|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 248
(24 траўня 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел: Зьміцер Кануннікаў, Лана Руднік.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Фэстываль адбыўся.........................................................................… 2
Музыкі ратуюць Гародню...............................................................… 2
Мастакі супраць разбурэньня Гародні............................................… 3
Дні Швэдзкай і беларускай паэзіі ў Гародні....................................… 3
Гародня: кроніка супраціву.............................................................… 3
Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій................................................… 3
Валянтэры трымаюць іспыт на міласэрнасьць...............................… 4
Летнік у Любчы...............................................................................… 4
Дзень адчыненых дзвярэй у ЭГУ...................................................… 4
Круглы стол “Дэмакратычныя практыкі ў НГА”...........................… 5
Стажыроўкі для прафэсыйных журналістаў...................................… 5
Стажыроўка ў Гарвардзе................................................................… 6
Спабор эсэ ад NATO.......................................................................… 6
“Урачыска” запрашае......................................................................… 7
«Women can!» праект?сэмінар па гендарнай роўнасьці...............… 7
Спабор трохбаковых партнэрскіх праектаў...................................… 7
Новая адукацыйная праграма.........................................................… 8
Навучальныя візыты для маладых актывістаў................................… 8
Стажыроўкі для юрыстаў...............................................................… 9
Новая адукацыйная праграма.........................................................… 9
Міжнародны фальклёрны праект....................................................… 9
Фэстываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”, прысьвечаны 10-годдзю “Школы маладога журналіста” ладзіўся ў Гародні з 18 па 20 траўня.
У якасьці арганізатараў фэсту выступілі грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”. У межах фэстывалю вядомыя беларускія журналісты правялі 8 майстар-класаў. Тэмы самыя розныя: ад асаблівасьцяў працы з крыніцамі інфармацыі да сучасных тэндэнцый on-line журналістыкі.
У межах фэсту адбыліся прэзентацыі Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, карпаратыўнага часопіса “БАЖ” “АБАЖУР”, on-line газэты і радыё “Твой стыль”, а таксама гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў. А 19 траўня навучэнцы “ШМЖ”-10 сьвяткавалі выпускны. Да гэтага дня было прымеркавана падвядзеньне вынікаў спабору маладых журналістаў “Твой стыль”, прэзентацыя каталогу выпускнікоў “Школы маладога журналіста” і канцэрт гарадзенскіх музычных гуртоў.
Заключным акордам фэстывалю стаў пікнік у Каложскім парку, дзе выпускнікі і выкладчыкі “ШМЖ” дзяліліся ўражаньнямі апошніх дзён, планамі і задумамі.
5уверх
Віктар Шалкевіч сваім канцэртам распачаў акцыю "Музыкі супраць разбурэньня Гародні".
Бард гаворыць, што далучыўся да кампаніі ў абарону Старой Гародні, бо давярае меркаваньням яе ініцыятараў, такіх як доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Свой горад, у якім Віктар жыве 27 гадоў, ён успрымае без сьляпой любові: разумее яго слабыя і моцныя бакі. Напісаць песьню пра старую архітэктуру ня так проста, гаворыць ён. Вось аднойчы ў яго атрымаўся тэкст пра Горадню, над якой на шпіцах Фарнага касьцёлу — анёлы з трубамі, і над якой падае дождж…
Наступнай у абарону Старой Гародні мае выступіць Кася Камоцкая.
Усе ахвотныя далучыцца да грамадзкай кампаніі "Выратуем Гародню" могуць тэлефанаваць па нумарах: 5661842 і 6607299. Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўках: http://harodnia.com i http://help-hrodna.info .
5уверх
Мастакі супраць разбурэньня Гародні
Да грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Гародні адбудзецца адкрыты мастацкі пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.
На сёньняшні дзень згоду ўзяць удзел у пленэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў. Сярод іх Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы творцаў з краін Эўразьвязу.
Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.
Пленэр будзе адкрытым, запрашаюцца ўсе ахвотныя!
Па пытаньнях удзелу ў пленэры “Мастакі супраць разбурэння Гародні” зьвяртайцеся па тэлефоне: (+375) 296 60 72 99 Павал Мажэйка.
www.harodnia.com
http://help-hrodna.info
5уверх
28 траўня ў памяшканьні Таварыства беларускай школы мае адбыцца вечарына памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Пачне вечарыну гістарычны выклад доктара гістарыі, выкладчыка Эўрапэйскага Гуманітарнага Унівэрсітэта спадара Алеся Смаленчука “Ад беларусізацыі да Курапат”. У мерапрыемстве возьмуць удзел людзі, якія самі пацярпелі пад час сталінскіх рэпрэсій.
Пачатак вечарыны а 18 гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48а – 44.
5уверх
Дні Швэдзкай і беларускай паэзіі ў Гародні
Сустрэчы з сучаснымі швэдзкімі і знакамітымі беларускімі паэтамі і пісьменьнікамі чакаюць гарадзенцаў ў межах Дзён швэдзкай і беларускай паэзіі.
Літаратурныя чытаньні ладзяцца ў Гародні 31 траўня ў актавай зале філялагічнага факультэта ГРДУ імя Янкі Купалы. Сярод швэдзкіх удзельнікаў чытаньняў – Астрыд Тротцыг, Эрык Берквіст, Клаўдзія Маркс.
Арганізатары чытаньняў: Ганаровы кансулят Каралеўства Швэцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсітэт імя Янкі Купалы, пры падтрымцы Грамадзкага аб’яднаньня “Калегіюм” і фінансавай падтрымцы Швэдзкага Інстытута.
Пачатак а 15-ай гадзіне.
Уваход вольны.
5уверх
Валянтэры з вёскі Князікава Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці распачалі праект “Іспыт на міласэрнасьць”. У межах праекту аказваецца дапамога ветэранам вайны і працы, адзінокім састарэлым людзям ды дзецям-інвалідам.
Праца валянтэраў – гэта частка агульнанацыянальнай праграмы "Ўдзел моладзі ў грамадзянскай супольнасьці", якую рэалізуюць Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Дзіцячага Чырвонага Крыжа. Мэта праграмы – разьвіцьцё валянтэрскага руху сярод маладзёнаў, скіраванага на падрымку сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва і распаўсюджваньне гуманітарных каштоўнасьцяў.
Паводле www.bel.ngo.info
? 5уверх
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Гiсторыка» запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў летніку ў Любчы (Гарадзенская вобласьць) з 13 па 26 жнiўня.
Мэта летніка – дапамагчы ў адбудове старажытнага замка, якi зараз знаходзiцца ў занядбаным стане. Акрамя працы ўдзельнікі летніка будуць мець магчымасьць паслухаць лекцыi па гiсторыi i культуры Беларусi i суседнiх краiн, пасьпяваць каля вогнiшча, сустрэць цiкавых людзей i шмат іншага.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 753 80 52 (Надзея), 604 33 56 (Васіль).
? 5уверх
26 траўня Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт (Вільнюс, Літва) абвяшчае пачатак прыёму студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм і запрашае абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй.
ЭГУ прапануе навучаньне па наступных праграмах:
- Міжнароднае права
- Візуальны дызайн і медыя
-
Візуальныя і культурныя дасьледаваньні
- Масавыя камунікацыі і журналістыка
- Культурная спадчына і турызм
-
Паліталёгія і эўрапэйскія дасьледаваньні
- Тэорыі і практыкі сучаснага мастацтва
- Сацыяльная і палітычная філасофія
- Беларусістыка: гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія
Пры паступленні на завочныя праграмы ЭГУ:
v залічэньне адбываецца без уступных іспытаў,
v найлепшым студэнтам выдаецца бясплатная гадавая літоўская віза;
v вочныя сесіі праводзяцца ў Вільнюсе.
Па заканчэньні бакалаўрскіх праграм выпускнікі ўнівэрсітэта маюць магчымасьць працягнуць адукацыю ў магістратуры ЭГУ і іншых эўрапэйскіх ВНУ.
Поўную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЭГУ можна атрымаць на вэб-пляцоўцы www.ehu.lt.
? 5уверх
29 траўня міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае да ўдзелу ў дыскусійным круглым стале «Дэмакратычныя практыкі ў НГА: дэкаратыўны ці кіруючы прынцып».
Мэта мерапрыемства - абмеркаваньне стану дэмакратычных практык ў трэцім сектары і вызначэньне падыходаў да стратэгіі яго разьвіцьця.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў, міжнародных арганізацый, экспэрты, СМІ. Зацікаўленым прапануецца падрыхтаваць 5-хвілінны выступ па пытаньнях дыскусіі.
Тэзісы выступаў аб'ёмам да 1 старонкі фармату A4 шрыфт Times New Roman 12 п., дасланыя на эл. адрас [email protected], будуць распаўсюджаныя сярод удзельнікаў.
Апошні тэрмін перадачы тэзісаў: да 26 траўня.
Пачатак сустрэчы ў 14-30 па адрасе: г.Мінск, пр-т Газеты "Праўда" 11, Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB).
Падцьвердзіць удзел можна па e-mail: [email protected].
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Валерыя Журакоўскага
Па тэлефонах: 649-22-94, 594-65-50.
Падрыхтавала Лана Руднік
? 5уверх
Стажыроўкі для прафэсыйных журналістаў
Стажыроўка для прафэсыйных журналістаў імя Джона С. Найта ладзіцца ва ўнівэрсітэце Стэнфарду.
Стажыроўка дае выбітным, досыць вопытным журналістам, шанец пашырыць і паглыбіць сваё разуменьне зьмяняючагася сьвету. Мэта гэтай стажыроўкі – палепшыць якасьць навінаў і інфармацыі, што даходзіць да публікі праз СМІ: друкаваныя, эфірныя і он-лайнавыя.
Удзельнікі стажыроўкі наведваюць заняткі ў Стэнфардзе, спэцыяльныя сэмінары з запрошанымі прамоўцамі, а таксама навучаюцца самастойна. Напрыканцы году яны вяртаюцца на сваё месца працы. Удзельнікі стажыроўкі атрымліваюць стыпендыю ў памеры $55000 на адзін акадэмічны год і дадатковыя бонусы.
Апошні тэрмін падачы заяваў для ўдзельнікаў з іншых краін: 15 сьнежня.
Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі на 2008-2009 гг. можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://knight.stanford.edu/application/intl.html .
Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў
? 5уверх
Стажыроўка ў Гарвардзе
Цэнтр Імя Джоан Шорэнстейн прапаноўвае стажыроўку на адзін сэместар у Гарвардзкай Школе Кіраваньня імя Кеннэдзі.
Удзелькі стажыроўкі – амэрыканскія або замежныя журналісты, навукоўцы альбо чыноўнікі, зацікаўленыя ўплывам прэсы на грамадзкую палітыку альбо палітычнае жыцьцё ў цэлым.
Заявы мусяць мець дату адпраўкі на паштовым штэмпелі да 1 лютага.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся да Дырэктара Праграмы па эл. адрасе: , тэлефоне 617-495-8269, факсе 617-495-8696 альбо паштовым адрасе: Fellowship Program Director Joan Shorenstein Center on the Press, Politics and Public Policy Kennedy School of Government 79 Kennedy Street, Harvard University, Cambridge, MA 02138
Аплікацыйныя формы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.ksg.harvard.edu/presspol/
Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў
? 5уверх
НАТА абвяшчае спабор эсэ імя Манфрэда Вёрнэра для вучоных, дасьледчыкаў і пісьменьнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.
Прыз у памеры 5 000 эўра дастанецца таму, хто прадаставіць найлепшае эсэ на датычную НАТА тэму. Эсэ ня мусіць перавышаць 5000 словаў і мусіць быць прыдатным для апублікаваньня.
Апошні трэмін падачы эсэ: 31 жніўня.
Штогадовы спабор эсэ заснаваны NATO ў гонар Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна Атлантычнай Дамовы (NATO), які адыграў значную ролю ў трансфармаваньні арганізацыі па завяршэньні халоднай вайны.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://www.nato.int/acad/fellow/mw00e.htm.
5уверх
3 чэрвеня ў межах ХІІ Фэстывалю “Урочыско – сустрэчы з прыродай і мастацтвам” адбудзецца чэмпіянат сьвету ў выпяканьні Бабкі і бульбяной Кішкі, а таксама турнір налівак.
Арганізатары Фэстывалю – грамадзкія аб’яднаньні “Урачыска” (Супрасьль) і “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня) маюць магчымасьць запрасіць 5-6 удзельнікаў з Гарадзеншчыны, якім будуць кампенсаваныя выдаткі на пражываньне і харчаваньне ў час імпрэзы.
Ахвотныя да ўдзелу маюць паведаміць па эл. адрасе: .
Дадатковую інфармацыю пра Фэстываль можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.uroczysko.pl .
5уверх
«Women can!» праект?сэмінар па гендарнай роўнасьці
1 ліпеня мае адбыцца ўводны праект?сэмінар «Women can!» па гендарнай роўнасьці. Ён мусіць закрануць праблемы гендарнай роўнасьці і стаць першым крокам для распрацоўкі гэтых пытаньняў.
Мэта праекту – знайсьці людзей, якія цікавяцца гэтай праблемай, а таксама на канкрэтных прыкладах з гісторыі і сучаснасьці паказаць магчымасьці дасягненьня посьпеху жанчын. Але мы ні ў якім разе ня хочам крыўдзіць хлопцаў, а наадварот, заклікаем іх да супрацоўніцтва!!! Далучайцеся, будзе цікава!
Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл.адрас: .
Паводле http://nn.by/
5уверх
Спабор трохбаковых партнэрскіх праектаў разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў для НГА Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласьці абвешчаны ў межах Праграмы «Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў –
Нямеччына-Польшча-Украiна/Беларусь. Перавага аддаецца праектам:
асьветніцкія і грамадзкія праекты, скіраваныя на розныя сацыяльныя групы;
эўрапейская інтэграцыя;
ахова навакольнага асяроддзя;
правы чалавека і грамадзянская свабода;
-супольная гісторыя;
-нацыянальная культурная спадчына.
Працяг праектаў – 11 месяцаў, пачатак – з лютага 2008 года.
Максімальны памер гранту 12.000 єўра.
Апошні тэрмін падачы заявак 31 траўня
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрасы: pauci@pauci.kiev.ua, (Бартоломей Астроўскі, Фонд імя Стэфана Баторыя), (Карстен Ленк Фонд імя Роберта Боша).
5уверх
Новая адукацыйная праграма
Савет Міністраў Паўночных краінаў ухваліў праграму "Вышэйшая адукацыя для Моладзі Беларусі".
Падрабязную інфармацыю аб магчымасьцях атрыманьня эўрапейскай адукацыі ў межах новай праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.democraticbelarus.eu .
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: .
5уверх
Фундацыя Institute for Strategic Studies (ISS), якая месьціцца ў Кракаве, ладзіць навучальныя праграмы ў Польшчы для беларускай моладзі, заангажаванай у працы недзяржаўных грамадзкіх арганізацый.
27 маладых беларускіх актывістаў маюць магчымасьць ўзяць удзел у трэнінгах, лекцыях, навучальных візытах у Кракаве і Варшаве на працягу месяца.
Тэрміны стажыровак:
- 4-30 чэрвеня
- 2-29 ліпеня
- 1-28 жніўня
- 3-30 верасьня
- 1-28 кастрычніка
- 5-28 лістапада
- 26 лістапада-20 сьнежня
- 7-31 студзеня 2008 года.
За інфармацыяй пра патрабаваньні да ўдзельнікаў праграмы і з іншымі пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатаркі па адрасе:
Paulina Gas, Koordynator Programu Instytut Studiуw Strategicznych
ul. Mikolajska 4
31-027 Krakow
tel./fax: (48 12) 421 62 50.
Міжнародная праграма стажыроўкі юрыстаў (International Practice Diploma Programme) распачнецца 2 ліпеня ў Лёндане.
Праграма распрацавана Міжнароднай юрыдычнай асацыяцыяй і Юрыдычным каледжам Англіі і Уэльса, будзе асабліва цікавай для выпускнікоў юрыдычных факультэтаў, якія маюць патрэбу ва ўдасканальваньні сваіх ведаў ў пэўных галінах права, а таксама для юрыстаў, якія жадаюць пашырыць свае юрыдычныя веды.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.ibanet.org/education/ipdp_home.cfm .
Паводле www.ngo.by
5уверх
Савет Міністраў Паўночных краінаў ухваліў праграму "Вышэйшая адукацыя для Моладзі Беларусі".
Падрабязную інфармацыю аб магчымасьцях атрыманьня эўрапейскай адукацыі ў межах новай праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.democraticbelarus.eu .
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: .
5уверх
Грамадзкае аб'яднаньне «Таварыства немагчымых ініцыятываў» з польскага горада Торунь шукае ахвочых зь Беларусі для ўдзелу ў міжнародным фальклёрным праекце з 8 па 13 чэрвеня.
Шасьцідзённы праект разьлічаны на моладзь з Польшчы, Нямеччыны ды Беларусі. У праграме – заняткі па розных відах архаічнага фолькавага сьпеву на некалькіх мовах, фальклярыстычныя вечарыны, пошукі гістарычнай ды этналягічнай інфармацыі.
Падрабязную інфармацыю пра дэталі арганізацыі летніка можна дазнацца праз кантакт: Alicja Chajewskа , тэл. (+48 56) 655 50 22.
Паводле www.belngo.info
5уверх
|