|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www: sektar.cjb.net
Выпуск 212
(22 чэрвеня 2006 г.)
Рэдактар выпуска: Вітаўт Руднік
У працы над выпускам брала ўдзел Лана Руднік
|
ПАВЕСТКА ХХІ СТАГОДДЗЯ ДЛЯ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ 2
АДКРЫТАЯ ШКОЛА МЯСЦОВАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ-2 2
ФЭСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНЫХ АДУКАТАРАЎ 3
ЖУРНАЛІСТЫ АБМЕРКАВАЛІ СВОЙ КОДЭКС ЭТЫКІ 4
ЛЕТНІК ДЛЯ МАЛАДЫХ ЛІДЭРАЎ 4
ГОРАД СЬВЯТОГА ГУБЕРТА: КРОНІКА ЗЬНІШЧЭНЬНЯ 4
АГУЛЬНАЯ ЭЎРОПА І НЯ ТОЛЬКІ СЯБРЫ 5
НЕ ПРАПУСЬЦІ АПОШНІ ТЭРМІН! 5
Падзеі:
Павестка ХХІ стагоддзя для Гарадзеншчыны
Пэрспэктывы разьвіцьця турызму і стварэньня мясцовых павестак на ХХІ-е ст. на Гарадзеншчыне будуць абмяркоўвацца 23 чэрвеня ў Гародні.
Удзельнікі сэмінару, прысьвечанага гэтай тэме, паспрабуюць распрацаваць Стратэгію ўстойлівага разьвіцьця Жалудоцка-Арлянскага мікрарэгіёну (Шчучынскі раён), а таксама пазнаёмяцца з досьведам такой працы ў іншых рэгіёнах краіны.
Сустрэчу «Устойлівае разьвіцьцё Гарадзенскага рэгіёна на аснове выкананьня Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця турызму ў Беларусі і ўкараненьня Нацыянальнай плятформы разьвіцьця бізнэсу Беларусі» ладзяць Камітэт эканомікі і Ўпраўленьне па фізычнай культуры, спорту і турызме Гарадзенскага аблвыканкама, унівэрсытэт імя Янкі Купалы, нямецкая Праграма падтрымкі Беларусі, а таксама грамадзкае аб'яднаньне «Клюб прадпрымальнікаў».
Вітаўт РУДНІК
Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-2
Такую назву мае новы праект, які распачынае грамадзкае аб'яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар”.
Мэтай праекту з’яўляецца павышэньне ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблем праз укараненьне ў практыку дзейнасьці беларускіх грамадзкіх арганізацый, дамоў культуры, цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных мэтадаў дзейнасьці на карысьць разьвіцьця мясцовай супольнасьці.
Прыкладамі такіх мэтадаў з’яўляюцца стварэньне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
Праект распачнецца з чатырохдзённага трэнінга «Ад дапамогі да самадапамогі» (13-16 ліпеня).
Галоўныя аспэкты трэнінга:
- я – як лідэр/ка мясцовай супольнасьці;
- вызначэньне супольнасьцю сваіх патрэбаў;
- планаваньне дзейнасьці і распрацоўка праектаў на карысьць мясцовай супольнасьці;
- уключэньне грамадзян у дзейнасьць на карысьць мясцовай супольнасьці;
- інавацыйныя мэтады працы на карысьць мясцовай супольнасьці..
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 ліпеня.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па адрасе альбо па тэл. (0-29) 284-77-99 (Лана Руднік).
Вітаўт РУДНІК
Фэстываль адукатараў
Першы ў Беларусі Фэстываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 15-17 верасьня ў Менску.
Мэтамі імпрэзы зьяўляюцца асэнсаваньне фэнамену «нефармальнай адукацыі» і яе значэньня для развіцьця асобы і грамадзтва, а таксама абмеркаваньне пэрспэктываў і накірункаў разьвіцьця нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых у Беларусі.
На Фэстывалі таксама будуць прадстаўлены праграмы і праекты арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі.
Арганізатарамі мерапрыемства зьяўляюцца беларускія НГА – удзельніцы сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА) у супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Нямеччыны.
Гарадзеншчыну ў ліку арганізатараў прадстаўляюць грамадзкія аб'яднаньні «ВІТ» і «Цэнтр «Трэці сектар».
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у Фэстывалі сканчаецца 1 жніўня.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся па электроннай пошце , альбо па адрасе: зав. Калініна 16 – 711, 220012, Менск
Даведкі па тэл. у Менску: (0-17) 281-60-01 альбо
(029) 552-60-28 – Ягор Мароз
(029) 399-97-89, 777-81-11 – Ірына Сухій
(029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха
Усю інфармацыю пра Фэстываль можна таксама знайсьці на вэб-пляцоўцы www.adukatar.net
Вітаўт РУДНІК
Журналісты абмеркавалі свой кодэкс этыкі
Кодэкс этыкі беларускага журналіста абмяркоўваўся на сустрэчы сябраў «Беларускай асацыяцыі журналістаў», якая адбылася 22 чэрвеня ў Гародні.
Удзел у сустрэчы з дасьведчанымі і маладымі гарадзенскімі журналістамі браў кіраўнік Камісіі па этыцы грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская асацыяцыі журналістаў» Сяргей Законнікаў.
Вітаўт РУДНІК
Летнік для маладых лідэраў
Група гарадзенскай моладзі бярэ ўдзел у беларуска-нямецка-польскім летніку, які працуе ў гэтыя дні ў польскім мястэчку Радова.
На працягу тыдня ўдзельнікі сустрэчы будуць абмяркоўваць розныя варыянты супрацоўніцтва паміж сабой, вучыцца распрацоўваць уласныя праекты для моладзі.
Каардынатарам праекту з беларускага боку зь’яўляецца ГА “Мадэм” (Гародня).
Вітаўт Руднік
Горад сьвятога Губерта: кроніка зьнішчэньня
Выйшаў у сьвет спэцыяльны выпуск краязнаўчага альманаху, прысьвечанага “рэканструкцыі” Гародні.
На думку сябраў рэдкалегіі – дактароў гістарычных навук А. Смалянчука і А. Краўцэвіча (абодва з Гародні), Я. Мілеўскага (Беласток) і Р. Мікныса (Вільня), гэтак званая рэканструкцыя ператварылася ў сапраўднае зьнішчэньне гістарычнай унікальнасьці гораду.
Выпуск складаецца з дакумантальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў і інтэрвію (у тым ліку – з вэб-пляцоўкі www.grodnoproblem.km.ru, прысьвечанай гэтаму ж пытаньню).
Выданьне выйшла ў сьвет пры дапамозе Фонда “Пагранічча” (Сэйны, Польшча).
Вітаўт РУДНІК
Абвесткі:
Агульная Эўропа і ня толькі сябры
Дом сацыяльнай абароны “Падгурна” з Лодзі (Польшча) запрашае да ўдзелу ў традыцыйным Фэсце Мастацтваў людзей з абмежаванымі фізычнымі і псыхічнымі магчымасьцямі.
Фэст будзе праходзіць у Лодзі 6-17 лістапада пад лёзунгам “Агульная Эўропа і не толькі сябры”.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна даслаць працы, падрыхтаваныя людзьмі з абмежаванымі фізычнымі і псыхічнымі магчымасьцямі (1-3 працы, зробленыя пад час тэрапіі). Працы павінны быць падпісаныя (прозвішча, імя, узрост).
Кожны удзельнік выставы атрымае сэртыфікат. Працы застаюцца ў арганізатараў альбо будуць перададзеныя ў іншыя Дамы сацыяльнай абароны.
Апошні тэрмін падачы прац – 16 кастрычніка.
За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Тэрэсы Гжэльчык (найлепш – па-польску альбо па-ангельску) па адрасе:
Лана РУДНІК
Не спазьніся!
Не прапусьці апошні тэрмін!
Трэнінг па інавацыйных мэтадах навучаньня, асаблівасьцях падрыхтоўкі і правядзеньня заняткаў па правах чалавека.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў Беларусі, зацікаўленыя ў авалоданьні інавацыйнымі мэтадамі выкладаньня прадметаў “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава”, “Правы чалавека”, “Асновы права”.
Арганізатары: Санкт-Пецярбургскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альдэнбургскага.
Месца і час правядзеньня: ваколіцы Санкт-Пецярбурга (Расія) з 7 па 13 жніўня.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 30 чэрвеня.
Датаковую інфармацыю запытвайце па адрасе: , ці па факсе ў Санкт-Пецярбургу (812) 324-88-36.
Трэнінг па інавацыйных мэтадах навучаньня, асаблівасьцях падрыхтоўкі і правядзеньня заняткаў па праграме “Права на кожны дзень/Street Law”
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі юрыдычных клінік вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (выкладнікі, адміністратары і студэнты), якія ўжо займаюцца, альбо плануюць распачаць праграму Права на кожны дзень/Street Law.
Арганізатары: Санкт-Пецярбургскі інстытут права імя Прынца П.Г.Альдэнбургскага.
Месца і час правядзеньня: ваколіцы Санкт-Пецярбурга (Расія) з 16 па 22 жніўня.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 30 чэрвеня.
Датаковую інфармацыю запытвайце па адрасе: , ці па факсе ў Санкт-Пецярбургу (812) 324-88-36.
Спабор «Перамены ў рэгіёне RITA (Region in Transition)»
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» – 15 кастрычніка.
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Лякальнае супрацоўніцтва» – 15 верасьня.
Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl
Спабор міні-грантаў для Гарадзеншчыны ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Нямеччыны.
Апошні тэрмін падачы заявак – адчынены.
Дадатковую інфармацыю пытайце ў Франца Мамуля (, )
|