|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
Выпуск 278 ( 21 лютага 2008 г.)
|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 278
( 21 лютага 2008 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот.
У працы над выпускам брала ўдзел Алінка Новік.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Візыт прадстаўнікоў БАЖу.............................................................… 2
Публічныя лекцыі з гісторыі для гарадзенцаў................................… 2
Хто прадставіць Беларусь у Лёндане?............................................… 3
Каб ведаць свае правы....................................................................… 3
Рэтра-фота 3
Курсы для гарадзенскіх прадпрымальнікаў...................................… 4
Стыпендыі ад краінаў групы Вайсград...........................................… 4
Узнагарода імя Льва Сапегі............................................................… 5
Спабор артыкулаў ад цэнтра Мізэса...............................................… 5
Навучаньне ад Таварыства Фонда кампаніі Х.Дж.Хайніца.............… 5
Спабор малых грантаў для НГА.....................................................… 6
Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ..................................................… 6
Навучаньне ў каледжах Італіі і Нарвэгіі...........................................… 7
Праграма дапамогі публікацыям.....................................................… 7
Спабор праектаў Эўразьвязу “Non state actors”.............................… 7
5уверх
Дарагія сябры і калегі!
Чакаем ад вас гарачых навінаў, цікавай інфармацыі пра падзеі ў Гародні і рэгіёне для стужкі навінаў на вэб-пляцоўцы “Твайго стылю” www.t-styl.info.
Тэлефон рэдакцыі +375 29 925 08 35. Чакаем ад 12 да 18 гадзін акрамя выходных дзён.
5уверх
Сёньня з візытам ў Гародні знаходзяцца прадстаўнікі Беларускай Асацыяцыі журналістаў, а таксама прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту сп.Майк Джэмпсан і адзін з кіраўнікоў Дацкага Саюзу Журналістаў .
Пад час візыту мае адбыцца сустрэча з гарадзенскімі журналістамі сябрамі БАЖу.
5уверх
Публічныя лекцыі з гісторыі для гарадзенцаў
Публічныя лекцыі, прысьвечаныя падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасьці, ладзіць Гарадзенскі Рух “За Свабоду”.
Кожны другі тыдзень цягам трох месяцаў жыхарам Гародні прапануюцца лекцыі вядомых у горадзе і Беларусі гісторыкаў, публіцыстаў, філёзафаў, пісьменьнікаў, журналістаў. Тэмамі публічных лекцый стануць: “Радкевіч vs Каліноўскі: анатомія палітычнага даносу”, “Патоп” на Беларусі: вынішчэньне народа”, “Скасаваньне статута ВКЛ: прававы шок для беларускай шляхты”, “Беларускі нацыянальны рух пач. ХХ ст. як фінансавы праект” ды інш.
Лекцыі ладзяцца па адрасе: Гародня, вул.Будзёнага 48а-44. Пачатак – 19.00.
Першая публічная лекцыя з цыкла “1918 год – парад незалежнасьцяў. Беларусы роўныя сярод роўных” адбылася 20 лютага.
5уверх
Адборчы тур міжнароднага спабору рытарычнага майстэрства «English-Speaking Union: New Horizons, New Frontiers» (Лёндан) ладзіцца ў Гародні 2 сакавіка
Па выніках рэгіянальнага этапу будуць вызначаны ўдзельнікі нацыянальнага туру, які адбудзецца 9-га сакавіка ў Менску. Затраты на праезд будуць кампенсаваныя.
Да ўдзелу ў адборчым туры запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросьце 16-20 год, якія валодаюць ангельскай мовай.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 24 лютага.
Форму заяўкі на ўдзел і падрабязныя правілы можна спампаваць на вэб-пляцоўцы: http://esu-belarus.by.ru/.
Алінка Новік
?5уверх
Каб ведаць свае правы
У грамадзкай бібліятэцы “Трэцяга сэктару” з’явіліся карысныя выданьні з серыі “Ведай свае правы” .
Навукова-папулярнае выданьне “Право на здоровую окружающую среду”, падрыхтаванае Г.Г. Камароўскай і Н.Г.Паўлавым, аналізуе заканадаўства Беларусі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, што гарантуе права грамадзян на здаровае навакольнае асяроддзе.
Брашура “Право на справедливое судебное разбирательство» Г. П. Паганяйла, Е.Г.Паганяйла раскрывае прававыя палажэньні, якія забясьпечваюць права грамадзян на кампетэнтны, незалежны суд. Выданьне прызначанае для шырокага кола чытачоў з мэтай навучаньня навыкам, неабходным для звороту ў суд і абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў.
5уверх
Рэтра-фота Арганізатары выключна культурнага фотапраекту шукаюць характэрныя фота 70-80-х гадоў. Фоткі, зірнуўшы на якія, вы і сёньня кажаце: "Круць!!"
Як выглядалі вашы бацькі год 20 таму? Што яны слухалі? У што апраналіся?
Асабліва вітаюцца: мода, аксэсуары, вечарынкі, BIA, культурны
адпачынак, масавыя мерапрыемствы, спорт, электронныя гэджэты і ўсе
магчымыя і немагчымыя сымбалі эпохі ў кадры.
Прэв'ю ці спасылкі арганізатары просяць дасылаць на электронны адрас: .
5уверх
5уверх
Курсы для гарадзенскіх прадпрымальнікаў
Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне “Клюб прадпрымальнікаў” ладзіць бясплатныя курсы для прадпрымальнікаў.
Спецыялістам прапануецца падвысіць кваліфікацыю ў трох накірунках :
па вядзеньні аграрна-экалягічнай дзейнасьці – з 4 сакавіка,
па прававых пытаньнях вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці – з 7 сакавіка,
па бухгалтарска-эканамічных пытаньнях вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці – з 11 сакавіка.
Кожны курс складаецца з 7-10 заняткаў, якія будуць праводзіць мясцовыя і замежныя спецыялісты.
Прадпрымальнікі маюць магчымасьць ня толькі атрымаць дадатковыя веды: лепшыя з іх будуць прарэклямаваныя ў якасьці спецыялістаў праз інтэрнэт-рэсурсы.
Запісацца на курсы і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна праз тэлефон у Гародні – 77 15 26, факс 74 39 57.
5уверх
Стыпендыі ад краінаў групы Вайсград
Краіны групы Вайсград Польшча, Вугоршчына, Славакія, Чэская Рэспубліка – ладзяць спабор для студэнтаў і асьпірантаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Харватыі, Чэхіі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Славакіі і Украіны на атрыманьне стыпендыі для навучаньня ў адной з краінаў групы Вайсград.
Праграма фонду V4 прадугледжвае прадастаўленьне стыпендыяў на суму ад 2000 да 2500 эўра ў сэмэстар на тэрмін ад 1 да 4 сэмэстраў. Акрамя гэтага, фінансавую падтрымку на суму 1500 эўра ў сэмэстар атрымае ўнівэрсытэт, які прымае стыпэндыята на вучобу.
Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.visegradfund.org .
Паводле электроннага бюлетэня "ГУРТ".
5уверх
Узнагарода імя Льва Сапегі
Абвешчаны спабор заявак на атрыманьне ўзнагароды імя Льва Сапегі, накіраваны на ўганараваньне выбітных заслугаў у разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.
Ляўрэят на працягу акадэмічнага году атрымае магчымасьць аб’ехаць галоўныя ўнівэрсытэты Польшчы, дзе будзе мець добрыя магчымасьці для жыцьця й працы, і выкладаць па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка й дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасьціжэньні беларускіх дасягненьняў. Дадаткова ў ляўрэята будзе магчымасьць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі ў выніку такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.
Заяўкі з апісаньнем заслугаў і дасягненьняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя да Школы Эўропы Усходняй па адрасе .
Апошні тэрмін – да 1 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы: http://www.kew.org.pl/index.php?option=com_content&task=view&id=287&Itemid=348 .
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса абвяшчае спабор артыкулаў па тэме "Што такое добра альбо капіталізм для Беларусі".
Тэматыка спабору стварэньне такіх вобразаў, аргумэнтаў і фактаў, якія раскрываюць рэальны зьмест капіталізму. Працы могуць быць рознаплянавымі й рознажанравымі.
Апошні тэрмін прадастаўленьня працаў – да 5 траўня.
Працы-прызёры будуць разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы НДЦ Мізэса www.liberty-belarus.info.
5уверх
Навучальная праграма Таварыства Фонда Кампаніі Х. Дж. Хайніца Цэнтра Міжнародных Дасьледваньняў пры ўнівэрсытэце Пітсбурга, ЗША дае магчымасьць лідэрам, якія пачынаюць свой кар'ерны шлях, прайсьці навучаньне па спэцыяльнасьцях: дзяржаўнае адміністраваньне, кіраваньне, устойлівае разьвіцьцё, ахова здароўя, вырашэньне канфліктаў.
Праграма не дае магчымасьці атрымаць навуковую ступень, выпускнікі атрымаюць пасьведчаньне аб заканчэньні праграмы.
Сябры таварыства атрымаюць стыпэндыю на пражываньне $18 000 (якая будзе
выплочвацца часткова штомесячна), абавязковую мэдычную страхоўку, будзе аплочаны
праезд да Пітсбурга й у зваротны бок, і дадатковы фонд у памеры $ 2000 для
прафэсійнай і праграмнай дзейнасьці.
Працягласьць навучаньня 1 год.
Кандыдаты: людзі з краінаў у стадыі разьвіцьця, якія дэманструюць патэнцыял і
зьяўляюцца будучымі лідэрамі ў грамадзкім, дзяржаўным, некамэрцыйным альбо
прыватным сэктарах. Прэтэндэнты мусяць мець унівэрсітэцкі дыплём, дасканала валодаць размоўнай і пісьмовай ангельскай мовай.
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 3 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.ucis.pitt.edu /global/heinz/index.html
5уверх
The Bearr Trust запрашае да ўдзелу ў спаборы грантаў на 2008 год. Спабор складаецца з двух сэгмэнтаў: першы разьвівае тэму праграмы мінулага году й садзейнічае інтэграцыі бяздомнай моладзі й выхаванцаў дзіцячых дамоў у грамадзтва, другі накіраваны на НГА, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі.
Заяўка мусіць утрымліваць наступныя звесткі:
-апісаньне, місія імэты НГА
-апісаньне, місіі і мэты НГА-партнэра
-кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя мэты пректа, кароткае апісаньне дзейнасьці
агульны бюджэт праекта
Апошні тэрмін падачы заяваў 15 сакавіка.
Заяўкі прымаюцца толькі на ангельскай мове.
Заяўкі ў вольнай форме прымаюцца па эл. адрасе:
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
5уверх
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт распачаў рэгістрацыю на курсы дыстанцыйнага навучаньня веснавога сэмэстру 2007-08 навучальнага года.
Для грамадзян і сталых рэзыдэнтаў Беларусі навучаньне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.
Апошні тэрмін падачы заяваў – да 28 лютага.
Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.ehu.lt.
5уверх
Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасьці абвяшчае спабор на
атрыманьне стыпэндыяў на навучаньне ў каледжах Італіі і Нарвэгіі.
Тэрмін навучаньня: 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасьня.
Апошні тэрмін падачы заяваў 2 сакавіка.
Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.uwc.org, www.ibo.org
Паводле www.nastaunik.info
5уверх
Праграма дапамогі публікацыям
Праграма дапамогі публікацыям "Максім Багдановіч" з мэтай аказаньня дапамогі беларускім выдаўцам у перакладзе й публікацыі твораў сучасных французскіх аўтараў у галіне літаратуры, філязофіі, гуманітарных і сацыяльных навук, мастацтва й культуры, навукі й тэхнікі, прымае да разгляду праекты перакладу на расейскую альбо беларускую мовы.
Апошні тэрмін падачы заяваў –25 сакавіка.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да спн. Марыны Завадзкай: Тэл./Факс: (017) 211 36 71
5уверх
Абвешчаны спабор праектаў Эўрапейскага Зьвязу “Non State Actors” для Беларусі.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 16 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы www.eurobelarus.info.
Паводле рассылкі www.belngo.info
|