|
Звязда №178(26290), 20.09.2008 У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры пры садзейнiчаннi Беларускага грамадскага аб’яднання "Фотамастацтва" Польскага iнстытута ў Мiнску адкрылася фотавыстава "Сцежкамi Адама Мiцкевiча".
Сёлета спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя Адама Мiцкевiча.
Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы Юрый Васiльеў, Валер Вядрэнка, Вiктар Сядых, Валер Сiбрыкаў, Наталля Ракiцкая, Сяргей Плыткевiч, Рамуальдас Вайткус, Сiгiтас Канцявiчус, Кшыштаф Макоўскi i Ежы Пёнтэк некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта. Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi.
Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка.
|