форум-тэатры, дыскусіях, а таксама адпачываць.
Ахвотным да ўдзелу неабходна адправіць анкету-заяўку на адрас: 220012, г. Менск, зав.Калініна 16-348.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 287-38-17, тел./факс: 280-77-27, МТС 555-68-38 альбо па электроннай адрэсе: . Кантактныя асобы: Вадзім Калошкін, Паліна Галаусава.
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
|