|
Грамадзкія арганізацыі «Austejos Draugai» (Вільня, Летува) і «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» (Менск) шукаюць валанцёра для працы з рускімі падлеткамі ў дзіцячым доме ў Вільні (дзяўчыну альбо хлопца 21-25 год). Да валанцёрскай працы кандыдат будзе падрыхтаваны за кошт сродкаў праекта, будзе мець жытло, харчаваньне і кішэнныя грошы штомесяц.
Валанцёр мусіць быць талерантным, цярплівым – прыкладам паводзінаў для дзяцей і падлеткаў ў дзіцячым доме.
Важна, каб валанцёр негатыўна ставіўся да паленьня, алкаголю і наркотыкаў. Вітаецца наяўнасьць творчых здольнасьцей: рамёствы, граньне на музычных інструментах, танцы і г.д., вітаюцца спартовыя захапленьні (баскетбол, валейбол, футбол, шахматы і інш.).
Падчас рэалізацыі праекта валанцёр ня мае права працаваць альбо навучацца ў ВНУ Вільні.
Праект распачнецца 15 студзеня 2007 года, яго працяг – 10 месяцаў.
Усіх зацікаўленых асобаў просім зьвяртацца на e-mail: marisha.fialta @gmail.com да 19 сьнежня.
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на вэб-пляцоўцы http://ec.europa.eu/youth/program/index_en.html
|