English version
 


Навіны

Грамадскае аб’яднанне  “Цэнтр “Трэці Сектар”  (Гродна) і Грамадскае аб’яднанне  “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск) абвяшчаюць конкурс для маладых журналістаў "Твой стыль".
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

- “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай; “Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ( прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;

- “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

 Чакаем вашых матэрыялаў да 15 траўня 2007 года па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Конкурс”.
 
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 19 траўня ў Гродне ў межах Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.

Поспехаў!   



7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.