|
Конкурс да 365-годдзя з часу заснавання г. Казімір
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) у Светлагорску праводзіць маладзёвы конкурс творчых і навукова-практычных працаў.
У конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі з Беларусі і іншых краінаў. Конкурс прысвечаны 365-годдзю з часу заснавання горада Казімір, які існаваў на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць, Беларусь) і меў Магдэбургскае права. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: навучэнцы, якія маюць узрост не меней 15 гадоў; студэнты вышэйшых навучальных устаноў, моладзь да 29 гадоў. На конкурс прымаюцца артыкулы, навукова-практычныя працы, рэфераты (па гісторыі, паліталогіі, праву, іншых грамадазнаўчых і сумежных дысцыплінах), нарысы, эсэ.
Калі ласка, адпраўляйце Вашыя працы на конкурс да 15 студзеня 2008 г.
Падрабязная інфармацыя на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
|