|
Намётавы летнік-сэмінар “Круглае возера” адбудзецца з 10 па 20 ліпеня на беразе Плешчаніцкага вадасховішча.
Арганізатарам летніку з’яўляецца грамадзкае аб’яднаньне “Розныя Роўныя”.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць маладзёны ва ўзросьце ад 18 да 31 году. На працягу дзесяці дзён хлопцы і дзяўчаты з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі і іх аднагодкі, якія такіх абмежаваньняў ня маюць, змогуць узяць удзел у розных інтэрактыўных мерапрыемствах, а таксама весела адпачыць.
Тэмамі заняткаў і дыскусій у праграме летніка будуць: “Прымхі, стэрэатыпы і дыскрымінацыя ў грамадстве”, “Праца ў камандзе”, “Эфектыўная камунікацыя”.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл. 287-38-17, (029) 605-28-81 (VELCOM), (029) 555-68-38 (МТС).
Кантактныя асобы: Вадзім Калошкін, Паліна Галаусава.
Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
З рассылкі Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
|