|
Беларускія няўрадавыя арганізацыя могуць браць удзел у спаборы «Перамены ў рэгіёне RITA (Region in Transition)». Умовай удзелу з'яўляецца наяўнасьць партнэрскай арганізацыі ў Польшчы.
Праграма скіраваная на перадачу польскага досьведу дэмакратычных і рынкавых рэформаў.
Атрымальнікамі сродкаў у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» могуць быць дасьведчаныя польскія арганізацыі, якія маюць досьвед партнэрскіх праектаў з замежнымі арганізацыямі з-за ўсходняй мяжы Польшчы.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай падпраграме – 15 кастрычніка. У межах падпраграмы «Лакальнае супрацоўніцтва» за ўдзелу ў спаборы запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых НГА і школаў з Польшчы, якія зацікаўленыя ў партнэрскіх праектах (у т.л. з беларускімі арганізацыямі).
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай падпраграме – 15 верасьня.
Дадатковую інфармацыю пра спабор шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl/articles.php?lng=pl&pg=40
альбо пытайце ў каардынатара спабора (Bartosz J?drzejczak)
Вітаўт РУДНІК
З рассылкі Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
|