|
Звязда №103(26216),05.06.2008 Беларуская федэрацыя шахмат i Прэзiдэнцкi спартыўны клуб пачалi рэалiзацыю праекта "Адкрытыя шахматы".
Як паведамiў старшыня Беларускай федэрацыi шахмат Канстанцiн Iваноў, сутнасць праекта — стварэнне Iнтэрнэт-партала, у наведвальнiкаў якога з’явiцца магчымасць браць урокi ў гросмайстраў, удзельнiчаць у он-лайн канферэнцыях, выступаць на турнiрах.
Рэалiзаваць праект плануецца ў тры этапы. На першым — 64 школам сталiцы i рэгiёнаў перададуць партатыўныя камп’ютары, а таксама будзе створана першая чарга Iнтэрнэт-партала, дзе з’явiцца тэкставая iнфармацыя, будуць праводзiцца он-лайн урокi i канферэнцыi. Далей — адкрыццё гульнявой зоны, правядзенне турнiраў, матчаў. На трэцiм этапе, якi стартуе ў другiм квартале 2009 года, плануецца ўдасканалiць гульнявую зону.
Паводле слоў Канстанцiна Iванова, аналагiчных праектаў на постсавецкай прасторы няма.
|