English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

Выпуск 208

(28 красавіка 2006 г.)

Рэдактарка выпуска: Алеся Бяленік

Над выпускам працавалі: Вітаўт Руднік, Павел Махінаў, Дар’я Гуштын

 


Сёньня ў выпуску:

Працяг гісторыі аб Савецкай плошчы

Трагедыі прысьвячаецца

Шлях да Эўропы

Спабор праектаў для дэмакратыі

Праграма для дасьледчыкаў

  Падзеі:

Працяг гісторыі аб Савецкай плошчы
24 красавіка адбылася першая сустрэча прэс-клюбу, прысьвечанага рэканструкцыі Савецкай плошчы ў Гародні.
На паседжаньне былі запрошаныя ня толькі журналісты друкаваных СМІ (“Перспектыва”, “Вячэрні Гродна”, “Салідарнасьць”), Інтэрнэт-выданьняў (“Кроніка”, “Еўрамост”), але і гарадзенскія гісторыкі Ігар Трусаў і Ян Лялевіч.
На сустрэчы былі агучаныя прыклады вандальнага разбурэньня гістарычных і археалагічных помнікаў на тэрыторыі Савецкай плошчы. Журналісты і гісторыкі абмяняліся думкамі наконт праблемы. Было вырашана наступным разам працягнуць абмеркаваньне тэмы, але з запрашэньнем большай колькасьці экспэртаў і журналістаў.
Дарэчы, ніхто з запрошаных прадстаўнікоў Камітэта па ахове культурна-гістарычных помнікаў ці Гроднапраекта на сустрэчу не зьявіўся.
Наступнае паседжаньне прэс-клюбу адбудзецца ў траўні. Ахвотныя на ім прысутнічаць мусяць зьвярнуцца да арганізатараў -  сябраў ГА “Бацькаўшчына” па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, п.33.
Дар’я ГУШТЫН.

Трагедыі прысьвячаецца
Дваццаць шостага красавіка ў гарадзенскай кірсе адбыўся канцэрт хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, прымеркаваны да трагедыі на ЧАЭС.
У старадаўнім лютэранскім храме прагучалі рэлігійныя і патрыятычныя сьпевы.
На вечарыне прысутнічалі госьці – прафэсар Аляксей Пяткевіч і паэтка Данута Бічэль. Спадарыня Данута прачытыла некалькі сваіх вершаў, прысьвечаных грамадзкай і духоўнай трагедыі беларускага народа. Таксама на імпрэзе з творамі, прысьвечанымі аварыі, выступілі студэнткі ГрДУ ім.Я. Купалы.
Напрыканцы канцэрту ўсе ўдзельнікі імпрэзы разам засьпявалі гімн “Магутны Божа”.
Павел МАХІНАЎ
  Абвесткі:


Шлях да Эўропы
Маладзёвыя ініцыятыўныя групы з Беларусі могуць браць удзел у спаборы праектаў у межах асьветніцкай праграмы “Малады шлях у Эўропу”.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца групы маладзёнаў ва ўзросьце ад 13 да 21 году. У адным праекце могуць браць удзел тры партнэрскія групы, кожная зь якіх павінна мець дарослага кіраўніка.
Для ўдзелу ў праграме трэба да 15 траўня даслаць дэталёвае апісаньне свайго праекту (мэта, тэрмін, плян дзеяньняў, каштарыс).
За дадатковай інфармацыяй, у тым ліку формай аплікацыйнай заяўкі, зьвяртайцеся да Astrid Stefani,
Junge Wege in Europa:
Schillerstr. 57, 10627 Berlin,
тэл.: +49 (030) 315 17475,
факс: +49 (030) 315 17471,
эл. пошта: ,
вэб-пляцоўка: www.jungewege.
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Спабор праектаў для дэмакратыі
Дэмакратычны Фонд ААН (United Nations Democracy Fund  UNDEF) запрашае ўрадавыя і  няўрадавыя арганізацыі, а таксама міжнародныя аб'яднаньні да паданьня праектаў, мэтай якіх ёсьць узмацненьне дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці, абарона правоў чалавека.
Праекты павінны тычыцца:
- узмацненьня дэмакратычнага дыялёгу і падтрымкі канстытуцыйных працэсаў;
- грамадзянскай адукацыі, рэгістрацыі выбарцаў, узмацненьня палітычных партыяў;
- доступу грамадзянаў да інфармацыі;
- асноўных свабод і правоў чалавека;
- адпаведнасьці, празрыстасьці і праўдзівасьці.
Праекты павінны доўжыцца ад 12 месяцаў да 1 году.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 траўня.
Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.undp.org.pl/pl/aktualnosci.php?news=614 альбо па эл. пошце:
Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Праграма для дасьледчыкаў
Праграма “Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы” (Беларусь, Украіна, Малдова) абвяшчаюць спабор на атрыманьне індывідуальных стыпэндыяў, а таксама калектыўных грантаў для правядзеньня дасьледаваньняў у межах праграмы.
Праграма рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Карпарацыі Карнэгі (Ню-Ёрк) і адміністрацыйнай падтрымцы Амерыканскіх Саветаў па міжнароднай адукацыі (ACTR/ACCELS), а таксама Амерыканскага цэнтра па адукацыі і дасьледаваньням (ACER).
Мэта спабору – прадстаўленне навуковай, мэтадычнай, інфармацыйнай падтрымкі ў вывучэньні сацыяльных трансфармацыяў у кантэксьце Памежжа дасьледчыкамі і выкладчыкамі зь Беларусі, Украіны і Малдовы.
1.1 Спабор на атрыманьне калектыўных грантаў
У спаборы прымаюць удзел дасьледчыцкія калектывы з краін рэгіёну.
Пераможцам спабору выдаткоўваецца грант на правядзеньне дасьледаваньняў цягам 18 месяцаў.
Асноўным вынікам працы калектыва павінна стаць манаграфія па тэме дасьледаваньня.
Пачатак цыкла стажыровак  прыкладна ў ліпені 2006 году.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца:
- дасьледчыцкія калектывы, складам ня менш як трох чалавек – выкладчыкаў і дасьледчыкаў з ВНУ, спаборнікаў, асьпірантаў, выкладчыкаў і дасьледчыкаў, якія маюць вучоную ступень кандыдата ці доктара навук, альбо роўную ім;
- удзельнікі павінны валодаць пісьмовай і вуснай рускай мовай.
Працоўная мова праграмы   руская.
Падчас стажыроўкі ўдзельнікі працуюць па месцы жыхарства ці працы.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 траўня.
Заяўкі прымаюцца толькі ў электроннай форме па эл. пошце. Заяўкі, што прайшлі папярэдні адбор, рэцэнзуюцца экспэртам. Аўтары лепшых заявак могуць быць запрошаныя для непасрэднай альбо тэлефоннай суразмовы.
Заяўкі прымаюцца па эл. пошце:
Для падачы заяўкі неабходныя наступныя дакумэнты:
- СV кіраўніка калектыву з прымацаваным фотаздымкам і сьпісам публікацыяў (форма ў дадатку). Дакумэнт Microsoft Word: curriculum_vitae.doc;
- СV усіх удзельнікаў калектыву са сьпісам іх публікацыяў;
- Апісаньне дасьледніцкага праекту (ня больш за 1500 слоў) з указаньнем формы, у якой будзе зробленая справаздача: манаграфія, аналітычная справаздача, серыі публікацыяў і г.д. Дакумэнт Microsoft Word: project_description.doc.
1.2 Спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендыяў
Пераможцам спабору выдатвоўваюцца стыпэндыі на правядзеньне навуковых дасьледаваньняў цягам 10 месяцаў.
Пачатак цыкла стажыровак – верасень 2006 году.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і дасьледчыкі з ВНУ, спаборнікі, асьпіранты, выкладчыкі і дасьледчыкі, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук, альбо роўную ёй; асобы, якія маюць ступень доктара навук альбо роўную ёй, ня маюць права ўдзельнічаць у праграме. Удзельнікі павінны быць грамадзянамі адной з трох пералічаных краін і валодаць пісьмовай і вуснай рускай мовай.
Астатнія ўмовы для спабору індывідуальных стыпендыяў такія ж, як і для калектыўных грантаў.
Пералік неабходных дакумэнтаў, элемэнты апісаньня дасьледніцкага праекта, тэматычныя прыярытэты спабору можна знайсьці, зьвярнуўшыся па эл. пошце: .
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 траўня.
Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК



32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.