|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 240
(22 сакавіка 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзелі Андрэй Мялешка, Зьміцер Цьвікевіч, Алеся Бяленік.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
“Твой стыль” у эфіры!....................................................................… 2
“Наша ніва” ў Гародні.....................................................................… 2
Гісторыя вывучэньня ВКЛ: новыя дасьледваньні..........................… 2
Новы слоган Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.....................… 3
“БелАрда” прыйшла да нас.............................................................… 3
“Хатняе заданьне” выканана...........................................................… 4
“Filmowe Podlasie Atakuje”...............................................................… 4
Праграма падтрымкі Беларусі запрашае.........................................… 5
Спабор для моладзевых арганізацый.............................................… 6
Спабор на лепшы лягатып “Басовішча-2007”.................................… 6
Прэміі маладым беларусістам.........................................................… 6
Моладзевы форум 2007...................................................................… 7
Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны.......................… 8
Спабор для журналістаў грамадзкіх лякальных СМІ.....................… 8
Выйшаў першы выпуск моладзевага інтэрнэт-радыё “Твой стыль”.
Гарадзенская моладзь кажа пра апошнія грамадзка-палітычныя, культурныя і спартыўныя падзеі мінулага тыдня, размаўляе з гарадзенскім гуртом Death Bringer — лідэрам амэрыканскага гіт-параду. У рубрыцы PROfStyle ты даведаешся, што значыць быць радыёвядучым. Нашым вядучым можаш стаць і ТЫ, калі маеш ідэі і жаданьне! Далучайся! І будзь на хвалі “Твайго Стыля”!
Нас можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http: www.t-styl.info .
5уверх
23 сакавіка ў Гародні пры інфармацыйнай падтрымцы моладзевага інтэрнэт-праекта “Твой Стыль” www.t-styl.info мае адбыцца сустрэча з рэдактарамі легендарнай газэты “Наша Ніва”.
Гаворка пойдзе пра гарачыя тэмы нашага жыцьця. Таксама будуць прэзэнтаваныя сакавіцкі нумар “ARCHE” і новая кніга Андрэя Дынька і Андрэя Скурка “Беларусь за дзесяць падарожжаў”. Сьпявае Тацяна Беланогая.
Сустрэча адбудзецца ў памяшканьні грамадзкай прыёмнай АГП (былая майстэрня Іваноўскага) па вул. Будзёнага 48а.
Пачатак сустрэчы а 19-ай гадзіне.
5уверх
Убачыў сьвет зборнік навуковых артыкулаў, прадстаўленых на міжнародным круглым стале “Гісторыя вывучэньня Вялікага княства Літоўскага ў 1991-2003 гг.”.
У працы круглага стала, зладжанага з ініцыятывы Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня маладых навукоўцаў “ВІТ” у траўні 2003 года, бралі ўдзел навукоўцы пяці краінаў-спадкаемніц ВКЛ – Беларусі, Польшчы, Літвы, Україны, Расіі.
Матэрыялы дасьледаваньняў навукоўцаў кожнай з краінаў-удзельніц прадстаўлены ў зборніку. Акрамя таго, у зборнік увайшлі сценаграмы дыскусій, што адбываліся па выступе кожнай з краін-удзельніц, унікальную гістарыяграфію па вывучэньні ВКЛ апошніх год і вялікі бібліяграфічны спіс, які ўтрымлівае больш за 2000 найменьняў.
Плёнам працы круглага стала ёсьць таксама стварэньне Акадэмічнай сеткі гісторыкаў Вялікага княства Літоўскага, у якую ўвайшлі навукоўцы краінаў-спадкаемніц ВКЛ.
Выданьне працягвае серыю “Гістарычная бібліятэка ВІТ”. Яно разьлічанае на гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй.
Нажаль, матэрыялы круглага стала выдадзены мізэрным накладам: 200 асобнікаў.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Натальлі Сьліж
па тэл.:781 07 09.
Кася КРОТ
5уверх
Падсумаваныя вынікі спабору на лепшы слоган для Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа.
Сярод некалькіх дзясяткаў прапановаў з усёй Беларусі лепшымі прызнаныя дэвізы Дануты Крупіцы зь Ліды (Гарадзеншчына), Бярнарда Пакульніцкага з Гарадзеі (Меншчына) і Сяргея Міхальчэнкі з Горадні.
Арганізатары спабору неўзабаве вышлюць прызэрам каштоўныя падарункі. Апроч таго, цікавыя сувэніры атрымаюць яшчэ пяць удзельнікаў спабору з розных абласьцей Беларусі.
Паводле belngo.info
5уверх
“БелАрда” прыйшла да нас
Чарговы партал распачаў сваю працу ў Гародні.
Створаная яшчэ ў канцы лютага, вэб-пляцоўка http://hrodna.belarda.org/ афіцыйна распачала сваю працу толькі 19-га сакавіка. Гэта ўжо трэці партал у абласным цэнтры, які прэзэнтуе сябе, як “сайт рэгіянальных навінаў”, аднак ён не абмяжоўваецца навінамі Гарадзеншчыны. На сайце Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Светлагорск. Менавіта гэтыя гарады вылучаныя стваральнікамі праекта ў так званае “Кола рэгіянальных навінаў”.
Дызайнэрам праекта стаўся вядомы гарадзенскі дызайнэр unutranyholas –першы стваральнік Гарадзенскага блогу.
Канцэптуальна новы сайт падобны на гарадзенскі партал http://hrodna.by, які таксама прадстаўляе ня толькі мясцовыя, але і агульнабеларускія навіны.
Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
“Хатняе заданьне” выканана
Спабор на лепшы фотаздымак пад назвай "Хатняе заданьне №1" , абвешчаны да дня нараджэньня Гарадзенскага форума, выйграў малады гарадзенскі фатограф Аляксандр Саяновіч. Ён атрымаў апарат Nikon L4, праспансаваны салонам фотатэхнікі “Гагарын” .
Вынікі спабору падсумаваныя галасаваньнем наведнікаў на Гарадзенскім форуме літаральна ўчора. За фотаздымак Аляксандра Саяновіча прагаласавалі 52 удзельнікі, за фота, якое заняло 2-е месца – 34 чалавекі.
На фотаздымку-пераможцы – дзеці, сфатаграфаваныя ў дзіцячым доме пад час акцыі дапамогі дзіцячаму дому “ Помощь детям”.
Спабор доўжыўся больш за месяц, яго інфармарцыйнымі спонсарамі былі Гарадзенсі форум http://forum.grodno.net/ і адзін з гарадзенскіх блогаў http://s13.ru/.
Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
“Filmowe Podlasie Atakuje”
Чарговая прэзэнтацыя незалежнага кіно паўднёва-ўсходняй Польшчы адбылася 9 сакавіка ў Гародні ў межах ініцыятывы “Filmowe Podlasie Atakuje”.
Паказ быў арганізаваны Беластоцкім Цэнтрам Культуры і Падляскімі фільмоўцамі-аматарамі ў партэрстве з Гарадзенскім аддзяленьнем Таварыства Беларускай Школы.
Пад час прэзэнтацыі гарадзенскія гледачы маглі ўбачыць рознажанравае кіно, прадстаўленае маладымі творцамі Польшчы. Гэта былі як фільмы-дыпляманты агульнапольскіх фэстываляў, так і камерныя творы, створаныя для вузкага кола знаёмых і гледачоў.
Паказ фільмаў ініцыятывы адбыўся ўжо ў 50 гарадах і мястэчках Польшчы, а таксама Беларусі, Летувы, Украіны, Чэхіі і Нямеччыны.
Алеся БЯЛЕНІК
5уверх
4 красавіка прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Гарадзеншчыны запрашаюцца да ўдзелу ў сэмінары “Падрыхтоўка праектных прапановаў для 4-га этапа нямецкай Праграмы падтрымкі Беларусі”.
У праграме сэмінара:
-Уводзіны ў ключавыя паняцьці праектнага мэнэджмэнту;
-Прадстаўленьне мэтаў і прыярытэтыў праграмы;
-Знаёмства з патрабаваньнямі па афармленьні праектных заявак;
-Прапрацоўка і абмеркаваньне асноўных кампанэнтаў заяўкі, а таксама асноўных крытэраў адбору.
Для ўдзелу ў сэмінары неабходна даслаць анкету-заяўку на эл. адрас: альбо па факсе: 8 017 200 31 82.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 28 сакавіка.
Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Крытэры адбору:
-рэгістрацыя і дзейнасьць на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці
-не больш за 1 прадстаўніка ад адной арганізацыі
-адсутнасьць досьведу рэалізацыі праектаў ў межах ППБ.
Сэмінар мае адбыцца ў Гародні. Пачатак працы а 10 гадзіне.
Бланк анкеты-заяўкі глядзі ў далучаным файле.
5уверх
Сусьветны банк і кампанія NOKIA запрашаюць моладзевыя грамадзкія арганізацыі і іх партнэраў прыняць удзел у спаборы праектаў, накіраваных на падтрымку ініцыятываў, зьвязаных з працаўладкаваньнем моладзі і ўдзелам моладзі ў разьвіцьці краін Рэгіёну.
Памер магчымых грантаў – 5000-10000 эўра.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 8 красавіка 2007г.
Заяўку неабходна даслаць па эл. пошце: . Заяўку неабходна даслаць на англійскай мове.
Форму заяўкі і дадатковую інфармацыю пра спабор глядзіце, калі ласка, на вэб-пляцоўцы: www.worldbank.org/childrenandyouth.
Падрыхтавала Алеся Бяленік
5уверх
Спабор на лепшы лягатып “Басовішча-2007”
Абвешчаны спабор на лепшы лягатып музычнага фэсту “Басовішча-2007”.
Лягатып мусіць быць адаптаваны да трох відаў традыцыйнай прадукцыі на “Басовішчы”: плякат, майка, значак. Вiтаецца адаптацыя лягатыпу як да лацiнкi, так i да кiрылiцы.
Працы прымаюцца ў вектарным фармаце (cdr, ai, eps) да 20 красавiка на адрас: biuro@basowiszcza.
Аўтар лепшага лягатыпу атрымае прыз у 650 злотых (каля 200 даляраў).
Узнагароджаньне пераможцы спабору адбудзецца непасрэдна на «Басовiшчы-2007».
5уверх
Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаваньяў сумесна з сям'ёй Кіпеляў паведамляюць аб заснаваньні прэміі ($100) за дасьледаваньні ў беларусістыцы для студэнтаў і асьпірантаў.
Да разгляду прымаюцца неапублікаваныя працы памерам ня меньш за 15 старонак (праз 2 інтэрвалы), напісаныя ў 2004–2007 гг. Ахвотныя да ўдзелу маюць даслаць 3 асобнікі сваёй працы на наступны адрас:
Dr. Curt Woolhiser
Harvard University of Slavic Languages and Literatures
Barker Center 327, 12 Quincy St.
Cambridge, MA 02138-3804
Працы прымаюцца да 1 чэрвеня.
Пераможцы будуць вызначаныя ўвосень 2007 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.belarusianstudies.org .
5уверх
Студэнцкая арганізацыя "RePublica" Інстытута міжнародных адносінаў і паліталёгіі Віленскага універсітэта запрашае да ўдзелу ў міжнародным моладзевым форуме.
Форум мае адбыцца ў Вільні з 10 па 12 траўня.
Мэта мерапрыемства — садзеяньне ўзаемаразуменьню і цеснаму супрацоўніцтву паміж навуковай моладдзю Эўразьвяза і ўсходнімі суседзямі.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Арменіі, Азэрбайджана, Беларусі, Эстоніі, Францыі, Грузіі, Германіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Швэцыі, Украіны т Аб’яднанага Каралеўства.
Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-mail: альбо Fax: +370 5 251 41 34 альбо на паштовы адрас: Corp! RePublica
Vokieciu str. 10-403,
LT-01130 Vilnius, Lithuania
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 9 красавіка.
Форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.ngo.by .
Паводле www.ngo.by
5уверх
Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;
- “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж (прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;
- “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.
Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.
5уверх
Спабор для журналістаў грамадзкіх лякальных СМІ
Эўрапэйскi дом сустрэч — Фонд "Новы стаў" запрашае да ўдзелу ў спаборы для журналiстаў грамадзкiх СМІ ў межах праекта "Грамадзкiя медыi Эўрарэгiёну Буг".
Спабор прызначаны для журналiстаў i асобаў, што працуюць у Польшчы i Беларусi над выданьнем лякальных газэтак i бюлетэняў і заангажаваныя ў падтрымку грамадзкiх iнiцыятываў, бяруць удзел у грамадзкiм жыцьцi.
Апошні тэрмін дасыланьня прац – 15 красавiка.
Працы дасылаць па электроннай пошце на адрасы: , (Журналiсцкi спабор "грамадзкiя медыi Эўрарэгiёну Буг", Konkurs dziennikarski "Media obywatelskie Euroregionu Bug").
Больш падрабязную інфармацыю пра спабор глядзi на www.dzedzich.org;
|