|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 266
( 8 лістапада 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Урачыстасьці на радзіме К.Тызенгаўза..........................................… 2
На Каляды!......................................................................................… 2
Канфэрэнцыя па праблемах адукацыі дарослых............................… 3
Спабор па мадэляваньні гісторыка-культурнай спадчыны............… 3
Спабор для жаночых НГА..............................................................… 3
Другі рэгіянальны кангрэс НДА.....................................................… 4
Спабор ад “Гісторыкі” для маладых аматараў гісторыі.................… 5
Падтрымка дасьледаваньняў у галіне публічнай палітыкі..............… 5
Міжнародны з’езд эўрапейскіх школьных клюбаў........................… 5
Стыпендыяльная праграма Эдмунда Маскі....................................… 5
Дадатковыя магчымасьці падрыхтоўкі лідэраў гурткоў................… 6
Інфармацыйная сустрэча па школьных абменах............................… 6
5уверх
Урачыстасьці на радзіме К.Тызенгаўза
Урачыстае адкрыцьцё памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу ладзіцца 18 лістапада на радзіме арнітоляга – ў мястэчку Жалудок, што на Шчучыншчыне.
Сродкі на выраб і ўсталяваньне памятнай шыльды ў гонар заснавальніка беларускай арніталёгіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853) на працягу апошніх двух гадоў зьбіраліся грамадзкім аб’яднаньнем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Шкіц шыльды быў бясплатна створаны вядомым беларускім мастаком і дызайнэрам Ігарам Варкулевічам.
Сакратарыят АПБ арганізуе бясплатны даезд з Менску і Гародні да м.Жалудок. Па ўрачыстасьцях плянуецца замовіць недарагі абед у рэстаране Шчучына, які будзе аплочвацца самастойна.
Усіх ахвотных да ўдзелу ў імпрэзе просім зьвярнуцца да арганізатараў:
Сакратарыят АПБ, Менск: тэл. (0172) 263-01-30 (Віктар Фенчук), e-mail: ; Гарадзенскае абласное аддзяленьне АПБ, Гародня (0152) 730-118 (Дзьмітры Вінчэўскі), e-mail: .
Больш падрабязная інфармацыя будзе разьмешчаная на вэб-пляцоўцы Грамадзкага аб’яднаньня “Ахова птушак Бацькаўшчыны”: www.ptushki.org .
5уверх
На Каляды!
Ствараецца ініцыятыўная група па падрыхтоўцы супольнага сьвяткаваньня Калядаў!
Летась намаганьнямі невялікай групы энтузыястаў было зладжана беларускае Навагодняе сьвята для дзетак з беларускамоўных сем’яў. Сёлета, акрамя забаўляльнай праграмы для дзетак, хочам наладзіць сьвята для дарослых, а таксама калядаваньне па дамах.
Арганізацыяй Калядаў сёлета займаецца ўсё тая ж група добраахвотнікаў.
Наша мэта – уласнымі намаганьнямі падрыхтаваць сьвята для сябе і нашых дзетак.
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна, а не марнаваць час перад тэлевізарам – далучайцеся!
Усіх зацікаўленых просім зьвяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.
5уверх
Канфэрынцыя “Адукацыя дарослых: нацыянальны і агульнацывілізацыйны кантэкст” ладзіцца 20-21 сьнежня.
Да абмеркаваньня прапанаваныя асноўныя пытаньні:
Адукацыя дарослых у сучасным грамадзтве: значнасьць, тэндэнцыі і перспектывы разьвіцьця;
Сацыяльнае партнэрства ў галіне адукацыі дарослых;
Традыцыі асьветніцтва і адукацыя дарослых;
Удасканаленьне адукацыйных тэхналёгій, інавацыйныя методыкі адукацыі дарослых;
Міжнародны досьвед арганізацыі адукацыі дарослых. Інфармацыйны абмен у сфэры адукацыі дарослых.
Сярод арганізатараў – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі РБ, таварыства “Веды”.
Для ўдзелу ў працы канфэрэнцыі неабходна даслаць заяўку і тэзісы выступу на дыскеце і ў друкаваным выглядзе.
Апошні тэрмін – да 15 лістапада.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, замежныя ў перакладзе.
Усе выдаткі па праездзе, пражываньні і харчаваньні аплочваюцца ўдзельнікамі самастойна.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аргкамітэце па адрасе: 220005, Менск, праспект Незалежнасьці, 44, Беларускае таварыства "Веды", тэл.: (+37517)2881094, 2848582.
5уверх
Распачаты міжнародны спабор па мадэляваньні культурна-гістарычнай спадчыны.
Спабор дае магчымасьць студэнтам і маладым спецыялістам ня толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
У якасьці аб’ектаў прапануюцца помнікі трох тыпаў (па складанасьці):
1) Мірскі замак, Царква ў Сынкавічах, Ратуша ў Магілёве
2)Каложская царква, Кальвінскі збор у Заслаўі
3) Белая Вежа, Замкавая вежа, Лямус манастыру брыгітак у Гародні
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 20 лістапада.
Эскізы прымаюцца да 25 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://forum.cgtalk.by/showthread.php?t=3676 .
5уверх
Украінскі жаночы фонд абвяшчае спабор грантаў для жаночых арганізацый Украіны, Беларусі і Малдовы.
Мэта спабору: спрыяньне дзейнасьці жаночых арганізацый, накіраванай на абарону правоў жанчын і прасоўваньне іх інтарэсаў.
Падтрымліваюцца праекты па ўмацаваньні эканамічных магчымасьцяў жанчын.
Да ўдзелу запрашаюцца жаночыя арганізацыі, якія працуюць ня меньш за 2 гады,
маюць досьвед рэалізацыі праектаў эканамічнага накірунку.
Тэрмін рэалізацыі праекта – 6 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы праектаў – 30 лістапада.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://www.uwf.kiev.ua у разьдзеле «Конкурсы», а таксама па тэл.: +38 (044) 568 53 89
альбо эл. пошце: [email protected] (Ганна Кананенка).
5уверх
5-27 лістападу ў Кіеве ладзіцца Другі рэгіянальны кангрэс НДА
Мэта Кангрэсу стварэньне плятформы для абмеркаваньня лідэрамі буйных нацыянальных няўрадавых арганізацыяў ролі НДА у працэсах разьвіцьця дэмакратыі, разгляд магчымасьцяў й пэрспэктывыў рэгіянальнага супрацоўніцтва, выпрацоўка рэзалюцыі й рэкамэндацыяў для дзейнасьці НДА у рэгіёне.
Плянуецца абмеркаваньне двух тэматычных блёкаў:
1. "Роля НДА у працэсе разьвіцьця й кансалідацыі дэмакратыі";
2. "Рэгіянальнае супрацоўніцтва НДА: праблемы й пэрспэктывы".
У кангрэсе возьмуць удзел:
лідэры буйных няўрадавых арганізацыяў зь Беларусі, Украіны, Расеі й Польшчы (125 удзельнікаў);
лідэры НДА з Азэрбайджану, Арменіі, Грузіі, Малдовы, краінаў Балтыйскага рэгіёну і Славаччыны (15 удзельнікаў);
прадстаўнікі Рады Эўропы;
міжнародныя экспэрты;
СМІ.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 8 лістапада (сёньня).
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: альбо вэб-пляцоўку: http://www.parlament.org.ua.
Дадатковая інфармацыя і ўмовы ўдзелу знаходзяцца на вэб-пляцоўцы Кангрэсу: www.ngocongress.kiev.ua.
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх
5уверх
Маладзёвае Грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” абвяшчае спабор праектаў “Легенда для помніка”.
Мэта спабору – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да гістарычных аб’ектаў, прыцягненьне моладзі да вырашэньня праблемы аховы помнікаў і захаваньня гістарычнай спадчыны.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы сярэдніх навучальных установаў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў, гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў вышэйшых навучальных установаў, не старэйшыя за 21 год.
Апошні тэрмін адсылкі прац – 15 сьнежня.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў спакборы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://historyka.org .
5уверх
Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў абвяшчае спабор малых грантаў у межах праграмы сістэматычнай падтрымкі дасьледаваньняў у галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных навук.
Праекты на ангельскай альбо расейскай мове прымаюцца па эл. адрасе:
Апошні тэрмін падачы праектаў – да 15 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.belinstitute.eu .
5уверх
22-25 лістапада ў Варшаве мае адбыцца міжнародная сустрэча Эўрапейскіх Школьных Клюбаў (ЭШК), якую праводзіць Польская фундацыя імя Робэрта Шумана.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе ЭШК у складзе аднаго настаўніка і двух
вучняў ва ўзросьце 14-19 год з кожнай школы. Першымі будуць зарэгістраваныя
школы, якія заявяцца разам са сваім замежным партнэрам.
Працоўная мова з'езду ангельская.
Дадатковая інфармацыя, форма заяўкі і праграма на вэб-пляцоўцы: http://www.schuman.org.pl/modules.php?op=modload&name=Sections&op=viewarticle&artid=559
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх
Дзярждэпартамэнт ЗША абвесьціў спабор на ўдзел у праграме стыпэндыяў
Эдмунда Маскі на 2008 год.
У межах праграмы фінансуецца навучаньне па спецыяльнасьцях: кіраваньне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраваньне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраваньне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналёгіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраваньне, ахова здароўя.
Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўках IREX www.irex.org і www.irex.ru .
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў ладзіць спабор заявак на арганізацыю дадатковых сэмінараў па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў.
Рэсурсная праграма мае магчымасьць аплаціць арганізацыйныя выдаткі, а таксама двухдзённую працу 2 трэнераў з ліку сябраў арганізацыі-заяўніцы (магчымы удзел спэцыялістаў Рэсурснай праграмы).
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада.
Заяўкі дасылайце на эл.адрас:
5уверх
1 сьнежня ў Менскім Міжнародным Адукацыйным цэнтры ладзіцца дзень інфармацыі аб праграме Europeans for Peace фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі і школы з Беларусі.
Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць да 17 лістапада на тэлефон: +49 (0)30 3151 7477, факс +49 (0)30 3151 7471 (Бэрлін) альбо эл. адрас .
Інфармацыя пра праграму Europeans for Peace разьмешчаная на вэб-пляцоўцы
www.europeans-for-peace.de
5уверх
|