|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 288 ( 17 красавіка 2008 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот.
У падрыхтоўцы выпуску брала ўдзел Інга Сакута.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
Сёньня ў выпуску:
Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне.......................… 2
Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Харэўскага..................................… 2
Грамадзкая дабрачынная акцыя.....................................................… 2
Праграма навучальных гурткоў для дарослых...............................… 3
Сэмінар-прэзентацыя па адукацыі дарослых..................................… 4
Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека..........................… 4
Спабор для тых, каго пачулі...........................................................… 5
Фотаспабор “Жыцьцё – тэрыторыя гульні”...................................… 5
Гранты Фонда Стэфана Баторыя....................................................… 6
Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі......................… 6
Спабор для журналістаў ад Эўракамісіі..........................................… 6
Спабор адукацыйных летніх праектаў............................................… 7
Школа адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі.........… 7
Міжнародны спабор для журналістаў............................................… 7
Community Connections 2008...........................................................… 7
Летняя школа для студэнтаў і асьпірантаў.....................................… 8
Адукацыйныя паезкі ў Чэхію..........................................................… 8
z(Падзеі:
Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне
Рэалізацыю беларуска-нямецкага праекта “Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці” распачынае Гарадзенскае грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг).
Удзел у праекце возьмуць па 10 прадстаўнікоў Германіі і Беларусі.
Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасьцю да журналістыкі, якія жывуць альбо вучацца ў Гародні.
Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачаньня Германіі ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Этапы рэалізацыі праекта:
— Гародня – 20-28 ліпеня.
— Германія – лета 2009 года.
Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх краінаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 траўня.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 58 74 390, эл. пошта .
5уверх
Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Харэўскага
18 красавіка мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прадставіць гарадзенцам сваю новую кнігу «Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі».
Гэта падручнік, які прадстаўляе развіцьцё беларускага мастацтва і дойлідзтва ад старажытнасьці да канца ХХ ст. Аўтар прапануе ўласную клясыфікацыю беларускай мастацкай культуры, уводзіць новыя тэрміны, вяртае забытыя і некалі забароненыя імёны творцаў. Упершыню ў беларускім мастацтвазнаўстве прадстаўленая гісторыя мастацкай фатаграфіі, клясіфікаваныя архітэктура і мастацтва эміграцыі.
Прэзентацыя ладзіцца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44.
Пачатак а 18-ай гадзіне.
5уверх
Грамадзкая дабрачынная акцыя
Гарадзенскія грамадзкія арганізацыі і інтэрнэт-грамадзтва Гародні ладзяць акцыю "На Вялікдзень — сьвята дзецям!".
Дапаможам разам дзецям Парэчанскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без бацькоўскай апекі, якая знаходзіцца ў в.Парэчча Гарадзенскага раёна.
У школе жывуць і навучаюцца 129 дзетак ва ўзросьце ад 3 да 18 гадоў з асаблівасьцямі разумовага развіцьця.
Дзецям найбольш патрэбныя:
-Памперсы дзіцячыя розных памераў
-Пракладкі гігіенічныя
-Сродкі для мыцьця бялізны айчыннай вытворчасьці
-Папера для прыбіральні
-Шампунь, мыла
-Зубная паста айчыннай вытворчасьці
-Сшыткі звычайныя
-Альбомы для маляваньня
-Асадкі звычайныя
-Абутак розны ў добрым стане розных памераў па 44-ы ўключна, сланцы, хатні абутак.
-Курткі розныя (цёплыя, вятроўкі, джуты) розных памераў для дзетак ад 10 год і старэйшых
-Дыскі DVD з дзіцячымі фільмамі, настольныя гульні, канструктары, мячы, фітболы. Мяккія цацкі нельга!!!!
-Клей ПВА ў малой расфасоўцы
-Камплекты аднаразовага посуду
-Камплекты пасьцельнай бялізны
Усе, хто пажадае далучыцца да акцыі, зьвяртайцеся па тэл. 74-44-28, Таварыства Беларускай школы, альбо прыходзьце: Будзёнага 48а-44.
5уверх
Абвесткі:
5уверх
Праграма навучальных гурткоў для дарослых
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў прымае заяўкі на рэалізацыю міні-праектаў.
Праект мусіць складацца як мінімум з трох гурткоў для дарослых, аб’яднаных агульнай ідэяй. Лідэры гурткоў мусяць прайсьці адмысловае навучаньне (альбо плянуюць яго прайсьці).
Заяўкі будуць ацэньвацца па наступным крытэрам:
Працяг праекта – ад З да 6 месяцаў.
Праект мусіць скончыцца да канца 2008 года.
Асноўным механізмам працы і дасягненьня мэтаў міні-праектаў з’яўляецца метад навучальнага гуртка.
Форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.hurtki.info
За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатара праграмы па Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцях: тэл. 029 288 28 22 (Ігар), эл.пошта
5уверх
Сэмінар-прэзентацыя па адукацыі дарослых
18 красавіка Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыя бяз межаў” з удзелам Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі і ўнівэрсытэту г.Лінчэпінгу (Швецыя) запрашае да ўдзелу ў сэмінары-прэзентацыі “Акадэмічныя і неакадэмічныя дасьледаваньні ў адукацыі дарослых: шведзкі досьвед”.
Мэты сэмінара:
— прадстаўленьне асноўных накірункаў і дасьледніцкіх праграм кафэдры андрагогікі ўнівэрсытэту г. Лінчэпінг (http://www.liu.se/en/presentation/), а таксама народных школ Швэцыі;
— разьвіцьцё кантактаў са спецыялістамі сфэры адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.
Сэмінар адбудзецца на базе Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (г.Мінск, вул. Някрасава, 20).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах + 375 29 6477472,
+ 375 29 151 9397.
5уверх
@ Навучаньне
_____________________________________________________________________________________________
Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека
Беларускі Хэльсінскі Камітэт сумесна зь Міжнародным моладзевым
праваабарончым рухам запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай Студэнцкай Школе Правоў Чалавека/ Правы Студэнтаў.
У школе могуць удзельнічаць грамадзкія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў і ўсе, каму цікавыя тэмы правоў чалавека альбо правоў студэнтаў.
Гэта шматузроўневая адукацыйная праграма па навучаньні:
— асновам правоў чалавека;
— стратэгіям і тактыкам абароны грамадзкіх інтарэсаў;
— вядзеньню грамадзкіх кампаніяў і акцыяў салідарнасьці;
— арганізацыі эфэктыўнай грамадзкай дзейнасьці;
— абароне правоў студэнтаў;
— стварэньні й разьвіцьці студэнцкіх ініцыятываў;
— новым тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.
Прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Малдовы, не старэйшых за 30 год.
Больш падрабязная інфармацыя – па эл.адрасе:
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх
G Спаборы
5уверх
Спабор для тых, каго пачулі
British Telecom супольна з Брытанскім Моладзевым Парламентам ладзяць міжнародны спабор «Быць убачаным і пачутым» як частку «Лепшай сусьветнай кампаніі», якая ставіць за мэту забязьпечыць моладзь навыкамі і магчымасьцямі для зьмены сацыяльнай рэчаіснасьці.
Арганізатары шукаюць маладых людзей, якія здолелі зрабіць так, каб іх пачулі, і праз гэта нешта зьмянілі ў сваім асяроддзі.
Пераможцы будуць запрошаныя на імпрэзу, дзе сустрэнуцца з іншымі ўдзельнікамі і даведаюцца пра іх праекты, атрымаюць магчымасьць распавесьці сваю гісторыю ў форме даклада праграмы “Убачаны і пачуты – 2008”.
Далучыцца да ўдзелу можна праз запаўненьне рэгістрацыйнай формы.
Апошні тэрмін рэгістрацыі – да 9 траўня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы http://www.btbetterworld.com/ альбо праз эл. пошту .
5уверх
Фотаспабор “Жыцьцё – тэрыторыя гульні”
Усе ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу ў фотаспаборы “Жыцьцё – тэрыторыя гульні”.
Прымаюцца фотаздымкі, якія адпавядаюць тэме спабора (выявы дзіцячых, спартовых, азартных гульняў не разглядаюцца). Ад аднаго ўдзельніка прамаецца да 3 здымкаў.
Файл мусіць мець памер ня больш за 300 кілабайт, фармат JPG, 8 BIT RGB 300 dpi. Памер у пікселях ня больш за 1000 px па доўгім баку.
Фотаздымкі прымаюцца на эл.адрас: .
Апошні тэрмін прыёму фотаздымкаў – 2 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://community.livejournal.com/foto_afisha/11499.html#cutid1
5уверх
Гранты Фонда Стэфана Баторыя
Праграма Фонда С.Баторыя падтрымлівае беларускія й ўкраінскія няўрадавыя арганізацыі.
Фінансавая падтрымка прапануецца для:
— рэгіянальных партнэрскіх арганізацый адабраных у 2004-2006 г.г. у межах грантавых спабораў (http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl2.utf8.htm).
— праектаў у сфэры грамадзянскай адукацыі (http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl1.utf8.htm).
Акрамя таго, падтрымліваюцца інфармацыйныя й дасьледчыя праекты, якія
спрыяюць паглыбленьню й распаўсюду ведаў аб трэцім сэктары, а таксама праекты, якія садзейнічаюць міжнароднаму супрацоўніцтву й уцягваюць мясцовыя грамадзкія ініцыятывы ў Беларусі й Украіне ў памежнае супрацоўніцтва з арганізацыямі іншых краінаў.
Прыём заявак працягваецца ўвесь год.
Паводле рассылкі belngo.info
5уверх
™
Не спазьніся!
5уверх
Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналогій запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале “Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі. Беларусь, пачатак XXI стагоддзя” 29 красавіка.
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 25 красавіка.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-пляцоўцы www.methodology.by. За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: , факс +375 17 2840709, тэл +375 29 7422040.
5уверх
Спабор для журналістаў ад Эўракамісіі
Эўрапейская Камісія абвясьціла чарговы штогадовы спабор для журналістаў "Прэмія імя Ларэнца Наталі" накіраваны на падтрымку журналістаў з усяго сьвету, якія асьвятляюць пытаньні абароны правоў чалавека, дэмакратыі і разьвіцьця.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.
Больш падрабязная інфармацыя –на вэб-пляцоўцы http://www.nataliprize2008.eu/.
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Спабор адукацыйных летніх праектаў
Спабор накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасьці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадзкія арганiзацыі, якія працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя – па эл.адрасе .
5уверх
Школа адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі
Цэнтр сацыяльных інавацый і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналёгій абвяшчаюць набор у школу “Адраджэньне і разьвіцьцё супольнасьцяў у Беларусі”.
Апошні тэрмін падачы анкеты на ўдзел – да 28 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвязаўшыся з арганізатарамі:
е-mail: , факс +375 17 2840709. Кантактныя асобы: Леанід Калітэня +375 29 7763806, Андрэй Ягораў +375 29 6185388.
5уверх
Міжнародны спабор для журналістаў
Журналісты з Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі…” да 60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.
Матэрыял мусіць быць напісаны на мове краіны і падавацца ў тэксце арыгінала.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 31 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.stiftung-evz.de . З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту .
5уверх
Community Connections 2008
Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” абвяшчае адкрыцьцё праграмы абмену “Community Connections 2008” па тэме “Сацыяльная інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасьцямі”.
Валоданьне ангельскай мовай неабавязковае. Тэрмін стажыроўкі – жнівень.
Апошні тэрмін падачы дакументаў – 5 траўня.
Па пытаньнях удзелу ў праграме зьвяртайцеся ў Прадстаўніцтва Карпарацыі«American Center for Education and Research, Inc.»: Менск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл: (017) 2181264, (017) 2181267. E-mail: .
5уверх
Летняя школа для студэнтаў і асьпірантаў
Студэнты і асьпіранты рознага профілю навучаньня запрашаюцца да падачы
заявак на ўдзел у Летняй школе па культурных вымярэньнях палітыкі ў Эўропе, якая арганізоўваецца Праскім цэнтрам публічнай палітыкі.
Апошні трэмін падачы заявак – 30 красавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.cdpe.cpvp.cz , па эл. пошце .
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Адукацыйныя паезкі ў Чэхію
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне «Грамадзянская Беларусь» ладзіць сэрыю адукацыйных паездак у Чэскую Рэспубліку.
Апошні тэрмін прыёму аяявак на ўдзел – да 30 красавіка.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.пошту:
Паводле рассылкі www.belngo.info
|