|
Беларуская асацыяцыя журналістаў абвяшчае спабор фотаздымкаў, карыкатур і шаржаў “Беларусь вачыма журналістаў”.
Дашліце ў БАЖ свае лепшыя фотаздымкі, малюнкі, карыкатуры альбо шаржы і станьце ўдзельнікам выстаўкі на сайце www.baj.ru.
Вы можаце адрэагаваць на злобу дня, а магчыма, убачыце ў чымсьці сімвал будучыні альбо мінулага. Кожны тыдзень на сайце будуць з’яўляцца вашы фотаздымкі і малюнкі. А напрыканцы года мы абавязкова зладзім выставу, якую так і назавем – “Беларусь вачыма журналістаў”. Пераможцаў спабору чакаюць каштоўныя ўзнагароды.
Удзел у спаборы дапаможа нам: журналістам, мастакам, фатографам з розных куткоў Беларусі, лепш пазнаёміцца, аб’яднаць творчыя высілкі.
Не важна, ці з’яўлялася ваша праца ў газеце, вам гэта падабаецца – дасылайце нам на адрас: .
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
|