|
www.nn.by У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту.
У працы зьезду ўзялі ўдзел 36 дэлегатаў. Старшыня арганізацыі Т.Процька па ўласнаму жаданьню пакінула гэтую пасаду. Новым кіраўніком арганізацыі адзінагалосна быў абраны Алег Гулак, які і выконваў гэтыя абавязкі пасьля таго, як Т.Процька зьехала ў ЗША. Намесьніцай старшыні БХК стала Тацяна Гацура, якая раней займала пасаду выканаўчага дырэктара арганізацыі.
«Хачу адзначыць, што нейкіх радыкальных зьменаў у нашай дзейнасьці чакаць не даводзіцца. Арганізацыя мае сваю напрацаваную гадамі традыцыю, у чым і заключаецца наша сіла. Я таксама ў БХК чалавек ня новы. Разам з тым, мы хочам пашырыць у працы арганізацыі маніторынгавы, аналітычны, адукацыйны накірункі. Важнай задачай сёньня падаецца маніторынг сёлетніх парлямэнцкіх выбараў», – сказаў новы старшыня БХК Алег Гулак.
|