|
Звязда № 13(15517), 28.03.2008 Створана грамадская арганiзацыя вясковых жанчын "Сялянка". Рашэнне прынята на ўстаноўчай канферэнцыi аб’яднання вясковых жанчын Беларусi.
Першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Надзея Каткавец, падкрэслiла, што стварэнне пярвiчнай арганiзацыi "Сялянка" дазволiць вясковым жанчынам рэалiзаваць свежыя iдэi. Арганiзацыя ставiць перад сабой задачу вырашаць сацыяльныя i бытавыя праблемы на вёсцы, падтрымлiваць жанчын у арганiзацыi бiзнэсу, стварэннi жаночых кааператываў. Арганiзацыя вясковых жанчын "Сялянка" стане адным са структурных падраздзяленняў Беларускага саюза жанчын.
|