|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 239
(15 сакавіка 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам браў удзел Зьміцер Цьвікевіч.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
За пешаходную староўку................................................................… 1
Гародня перамагае!.........................................................................… 2
Вынікі спабору Сусьветнага банка.................................................… 2
Спабор для журналістаў грамадзкіх лякальных СМІ.....................… 3
Вецер свабоды нясе перамены.......................................................… 3
Міжнародная канфэрэнцыя па сучасных праблемах навукі...........… 4
Міфы і легенды ад Нёмана да Буга..................................................… 4
Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны.......................… 5
Студэнцкія абмены па правах чалавека..........................................… 6
Пошук валянтэраў для працы ў Лодзі............................................… 6
Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў................… 7
Да ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў..........................................… 7
5уверх
Прадстаўнікі грамадзкасьці Гародні перадалі ў адміністрацыю прэзыдэнта альтэрнатыўны праект аўтадарожных развязак старой часткі горада. Паводле гэтага праекта ўжо праз 5 год “Старая Гародня” будзе цалкам пешаходная.
Альтэрнатыўны праект зьмяшчае падрабязнае паэтапнае апісаньне цалкавітай разгрузкі гарадзенскай староўкі ад аўтатранспарту за наступныя 5-6 год. Пры гэтым аўтаразвязкі адасобяць старую частку Гародні ад “спальнай” і прамысловай, як гэта зроблена ў Кракаве і Празе.
Паводле афіцыйнага праекта, асноўны паток транспарту праходзіць праз цэнтральную гістарычную частку горада, што вядзе да разбурэньня некаторых архітэктурных помнікаў і зьмены гістарычнага аблічча.
Калі мы даведаліся, што гарадзенскія ўлады хочуць пракласьці аб’яздную дарогу проста праз Стары Замак, нам нічога не заставался, як пачаць распрацоўваць альтэрнатыўны праект, – кажа адзін з аўтараў праекта гісторык і краязнаўца Андрэй Вашкевіч.
Аўтары дамагаюцца шырокага абмеркаваньня свайго праекта. Азнаёміцца з ім можна на вэб-пляцоўцы www.harodnia.com .
Зьміцер ЦЬВІКЕВІЧ
5уверх
Гародня перамагае!
Дзьве ўзнагароды рэспубліканскага фотаспабору “Беларусь побач” атрымалі гарадзенцы. У намінацыі “Суседзтва прыроды і прагрэсу” лепшай прызнана праца Сяргея Пятрова, дадатковы прыз атрымала Марына Амбражэйчык.
Усяго ў спаборы ўзялі ўдзел больш за 180 чалавек. Выстава лепшых прац, зладжаная ў менскім кінатэатры “Перамога”, сабрала некалькі дзесяткаў маладых фатографаў з усіх куткоў Беларусі.
Арганізатары не змаглі не заўважыць вялікай зацікаўленасьці гарадзенцаў і, як вынік, высокай іх актыўнасьці. Можа таму Гародня стала першым горадам, які яны наведалі. Паводле арганізатараў, выдатных прац столькі, што хопіць яшчэ на некалькі выставаў, якія запланаваныя на бліжэйшы час.
Паводле www.t-styl.info
5уверх
Абвешчаны пераможцы спабору Праграмы малых грантаў Сусьветнага банка для беларускіх НГА.
Чатыры грамадзкія арганізацыі з трыццаці шасьці, якія прапанавалі вырашэньне праблем аховы навакольнага асяродьдзя на мясцовым узроўні, атрымаюць на рэалізацыю сваіх задумаў па 8-10 тысячаў даляраў ЗША. Нажаль, сярод пераможцаў няма прадстаўнікоў Гарадзеншчыны.
Штогадовая праграма малых грантаў Сусьветнага банка рэалізуецца на Беларусі з 1999 года. За гэты перыяд было падтрымана 54 праекты на агульны кошт каля 300 тысяч даляраў.
5уверх
Эўрапэйскi дом сустрэч — Фонд "Новы стаў" запрашае да ўдзелу ў спаборы для журналiстаў грамадзкiх СМІ ў межах праекта "Грамадзкiя медыi Эўрарэгiёну Буг".
Спабор прызначаны для журналiстаў i асобаў, што працуюць у Польшчы i Беларусi над выданьнем лякальных газэтак i бюлетэняў і заангажаваныя ў падтрымку грамадзкiх iнiцыятываў, бяруць удзел у грамадзкiм жыцьцi.
Працы (газэтныя артыкулы, фотарэпартажы, цыклы здымкаў i да т. п.) могуць датычыць як мясцовых справаў i падзеяў, маючых месца ў Польшчы або Беларусi, так i трансгранiчных справаў i падзеяў. Тэматыка артыкулаў можа датычыць польска-беларускага супрацоўнiцтва, грамадзкiх справаў, экалёгii, гаспадаркi i г.д.
Працы на польскай або беларускай мовах павiнны быць папярэдне апублiкаваныя ў газэтах, iнтэрнэце, на выставе i да т.п.
Пiсьмовыя працы не павiнны перавышаць 3 старонкi друкаванага тэксту (5400 знакаў з прабеламi).
Апошні тэрмiн дасыланьня прац да 15 красавiка.
Працы дасылаць па электроннай пошце на адрасы: , (Журналiсцкi спабор "грамадзкiя медыi Эўрарэгiёну Буг", Konkurs dziennikarski "Media obywatelskie Euroregionu Bug").
Сустрэча лаўрэатаў, уручэньне ўзнагародаў, а таксама прамоцыя публiкацый у межах праекта мае адбыцца ў траўнi ў Люблiне.
Больш падрабязную інфармацыю пра спабор глядзi на www.dzedzich.org;
5уверх
Вецер свабоды нясе перамены
Клюб “Блізкая гісторыя” абвесьціў творчы спабор для моладзі пад назвай “Вецер свабоды”.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца старшаклясьнікі, навучэнцы каледжаў, ліцэяў, студэнты малодшых курсаў (абмежаваньне па ўзросьце – 19 год).
Прапанаваная тэма для разважаньняў – свабода, яе адчуваньне і разуменьне, яе праявы ў беларускай гісторыі і гісторыях людзей, якія жывуць побач з намі. Вывучэньне блізкай гісторыі можа дапамагчы вызначыць месца асобы сярод чалавечай супольнасьці, а таксама аблегчыць разуменьне Вялікай гісторыі. Удзельнікі мусяць ня проста паразважаць на тэму свабоды. Матэрыялам для напісаньня працы павінны быць рэальныя прыклады. Падмацаваць свае разважаньні магчыма матэрыяламі з прэсы, альбо нейкімі фотаздымкамі ці ўласнымі назіраньнямі, успамінамі відавочцаў.
50 лепшых працаў увойдуць у зборнік “Вецер свабоды”. Мяркуецца, што зборнікі атрымаюць беларускія грамадзкія дзеячы ды палітыкі.
Працы прымаюцца да 15 траўня.
Больш падрабязную інфармацыю пра спабор “Вецер свабоды” можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.nastaunik.info.
Паводле www.belngo.info
5уверх
Міжнародная канфэрэнцыя па сучасных праблемах навукі
З 28 красавіка па 9 траўня ў Алушце мае адбыцца 8-ая Міжнародная міждысцыплінарная навукова-практычная канфэрэнцыя “Сучасныя праблемы навукі й асьветы”.
Арганізатары канфэрэнцыі маюць за мэту аб’яднаць намаганьні навукоўцаў, выкладчыкаў, прадпрымальнікаў і грамадзкіх дзеячаў для вырашэньня сучасных праблем навукі і асьветы, іх інтэграцыі, разьвіцьця і ўзмацненьня ўплыву на працэсы цывілізаванага разьвіцьця супольнасьці.
Працоўныя мовы канфэрэнцыі – украінская, руская, англійская.
Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў – 100 грн.( для студэнтаў – 70 грн.).
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 31 сакавіка.
Да заяўкі павінны быць далучаны тэзісы выступу.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў канфэрэнцыі можна атрымаць па тэлефонах: +38 (057) 707 5517, 724 1033, (050) 302 0774 альбо па эл.пошце: , .
Паводле http://www.gurt.org.ua
5уверх
Да 25 сакавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у літаратурным спаборы “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.
Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.
Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.
Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, зь якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.
Працы прымаюцца на паштовы адрас: 230004, г.Гродна вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com
Максымальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).
Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка.
Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).
Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.
Арганізатары спабору грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “Uroczysko” (Беласток, Польшча).
5уверх
Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны
Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;
- “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж ( прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;
- “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.
Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.
5уверх
Студэнцкія абмены па правах чалавека
З 1 чэрвеня да 5 ліпеня арганізацыя "Чалавецтва ў дзеяньні" рэалізуе трансатлантычную праграму студэнцкага абмену па тэме правоў чалавека і меньшасьцяў.
Праграма адкрытая для студэнтаў, якія скончылі ня меньш за два курсы навучаньня.
Апошні тэрмін падачы заявак 21 сакавіка.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас: альбо на вэб-пляцоўку: www.humanityinaction.org
5уверх
Пошук валянтэраў для працы ў Лодзі
Польскі Фонд FERSO шукае валянтэраў для ўдзелу ў трох праектах.
1. Праект “Малады грамадзянін сьвету”: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаваньне моладзі. Мэты: заняткі з дзецьмі і моладзьдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.
Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.
Маюцца 2 месцы.
2. Праект “Дзеці, што таньчаць з Сусьветам”: мастацтва, культура, экалёгія.
Мэты: заняткі з дзецьмі, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.
Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.
Маюцца 2 месцы.
3. Праект “Міжнародная дзіцячая усьмешка”: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаваньне моладзі. Мэты: заняткі з дзецьмі і моладзьдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.
Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.
Маюцца 2 месцы.
Чаканьні ад валянтэраў: адкрытасьць, камунікацыйнасьць, жаданьне вывучаць іншыя культуры, як мінімум сярэдні узровень валоданьня англійскай мовай.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па эл. пошце: , .
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК
5уверх
Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў
14-15 красавіка ў Гародні мае адбыцца сэмінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў для дарослых.
Апошні тэрмін фармаваньня групы – 6 красавіка.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл. адрас: , альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).
Ігар ЛАПЕХА, каардынатар рэсурснай праграмы навучальных гурткоў АГА па Гарадзенскай і Берасьцейскай вабласьцях
5уверх
22 красавіка ў Гародні мае адбыцца сэмінар па азнаямленьні з магчымасьцямі рэалізацыі праграмы міні-праектаў.
Да ўдзелу запрашаюцца асобы, што прайшлі навучаньне па праграме
падрыхтоўкі лідэраў гурткоў.
Апошні тэрмін фармаваньня групы – 17 красавіка.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл. адрас: , альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).
Ігар ЛАПЕХА, каардынатар рэсурснай праграмы навучальных гурткоў АГА па Гарадзенскай і Берасьцейскай вабласьцях.
5уверх
|