|
Арганізацыі з Гарадзеншчыны могуць браць удзел у 5-м адкрытым спаборы праектных прапановаў ў межах праграмы INTERREG III A (асноўную частка праграмы складаецца з рэсурсаў ТАСІS). Падаваць заяўкі можна да 4 сьнежня.
Мэтай спабору зьяўляецца выкарыстанньне памежнага патэнцыялу для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця памежных тэрыторый. Спэцыфічнымі задачамі спабору ёсьць:
- разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж рознымі групамі грамадзтва для стварэньня новых кантактаў, партнэрскіх сеціваў, праектаў і ініцыятываў, а таксама падтрымка абмену добрымі практыкамі;
- зьнясеньне фізычных перашкодаў перад памежным супрацоўніцтвам і спрыяньне сумеснаму паляпшэньню інфраструктуры, якая разьмяшчаецца па абодвух баках мяжы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы: http://www.bsrinterreg3a.net/index.php?sec=prg&num=51
З рассылкі ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
|