|
Фестываль навучальных гурткоў адбудзецца 9-10 снежня 2006 г. у канферэнц-зале МДГІПКіПКА (ауд. 404) па адрасу: г. Мінск, зав. Бранявы, 15а.
Мэты Фестываля навучальных гурткоў:
папулярызацыя навучальных гурткоў як формы нефармальнай адукацыі дарослых;
падсумаванне вынікаў дзейнасці па распаўсюджванні навучальных гурткоў у Беларусі за апошнія некалькі гадоў;
прэзентацыя беларускага і шведскага досведа правядзення навучальных гурткоў;
абмеркаванне перспектыў далейшага развіцця навучальных гурткоў у Беларусі.
Арганізатары фестываля:
Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “Настаўнік”
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”»
Грамадскае аб’яднанне "Фонд “Адкрытае грамадства”
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
Грамадскае аб’яднанне «Фокус-група»
Грамадская арганізацыя “Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых”
Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне “Сацыяльныя праекты”
Грамадскае аб’яднанне “Экадом”
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Адукацыя без межаў”
У межах Фестываля адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
Прэзентацыя навучальных гурткоў, у якой гаворка пойдзе пра вынікі развіцця навучальных гурткоў у Беларусі, пазітыўныя змены і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца лідэры пад час іх правядзення.
Прэзентацыя кніг і вэб-сайтаў, прысвечаных навучальным гурткам. Пад час прэзентацыі Вы зможаце атрымаць кнігі і іншыя матэрыялы, карысныя для арганізацыі адукацыйнай дзейнасці.
Праца разнастайных тэматычных пляцовак, напрыклад, “Сучасныя метады выхавання дзяцей і падлеткаў”, “Магія колеру”, “Традыцыі ўжывання кавы і гарбаты”, “Школа маладых бацькоў” і г.д. На Фестывалі ў Вас будзе магчымасць абраць і прыняць удзел у тых тэматычных пляцоўках, якія для Вас найбольш цікавыя і карысныя.
Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню перспектыў развіцця навучальных гурткоў у Беларусі.
Фуршэт-прыём у кавярні. Калі Вы жадаеце прыняць удзел у нефармальнай частцы Фэстываля навучальных гурткоў, пад час рэгістрацыі Вам неабходна ўнесці арганізацыйны ўнёсак – 5 000 беларускіх рублёў.
|