English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

Выпуск 222

(13 кастрычніка 2006 г.)

Рэдактар выпуску: Кацярына Крот

У працы над выпускам бралі ўдзел Андрэй Мялешка, Павал Махінаў, Вітаўт Руднік.

Пры выкарыстаньні нашых матэрыялаў рабіце, калі ласка, спасылку на “Кроніку”!

Чытайце нас таксама на www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Прэзентацыя АГА ў Гародні...........................................................… 2

“Беларуская Школа” пра Анатоля Брусевіча..................................… 3

Бясплатная юрыдычная дапамога on-line.......................................… 3

Эканоміка для цікаўных..................................................................… 4

Шалкевіч прасьпявае для гарадзенцаў............................................… 4

Спабор Студэнцкага таварыства GFPS e.V....................................… 4

Міжнародная канферэнцыя ў Роўне...............................................… 5

“Прафесія “журналіст”: выклікі ХХI стагоддзя”.............................… 5

Сустрэча дасьледчыкаў у Роўне.....................................................… 6

Пяты конкурс праектных прапановаў у межах INTERREG III A Прыярытэту Латвія – Літва – Беларусь (Поўдзень)....................................................................… 6

Не прапусьці апошні тэрмін!...........................................................… 7

 

 

 


 


~Падзеі:

 

Прэзентацыя АГА ў Гародні

Прэзентацыя дзейнасьці партнэрскай сеткі грамадзкіх аб’яднаньняў, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй (АГА), адбылася 11 кастрычніка ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы.

Арганізатары сустрэчы прадставілі да ўвагі гарадзенцаў  выданьне АГА часопіс “Адукатар”, абноўлены сайт партнёрскай сеткі і некаторыя найбольш перспектыўныя формы нефармальнай адукацыі.

 Адной з такіх форм, паводле сябраў АГА, з’яўляюцца навучальныя гурткі для дарослых. На думку арганізатараў, гэта ўдалае спалучэньне нефармальных стасункаў і навучаньня ў добразычлівай атмасфэры супрацоўніцтва. Клясічны гурток складаецца з 8 – 12 чалавек, якія сістэматычна зьбіраюцца дзеля вырашэньня пэўных праблем альбо набыцьця ведаў. Такія сустрэчы не патрабуюць ані вялікіх выдаткаў, ані спецыяльнага памяшканьня. На сёньня трэнерамі АГА падрыхтавана каля 200 лідараў, з дапамогай якіх на Беларусі ў навучальныя гурткі аб’ядналіся больш за 2000 чалавек.

Часопіс “Адукатар” ужо  пасьпеў набыць шырокую вядомасьць сярод  спецыялістаў, якія праводзяць адукацыйныя, навучальныя і асьветніцкія праграмы. Гэта пакуль што адзінае на Беларусі выданьне, арыентаванае на адукатараў-практыкаў, своеасаблівая пляцоўка для абагульненьня і асэнсаваньня багатага практычнага досьведу, прэзентацыі новых ідэй. Перавага “Адукатара” над рознага кшталту часопісамі Міністэрства Адукацыі ў першую чаргу заключаецца ў нефармальным падыходьзе да навучальнага працэсу. Тым больш цікавай была сустрэча з сябрамі рэдакцыйнай групы часопіса, іх прапанова да гарадзенцаў стаць актыўнымі ўдзельнікамі стварэньня часопіса: друкаваць свае матэрыялы, апісваць досьвед, распавядаць цікавыя выпадкі з адукацыйнай практыкі.

Заключная частка сустрэчы была прысьвечана абноўленаму сайту АГА. На www.adukatar.net  акрамя інфармацыі аб арганізацыях, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй, зьмяшчаюцца матэрыялы часопіса “Адукатар”, прэзентацыі новых праектаў і праграм, электронныя версіі кніг, методык, артыкулаў. Прыемным сюрпрызам для карыстальнікаў стала з’яўленьне магчымасьці самастойнага стварэньня старонак на сайце, зьмяшчэнне ўласных каментараў. Цяпер гэта не патрабуе ўзгадненьня з уласнікамі сайта альбо спецыяльных ведаў – стварыць уласную старонку на www.adukatar.net змог кожны з удзельнікаў прэзентацыі.

Застаецца дадаць, што ў сетку АГА ўваходзяць 16 беларускіх грамадзкіх арганізацый, сярод якіх гарадзенскія “Цэнтр “Трэці сектар” і  абласное грамадзкае аб’яднаньне маладых навукоўцаў “ВІТ”.

 Кася КРОТ

 Андрэй МЯЛЕШКА

5уверх

                 

“Беларуская Школа” пра Анатоля Брусевіча

Выйшаў новы нумар газэткі “Беларуская Школа” – выданьня Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства Беларускай Школы”.

Асноўная тэма нумара – прэзэнтацыя 21-га верасьня ў сядзібе ТБШ новай кнігі гарадзенскага паэта  Анатоля Брусевіча  “Падаю ў неба”.

Апроч гэтага ў нумары: нататка да 75-годзе Ніла Гілевіча, артыкул пра наведваньне магілы Максіма Багдановіча і зацемка пра сітуацыю з беларускамоўнымі клясамі ў Гародні.

Андрэй МЯЛЕШКА

5уверх

 Бясплатная юрыдычная дапамога on-line

Віртуальная Юрыдычная Кансультацыя ў дапамогу беларускім карыстальнікам распачала працу па адрасе PravoBy.com.

Яе наведвальнікі могуць атрымаць прафесійную кансультацыю па любых пытаньнях прававога характару. Віртуальных кліентаў абслугоўваюць больш за 30 юрыстаў, спецыялістаў у розных галінах права. Усе кансультацыі праводзяцца бясплатна.

Паводле blog.grodno.net

 

 

5уверх

Эканоміка для цікаўных

Сэмінар-прэзентацыя  “Што вы хацелі даведацца пра эканоміку Беларусі, але баяліся запытацца. Стан, праблемы і перспектывы на 2007 год” мае адбыцца  ў суботу 14 кастрычніка.

Мадэратарамі мерапрыемства, якое ладзіць Аналітычны цэнтр “Стратэгія”, заяўленыя вядомыя беларускія эканамісты кіраўнік АЦ “Стратэгія” Леанід Заіка і кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізеса Яраслаў Раманчук.

У межах семінара адбудзецца прэзентацыя кнігі гэтых навукоўцаў “Бизнес Беларуси: в круге первом»  яе атрымае кожны ўдзельнік.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы і ў офісе гарадзенскай арганізацыі АГП па адрасе: вул.Будзённага, 48а, оф.100.

Тэл. для даведак 8-029-783-37-38

Паводле blog.grodno.net

 

5уверх

          Шалкевіч прасьпявае для гарадзенцаў

Канцэрт вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча мае адбыцца 19-га кастрычніка ў памяшканьні Гарадзенскага гарадзкога палаца тэкстыльшчыкаў.

Арганізацыю мерапрыемства ўзяло на сябе гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Паходня”.

У праграме прагучаць як старыя , так і новыя творы барда. Пачатак канцэрта ў 19.30 . Уваход – 3 тыс.

Андрэй МЯЛЕШКА

5уверх

 

 


  Абвесткі:

.

Спабор Студэнцкага таварыства GFPS e.V.

Студэнцкае таварыства GFPSe.V. абвяшчае спабор на атрыманьне стыпендый для студэнтаў з Беларусі на шасцімесячную навуковую стажыроўку ў Нямеччыне.

Прымаюцца заяўкі ад студэнтаў усіх накірункаў, якія на добрым узроўні валодаюць нямецкай мовай.

Дадатковую інфармацыю пра спабор можна знайсьці на  вэб-пляцоўцы: www.gfps.org.

Тэрмін падачы заявак на летні семестр 2007 года – да 31 кастрычніка.

 

5уверх

         Міжнародная канферэнцыя ў Роўне

Міжнародная канферэнцыя “Сучасныя міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе” адбудзецца ў 8-9 грудня ў Роўне.

Інстытут славістычных даследванняў запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі маладых даследчыкаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў НГА і дзяржаўных органаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

1.Геапалітыка міжнародных арганізацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (ЦУЕ)

2.Міжнародная палітыка краін ЦУЕ і ўплыў на яе Еўрапейскага Саюзу.

3.Эканамічныя аспекты міжнародных адносін у ЦУЕ.

4.Культурная і нацыянальная ідэнтычнасць у кантэксце пашырэння ЕС.

Дадатковую інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці на вэб-пляцоўцы РЦ“ГУРТ”: http://www.gurt.org.ua/eng/news/conferences/7074.html

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лістапада.

 

 

       5уверх

 

         “Прафесія “журналіст”: выклікі ХХI стагоддзя”.

Факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага Універсітэту паведамляе пра правядзеньне 4-8 лютага 2007 году канферэнцыі “Прафесія “журналіст”: выклікі ХХI стагоддьзя”.

Да абмеркаваньня прапануюцца тэмы:

Сучасная канцэпцыя журналісцкай адукацыі: праблемы мадэрнізацыі.

Журналісцкая адукацыя за мяжой.

Праблемы прафесійнага абавязку і адказнасьці.

Сацыяльная накіраванасьць журналісцкай адукацыі, як фактар рэалізацыі патрэб супольнасьці і падвышэньня яе даверу да СМІ.

Гуманістычныя арыенціры будучых журналістаў, як фактар узмацненьня базавых каштоўнасьцей супольнасьці.

Журналіст і журналісцкая дэанталогія: сучасныя шляхі навучаньня і практыкі.

Навучаньне журналістаў ва ўмовах мультымедыйнасьці і канвергенцыі СМІ.

Дадатковую інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы РЦ“ГУРТ”: http://www.gurt.org.ua/news/conferences/7088.html

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лістапада.

 

 

5уверх

         Сустрэча дасьледчыкаў у Роўне

Міжнародная канферэнцыя “Сучасныя міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе” адбудзецца 8-9 сьнежня ў Роўне.

Інстытут славістычных даследванняў запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі маладых даследчыкаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў НГА і дзяржаўных органаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

1.Геапалітыка міжнародных арганізацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (ЦУЕ)

2.Міжнародная палітыка краін ЦУЕ і ўплыў на яе Еўрапейскага Саюзу.

3.Эканамічныя аспекты міжнародных адносін у ЦУЕ.

4.Культурная і нацыянальная ідэнтычнасць у кантэксце пашырэння ЕС.

Дадатковую інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці на вэб-пляцоўцы РЦ“ГУРТ”: http://www.gurt.org.ua/eng/news/conferences/7074.html

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лістапада.

 

5уверх

Пяты конкурс праектных прапановаў у межах INTERREG III A Прыярытэту Латвія – Літва – Беларусь (Поўдзень).

Мэта праекту – выкарыстаньне патэнцыялу памежнага супрацоўніцтва дзеля садзейнічаньня сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю памежных тэрыторый.

Конкурс падтрымлівае памежнае супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларусьсю. Асаблівая ўвага будзе нададзена праектам, накіраваным на супрацоўніцтва з Беларусьсю: большасьць праектных мерапрыемстваў мусяць быць рэалізаваны на тэрыторыі Беларусі альбо накіраваныя на карысьць беларускіх партнэраў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 сьнежня 2006 г.

Форма заяўкі ды іншыя неабходныя дакументы (Праграмны дакумент, Дадатак да праграмы, Заканадаўства ЕС) разьмешчаны на вэб-пляцоўцы: http://www.bsrinterreg3a.net

 

5уверх

                

 

 

                " 

Не спазьніся!

 

Не прапусьці апошні тэрмін!

           

Праграма Суседзтва INTERREG III B рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных прапановаў

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net

Апошні тэрмін падачы заяўкі  16 кастрычніка.



24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.