|
Рэдактарам адноўленага выдання стаў вядомы беларускі публіцыст і сталы аўтар Радыё Свабода Сяргей Дубавец. Газета пакуль будзе выходзіць раз на месяц на 24 старонках і невялікім накладам. Матэрыялы адноўленай "Свабоды" ў асноўным маюць палітычна-культурніцкі і філасофскі характар. Паводле галоўнага рэдактара, мэта гэтага выдання падымаць маральны дух беларускай інтэлігенцыі.
Альгерд Невяроўскі, Менск
|