|
Сёньня ў Жэнэве камісія ААН у правах чалавека ўхваліла рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Камісія стварыла пасаду спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, які мае вывучыць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і даць справаздачу на наступнай сэсіі.
За рэзалюцыю прагаласавалі 23 краіны, супраць – 13, а 17 краінаў устрымаліся. Сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Сяргей Алейнік у інтэрвію расейскаму агенцтву “Новости” назваў рэзалюцыю палітызаванай і поўнай жадання аказаць палітычны ціск на кіраўніцтва Беларусі. Ён адзначыў, што пасады спэцыяльных дакладчыкаў звычайна ствараюцца для краінаў, дзе ёсць масавыя сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.
Крыніца: www.hrodna.by
|