|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 230
(21 сьнежня 2006 г.)
Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел Зьміцер Цьвікевіч, Андрэй Мялешка, Алеся Бяленік, Хрысьціна Марчук.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні 2
Дабрачынная акцыя. 3
Выстава, прысьвечаная Ежы Гедройцу, у Гародні 3
Маладыя таленты ў літаратурнай гасьцёўні ТБШ… 3
Навучаньне ў Нямеччыне. 4
Тэхнічная адукацыя за мяжой. 4
Не прапусьці апошні тэрмін! 6
Community Connections – спазнай амерыканскі досьвед. 6
Новая магістарская праграма ЭГУ.. 6
Шаноўнае спадарства!
Шчыра віншуем Вас з Божым Нараджэньнем і Новым Годам!
Зычым радасьці, цяпла, задавальненьня ад працы, а таксама ўпэўненасьці ў тым, што гэтая праца прыносіць радасьць іншым!
З павагай і спадзевам на далейшае супрацоўніцтва,
ваш “Трэці сектар”
26 сьнежня ў 17.30 у гарадзенскім Палацы культуры Тэкстыльшчыкаў адбудзецца каляднае сьвяткаваньне для дзетак і дарослых.
У праграме: песьні, танцы, гульні, жарты, забаўлянкі, падарункі ды іншыя прыемныя пачастункі.
Уваход толькі па запрашэньнях.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца
па тэл. 629 92 13 (Ігар), 584 75 58 (Алеся) альбо на e-mail:
5уверх
Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні
13 і 14 сьнежня Гарадзенскае абласное аб’яднаньне маладых навукоўцаў “ВІТ” і Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў “Трэці сектар” правялі чарговыя мерапрыемствы ў межах “Вечароў нефармальнай адукацыі ў Гародні”.
Трэнінг “Асаблівасьці навучальных праграм у галіне грамадзянскай і нефармальнай адукацыі” быў разлічаны на псіхолагаў, настаўнікаў, прадстаўнікоў адукацыйных НГА. З дапамогай інтэрактыўных метадаў удзельнікі пазнаёміліся з мадэльлю педагагічнага ўзаемадзеяньня В.-Д. Вэблера, цыклам навучаньня праз досьвед Колба, разгледзелі інтэрактыўныя метады навучаньня, іх сутнасьць і спецыфіку навучаньня, абмеркавалі выхаваньне беларускага грамадзяніна як адну з мэтаў грамадзянскай адукацыі.
Круглы стол “Беларускі грамадзянін: ідэнтыфікацыя, праблемы, перспектывы” быў праведзены ўвечары 14 сьнежня. Прапаноўвалася паразважаць, ці можна выхаваць сацыяльна актыўнага грамадзяніна без выхаваньня нацыянальнай сьвядомасьці. Мерапрыемства было арганізаванае ў выглядзе паўструктураванай дыскусіі, на якую былі запрошаныя эксперты: Алесь Астроўскі, Юрась Пацюпа, Мікола Таранда.
Нагадаем, першыя два мерапрыемствы “Вечароў…” адбыліся 11 і 12 сьнежня ў форме трэнінга «Пра НГА для незааНГАжаваных» і прэзентацыі праграмаў і праектаў у галіне нефармальнай і грамадзянскай адукацыі на Гарадзеншчыне. “Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні” праходзілі ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі” .
Алеся БЯЛЕНІК
5уверх
Дабрачынная акцыя
У нядзелю ў Гародні намаганьнямі мясцовай моладзі была зладжана дабрачынная акцыя па зборы сродкаў для мясцовага дзіцячага дома зьмешанага тыпу.
Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Аляксея Радса, гарадзенцы актыўна адгукнуліся на ініцыятыву моладзі: людзі ахвяравалі канцалярскія тавары, адзеньне і побытавыя рэчы.
Ідэя акцыі нарадзілася на старонках інтэрнэт-форумаў. Пасьля адбыўся візіт моладзі ў дзіцячы дом, дзе быў складзены спіс найбольш неабходных рэчаў. На дадзены момант ідзе інвентарызацыя сабраных ахвяраваньняў, якія ўрачыста будуць перададзеныя дзіцячаму дому 24 сьнежня. У той жа вечар моладзь збіраецца зладзіць для дзетак сьвяточную праграму з цікавымі гульнямі і спаборамі.
Зьміцер ЦЬВІКЕВІЧ
5уверх
20 сьнежня ў Гародні прайшло ўрачыстае адкрыцьцё выставы, прысьвечанай славутаму публіцысту і філосафу Ежы Гедройцу.
Адмыслова дзеля гэтага мерапрыемства з Парыжу прыехалі кіраўнікі Літаратурнага Інстытута на чале з Маркам Краўчыкам. Таксама ў адкрыцці выставы і круглым стале, які адбыўся пазней, бралі ўдзел генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Дамброўскі, вядомыя гарадзенскія навукоўцы і літаратары. Выстава і круглы стол адбываліся ў будынку дзяржаўнага Гарадзенскага ўніверсітэту, кіраўніцтва якога таксама прыстунічала на ўрачыстасьцях.
Нагадаем, што 2006 год арганізацыяй Юнэска быў названы годам Ежы Гедройца. Падобная сустрэча сёлета ўжо адбылася ў Менску. Цяпер прыйшла чарга найбольш заходняга горада Беларусі Гародні.
Зьміцер ЦЬВІКЕВІЧ
5уверх
28 сьнежня на чарговае паседжаньне літаратурнай гасьцёўні Таварыства беларускай школы запрошана літаратурнае аб?яднаньне “Наднёманскія галасы”. Гэта студэнты і выкладчыкі з купалаўскага ўніверсітэта, што актыўна займаюцца літаратурнай творчасьцю.
На паседжаньні будуць падведены вынікі літаратурнага спабору сярод маладых пісьменьнікаў і публіцыстаў, які быў абвешчаны ТБШ яшчэ на пачатку восені. Арганізатары плануюць запрасіць вядомых гарадскіх літаратараў.
Суполка “Наднёманскія галасы” склалася яшчэ тады, калі гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў педінстытутам. Сябры суполкі цікавыя крэатыўныя людзі, якія пішуць лірыку і прозу. За плячыма ў аб?яднаньня – тры зборнікі паэзіі: “Кола”, “Шлях”, “Vita”.
Чакаем усіх аматараў прыгожага пісьменства на сядзібе Таварыста беларускай школы (вул.Будзённага, 48а, п.44) а 18-ай гадзіне.
Хрысьціна МАРЧУК
5уверх
Абвешчаны спабор на атрыманьне стыпэндый ад Humboldt-Universit?t са сродкаў фонда “Erinnerung und Zukunft” на 2007/2008 навучальны год.
У гэтым годзе будзе выдаткавана 30 стыпэндыяў для студэнтаў усіх спэцыяльнасьцяў з краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, СНД, Ізраіля і ЗША.
Berlin-Stipendienprogramm дае замежным студэнтам магчымасьць аднагадовага навучаньня ў Humboldt-Universit?t (Бэрлін) ці ў адной з партнэрскіх ВНУ: Freien Universit?t
Berlin, Universit?t der K?nste Berlin і Fachhochschule f?r Wirtschaft Berlin.
Праграма разьлічаная на асобаў з добрым валоданьнем нямецкай мовай, якія маюць цікаўнасьць да гісторыі нацыянал-сацыялізму. Асабліва да ўдзелу у праграме запрашаюцца нашчадкі ахвяраў нацыянал сацыялістычнага рэжыму.
Паралельна навучаньню стыпэндыяты маюць працаваць у групах над стварэньнем уласных праектаў, змогуць не толькі рэалізоўваць свой навучальны плян, але і наведваць лекцыі ў адной з бэрлінскіх ВНУ. Навучальны плян стыпэндыята павінны адпавядаць патрабаваньням навучальнай установы на радзіме.
Дакументы прымаюцца да 15 сакавіка 2007 года.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы выдачы стыпендыі, з пералікам неабходных дакументаў, сьпісам партнэрскіх ВНУ можна знайсьці на вэб-пляцоўцы ўнівэрсітэта.
Андрэй МЯЛЕШКА паводле http://www.studenty.by/
5уверх
Тэхнічная адукацыя за мяжой
Беларускія студэнты маюць магчымасьць атрымаць тэхнічную адукацыю ў Нямеччыне.
Сваю дапамогу ахвотным прапануюць фундацыя Hertie-Stiftung (www.ghst.de) і тэхнічны ўніверсітэт Хемніца (www.tu-chemnitz.de), а таксама ўніверсітэт Отта Фрыдрыха ў Бамбергу www.uni-bamberg.de.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрэсах:
Technische Universit?t Chemnitz
Frau Martina Lorenz
Gesch?ftsf?hrerin Internationales Universit?tszentrum
Stra?e der Nationen 62
09111 Chemnitz
Deutschland
Tel: ++49 (371) 531-31329
Fax: ++49 (371) 531-13509
Email: [email protected]
Otto-Friedrich-Universit?t Bamberg
Herr Dr. Andreas Weihe
Leiter Akademisches Auslandsamt
Markusstra?e 6
96045 Bamberg
Deutschland
Tel: ++49 (951) 863 -1048
Fax: ++49 (951) 863 1054
Email: [email protected]
5уверх
Community Connections – спазнай амерыканскі досьвед
Праграма Community Connections дае магчымасьць прафесіяналам з Беларусі цягам 3 тыдняў абменьвацца досьведам з амерыканскімі калегамі, наведваць розныя дзяржаўныя і прыватныя амерыканскія арганізацыі, якія працуюць у тых жа накірунках і займаюцца рашэньнем аналагічных пытаньняў, што і беларускія арганізацыі.
Першы этап праграмы 2007 года прадугледжвае два накірункі:
1) “Падвышэньне якасьці жыцьця носьбітаў ВІЧ”.
2) “Прафілактыка і мэнэджмэнт сямейнага гвалту”.
Апошні тэрмін падачы дакументаў – 10 студзеня 2007 года.
Па ўсіх пытаньнях удзелу ў спаборы і запаўненьня анкеты зьвяртайцеся ў Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.» па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасьці 169, пакой 512 (поўдзень), тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268 , е-mail: comcon@amcenter.by
5уверх
Новая магістарская праграма ЭГУ
Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае набор на новую магістарскую праграму “Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Эўропы”.
Дакументы прымаюцца ў электронным выглядзе да 3 лютага 2007 года. Пачатак навучаньня – сакавік 2007 года.
Найбольш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0004469/
http://www.ehu.lt/webroot/delivery/files/info_package_history.rar
5уверх
|