English version
 










Навіны

 


Нарэшце прыйшоў да выніку шматгадовы праект лэйбла “Limas” па аднаўленні лепшых альбомаў легендарнага полацкага гурта “Мясцовы час”, распачаты яшчэ ў 2001 годзе. Працу ўдалося завершыць дзякуючы фінансавай дапамозе знакамітага лэйбла “БМАgroup” і маладой выдавецкай структуры “Prynamsi records” (для апошняй CD “Мясцовага часу” ўсяго толькі трэці рэліз пасля паспяховых дэбютнікаў мінскага “Partyzone” і бярозаўскага “:B:N:”).

На гукавых дарожках новай кружэлкі здолелі размясціцца не толькі два цудоўных альбома “Мой дом” (1989) і “Ускраіна” (1990) у поўных версіях, але і пара рарытэтных бонусаў, якія раней не выдаваліся ні на касетах, ні на вінілавых дысках: “Ісус” і “Слава слаўных”. Раней іх можна было пачуць толькі на канцэртах. Узнёсла ўспрыняў гэтую вестку былы лідэр калектыва, вакаліст і гітарыст Алесь Кузьмін, які цяпер стала жыве ў Германіі. Нягледзячы на трывалую занятасць, ён нават абяцаў прыехаць у Беларусь на прэзентацыю новага дыска і да таго ж выступіць з канцэртам. Праўда, гаворка тут не ідзе пра рэінкарнацыю гурта “Мясцовы час”, але мэнэджэры гарантуюць: унікальны барочны фальцэт знакамітага вакаліста фэны зноў пачуюць па-над краем.

Ёсьць таксама задума правесьці канцэрт-трыб'ют Мясцовага часу, на якім маладыя і вядомыя беларускія калектывы перасьпяваюць песьні сапраўднай легенды беларускага рока. Магчымы жывы запіс канцэрту з наступным выданьнем на CD.

Дадаткова можна паведаміць, што ў стадыі лічбавага рэмастэрынгу цяпер знаходзяцца і два іншых альбомы “Мясцовага часу”  “Слота” (1988) і “Халі-Галі” (1999), якія таксама будуць выдадзены ў папулярнай серыі “Super-2”, што азначае “два альбомы на адным CD”.



510 | 511 | 512 | 513 | 514 | 515 | 516 | 517 | 518 | 519 | 520 | 521 | 522 | 523 | 524 | 525 | 526 | 527 | 528 | 529 | 530 | 531 | 532 | 533 | 534 | 535 | 536 | 537 | 538 | 539 | 540 | 541 | 542 | 543 | 544 | 545 | 546 | 547 | 548 | 549 | 550 | 551 | 552 | 553 | 554 | 555 | 556 | 557 | 558 | 559 | 560 | 561 | 562 | 563 | 564 | 565 | 566 | 567 | 568 | 569 | 570 | 571 | 572 | 573 | 574 | 575 | 576 | 577 | 578 | 579 | 580 | 581 | 582 | 583 | 584 | 585 | 586 | 587 | 588 | 589 | 590 | 591 | 592 | 593 | 594 | 595 | 596 | 597 | 598 | 599 | 600 | 601 | 602 | 603 | 604 | 605 | 606 | 607 | 608 | 609 | 610 | 611 | 612 | 613 | 614 | 615 | 616 | 617 | 618 | 619 | 620 | 621 | 622 | 623 | 624 | 625 | 626 | 627 | 628 | 629 | 630 | 631 | 632 | 633 | 634 | 635 | 636 | 637 | 638 | 639 | 640 | 641 | 642 | 643 | 644 | 645 | 646 | 647 | 648 | 649 | 650 | 651 | 652 | 653 | 654 | 655 | 656 | 657 | 658 | 659 | 660 | 661 | 662 | 663 | 664 | 665 | 666 | 667 | 668 | 669 | 670 | 671 | 672 | 673 | 674 | 675 | 676 | 677 | 678 | 679 | 680 | 681 | 682 | 683 | 684 | 685 | 686 | 687 | 688 | 689 | 690 | 691 | 692 | 693 | 694 | 695 | 696 | 697 | 698 | 699 | 700 | 701 | 702 | 703 | 704 | 705 | 706 | 707 | 708 | 709 | 710 | 711 | 712 | 713 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.