English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                      Выпуск 243                                                             

(12 красавіка 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзелі Вітаўт Руднік, Андрэй Мялешка.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Памёр Валеры Задаля.................................................................................................… 2

Не згубі свой шанец!....................................................................................................… 2

Джамбібум у Гародні...................................................................................................… 2

”Жывая вясна” па-беларуску.......................................................................................… 3

Адкрыты трэнінг для маладых журналістаў!...............................................................… 3

Цыкл сэмінараў “Эўропа і краіны СНД”......................................................................… 4

Моладзевы спабор эсэ “Мая кар’ера”.........................................................................… 4

“Мая кар’ера” ў фотаздымках.....................................................................................… 5

”Жывая вясна” чакае вашых назіраньняў....................................................................… 5

Узнагароды ад YouthActionNet....................................................................................… 6

Навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў..................................................… 6

Міжнародная канфэрэнцыя ў Вільні..............................................................................… 7

Прэмія імя Зоры Кіпель...............................................................................................… 8

Падтрымка праектаў для жанчын...............................................................................… 8

Летняе навучаньне ў Кракаве......................................................................................… 8

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны....................................................… 9

Гендэрная роўнасьць вачыма дзяцей.........................................................................… 10

Школа зялёнага актывіста чакае навучэнцаў............................................................… 10

Патурбуйце польскіх партнэраў!................................................................................… 10

Cтыпендыі на навуку ў Нямеччыне...........................................................................… 10

Спабор на лепшы лягатып “Басовішча-2007”.............................................................… 11

 

 

~Падзеі:

Памёр Валеры Задаля

Раніцай 11 красавіка спынілася сэрца Валера Задалі.

Актывіст грамадзкага руху на Гарадзеншчыне ад пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, таленавіты журналіст, краязнаўца, руплівец Беларускага Адраджэньня. Дзякуючы яго намаганьням, за апошнія гады ў Гародні былі выдадзеныя дзесяткі тытулаў беларускіх выданьняў, зладжана мноства сустрэч з вядомымі людзьмі. Дзякуючы яго нястомнай энэргіі “Таварыства беларускай школы” ў Гародні стала сапраўдным цэнтрам нефармальнага культурнага жыцьця.

Імпэту сп. Валера хапала таксама на працу з маладымі журналістамі. Некалькі гадоў запар ён праводзіў заняткі ў межах праекта “Школа маладога журналіста”, які ладзіць нашая арганізацыя. На яго навуцы вырасла не адно ўжо пакаленьне маладых гарадзенскіх журналістаў.

Дзякуй Вам за ўсё, Валеры Сьцяпанавіч…

Сьветлая Вам памяць.

Сябры грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”,

удзельнікі праекта “Школа маладога журналіста”

                                                                                                               

Разьвітаньне з Валерам Задалём адбудзецца заўтра ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (вул.Будзённага, 48а, п.44) ад 9.40 да 10.40. Адпяваньне ў Катэдральным саборы  аб 11-ай гадзіне.

 

5уверх

Не згубі свой шанец!

Стань уладальнікам прызоў  за лепшае інтэрвію зь цікавай асобай “Твой стыль”, лепшы рэпартаж пра штодзённае жыцьцё моладзі “Пакаленьне NEXT”,  лепшае фота “Сьвет вачыма маладых”!

Вазьмі ўдзел у спаборы для маладых журналістаў “Твой стыль”!

Калі ты аўтар-пачатковец альбо малады журналіст з Гарадзеншчыны – чакаем  тваіх матэрыялаў да 20 красавіка! Будзь у стылі!

Умовы ўдзелу ў спаборы глядзі ў Абвестках.

 

 

5уверх

Джамбібум у Гародні

14-го красавіка ў памяшканьні AGP Club (былая майстэрня Іваноўскага), што па вуліцы Будзённага,48а, пройдзе канцэрт менскага  этнафольк гурта “Джамбібум”.

Дзьве гадзіны незабыўнага фолькавага шоў абыйдуцца наведвальнікам усяго ў 3990 рублёў.

Пачатак канцэрта  а 19-ай гадзіне.

Мерапрыемства ладзіцца пры інфармацыйнай падтрымцы http://music.grodno.net i www.t-styl.info.

5уверх

 

”Жывая вясна” па-беларуску

На вэб-пляцоўцы www.springalive.net эўрапейскай кампаніі "Жывая вясна" запрацавала беларуская старонка.

У параўнаньні з мінулым годам адбылося некалькі зьменаў. Дадаліся новыя разьдзелы (напрыклад, з адукацыйнымі матэрыяламі для настаўнікаў) і сэрвісы (можна спампаваць для свайго манітора рухомую застаўку або даслаць электронную паштоўку з выявай аднаго з чатырох відаў птушак "Жывой вясны" свайму сябру)  ды шмат іншага.

Вэб-пляцоўка зьмяніла сваё аблічча, але ня зьмест  дзякуючы Вашым назіраньням за першымі ў гэтым годзе белым буслом, вясковай ластаўкай, чорным свіргулём і звычайнай зязюляй, мы разам з усімі эўрапейцамі зможам удзельнічаць у самых вялікіх і маштабных вясновых назіраньнях птушак.

Каб зайсьці на www.springalive.net патрэбная праграма Adobe Flash Player 8. Калі ў Вас яе няма, у вакне аўтаматычна з'явіцца паведамленьне з адрасам, адкуль яе можна бясплатна спампаваць.

Цікавых назіраньняў у полі і прыемных уражаньняў ад наведаньня www.springalive.net !

Паводле http://www.ptushki.org

5уверх

 

 

                                                                                                                                                                            

 

 

               
  Абвесткі:

Адкрыты трэнінг для маладых журналістаў!

15 і 16 красавіка ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (Будзённага, 48а, п.44) вядомы ўкраінскі журналіст, прадзюсар радыё  і тэлеперадач Павло Новікаў будзе праводзіць адкрыты БЯСПЛАТНЫ трэнінг для ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай.

Пад час заняткаў будуць закранутыя асноўныя асьпекты працы розных відаў СМІ (тэлебачаньне, радыё, газэта, інтэрнэт-журналістыка). Трэнінгі ладзяцца ў цікавай, займальнай форме. Усе тэарэтычныя веды будуць замацоўвацца практычнымі заняткамі!

Увага! Колькасьць удзельнікаў трэнінгу  абмежаваная. Таму трэба пасьпяшацца запісацца па адрасе: вул. Будзённага 48а, п.11 ці праз тэлефон 5661842 (Алесь), 5880149 (Зьміцер).

5уверх

 

         Цыкл сэмінараў “Эўропа і краіны СНД”

Украінская школа палітычных навук, Усходнеэўрапейская школа палітычных навук і Савет Эўропы ладзяць для беларускай аўдыторыі цыкл сэмінараў “Эўропа і краіны СНД”.

26-29 красавіка ў Кіеве, травень – Крым, ліпень – Страсбург).

У праграме:

выступы экспертаў з краін ЭЗ, Беларусі і Украіны,

дыскусіі,

круглыя сталы.

  Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністратыўных органаў, прадстаўнікі недзяржаўнага сэктара эканомікі і сябры грамадзкіх аб’яднаньняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітолягі, эканамісты, юрысты ва ўзросьце да 35 год,  якія дасягнулі значных прафэсійных посьпехаў у сваёй дзейнасьці і займаюць актыўную грамадзкую пазыцыю.

Адбор удзельнікаў сэмінараў ладзіцца паводле анкет, дасланых на эл. адрас: .

Анкеты прымаюцца да 17 красавіка.

Аплата праезда, харчаваньня, пражываньня забясьпечваецца арганізатарамі.

            Больш падрабязную інфармацыю і ўзор анкеты можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.adukacyja.info .

5уверх

 

Моладзевы спабор эсэ “Мая кар’ера”

Сусьветны банк і Грамадзкае аб’яднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы эсэ “Мая кар’ера”.

Па выніках спабора будзе адабрана група студэнтаў беларускіх ВНУ, зацікаўленых у эфектыўнай пабудове прафэсійнай кар’еры, для ўдзелу ў міжнародным праекце “Магчымасьці адукацыі і працаўладкаваньня моладзі”.  

Пераможцы спабора атрымаюць магчымасьці:

-удзелу ў сэрыі адукацыйных сэмінараў па фармаваньні навыкаў пабудовы і кіраваньня  ўласнай кар’ерай – травень-чэрвень,Менск.

-распрацоўкі і рэалізацыі ўласных праектаў па падтрымцы кар’ернага росту студэнцкай моладзі.

-удзелу ў працы Міжнароднага Форума, прысьвечанага пытаньням пабудовы прафэсійнай кар’еры – 5-8 ліпеня, Кіеў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 2-4 курсаў ВНУ, якія бяруць актыўны ўдзел у студэнцкім жыцьці, маюць жаданьне і магчымасьці удзелу ў распаўсюджваньні вынікаў праекта сярод моладзі, маюць магчымасьць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах ( арганізацыйная сустрэча 27 красавіка, два двухтыднёвых навучальных сэмінара, Форум ).

Выдаткі па ўдзеле ў праекце пакрываюцца арганізатарамі.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна накіраваць эсэ на эл.адрас: з паметкай “Мая кар’ера”.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 22 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” у каардынатаркі спабора Марыны Бараноўскай па тэлефоне/факсе: +375 17 298 16 59 альбо па е-mail: .     

 

                   5уверх

 

 “Мая кар’ера” ў фотаздымках

Сусьветны банк і Грамадзкае аб’яднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы фотаздымкаў “Мая кар’ера”.

На спабор прымаюцца фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя асьпекты адукацыі, працаўладкаваньня, кар’ернага разьвіцьця моладзі.

Пераможца спабору возьме ўдзел у Міжнародным Форуме, прысьвечаным пытаньням пабудовы прафэсійнай  кар’еры, 5-8 ліпеня ў Кіеве. Аўтары лепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца студэнты 2-5 курсаў беларускіх ВНУ.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

-         фотаздымкі падаюцца ў электронным выглядзе якасьцю 300 dpi, памерам 20*30 см,

-         фотаздымкі суправаджаюцца кароткай інфармацыяй пра аўтара,

-         кожны фотаздымак мусіць мець назву і кароткую анатацыю,

-         ад аднаго ўдзельніка прымаецца ня больш за 10 фотаздымкаў.

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 24 красавіка.

Фотаздымкі прымаюцца на эл. адрас: з паметкай

 “Мая кар’ера”. Паведамленьне не павінна перавышаць 10 Мб.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” у каардынатаркі спабора Марыны Бараноўскай па тэлефоне/факсе: +375 17 298 16 59 альбо па е-mail: .

 5уверх

 

”Жывая вясна” чакае вашых назіраньняў

Ужо бачылі белага бусла ці вясковую ластаўку? Віншуем! Зазірніце на вэб-пляцоўку www.springalive.net і занясіце свае назіраньні!

У гэтым годзе, як і раней, мы, разам з жыхарамі з амаль усіх эўрапейскіх краін, будзем назіраць за прылётам прыкметных птушак: вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, белага бусла і звычайнай зязюлі.

Каб прыняць удзел у кампаніі “Жывая вясна” 2007 года і далучыцца да назіральнікаў за птушкамі, неабходна толькі заўважыць першых прыляцеўшых з выраю птушак абраных відаў і занесьці свае назіраньні на вэб-пляцоўку: www.springalive.net . Акрамя назвы віда і даты, трэба занесьці інфармацыю аб тым, у якой вобласьці Вы бачылі птушку, Ваша імя і прозьвішча, адрас, год нараджэньня. Калі ў Вас няма доступу да інтэрнэту, неабходна патэлефанаваць у офіс АПБ па тэлефоне ў Менску 017 263 06 13.

Па выніках мінулага года, у кампаніі “Жывая вясна” узялі ўдзел 2289 рэспандэнтаў па ўсёй Эўропе, якія зрабілі больш за 4000 назіраньняў. Ад назіральнікаў з Беларусі было атрымана 267 паведамленьняў. Па гэтым паказчыку мы знаходзімся на шостым месцы сярод краін-удзельніц, саступаючы Балгарыі (441 назіранне), Польшчы (434), Гішпаніі (312), Ірляндыі (299) і Латвіі (269).

Не складана падлічыць, што, калі ў кожным рэгіянальным аддзяленьні АПБ 11 чалавек заўважаць усе чатыры віды птушак і занясуць сваю інфармацыю на сайт, – мы амаль пераможцы!

5уверх

 

Узнагароды ад YouthActionNet.

                YouthActionNet запрашае маладых грамадзкіх лідэраў да спабору на ўдзел у навучальнай праграме.

            Калі вы зьяўляецеся заснавальнікам моладзевай арганізацыі, якая каардынуе дзейнасьць валанцёраў у вашай мясцовасьці; або калі вы  лідэр групы адданых сваёй  справе маладых людзей, якія займаюцца абаронай  правоў дзіцяці ў вашай краіне; калі вы ёсьць маладым чалавекам, які працуе дзеля таго, каб несьці пазытыўныя сацыяльныя зьмены ў вашу мясцовую супольнасьць, то YouthActionNet можа вам дапамагчы.

У дадатак да ўзнагароды памерам у USD 500, кожны пераможца атрымае магчымасьць удзелу ў аднатыднёвым сэмінары па нарошчваньні патэнцыялу ў ЗША. Асноўны фокус будзе зроблены на пытаньнях узаеманавучаньня і магчымасьцяў, якія прадастаўляе выбудова сацыяльных сетак.

 Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца асобы:

- ва ўзросце ад 18 да 29 год

-арганізатары існых праектаў/арганізацыяў або кіраўнікі праектаў у межах арганізацыі

-якія выдатна валодаюць ангельскай мовай;

Аплікацыйныя заяўкі прымаюцца па-ангельску.

            Апошні тэрмін падачы заявак: 15 траўня.

Пераможцы будуць абвешчаныя 30 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю і аплікацыйныя формы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.youthactionnet.org/yan_awards .

 

5уверх

 

Навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў

6-7 траўня ў Вільні мае адбыцца навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў "Эўропа 2007: новае суседзтва".  Такім чынам Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт адраджае традыцыю правядзеньня штогадовых навуковых канфэрэнцый, прысьвечаных сучасным праблемам палітыкі, права, культуры ў эўрапейскім вымярэньні.

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца студэнты бакалаўрскіх, магістарскіх праграм, асьпіранты ЭГУ, літоўскіх, беларускіх унівэрсітэтаў і ўнівэрсітэтаў іншых краінаў.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская.

Па выніках канфэрэнцыі плануецца выдаць зборнік навуковых прац, найбольш цікавыя даклады будуць адзначаны дыпломамі ЭГУ.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 красавіка па электроннай пошце.

Студэнты, магістранты, асьпіранты, якім патрэбна візавая падтрымка, павінны даслаць заяўкі да 15 красавіка.

            Праграму канфэрэнцыі, умовы падачы заявак і форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы "Новая Эўропа": http://n-europe.eu/content/?p=1417 .

 Паводле www.belngo.info

 

 5уверх

 

Міжнародная канфэрэнцыя ў Вільні

25-26 чэрвеня Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) пры фінансавай падтрымцы міжнароднага фонда "Вiдродження" (Кіеў, Украіна) ладзіць міжнародную навукова-практычную канфэрэнцыю "Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць".

Да ўдзелу запрашаюцца экспэрты, дасьледчыкі, выкладчыкі і асьпіранты, якія прафэсійна займаюцца палітычнымі навукамі.

На канфэрэнцыі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

 -Грамадзянская супольнасьць як агент сацыяльных зьменаў;

 -Новыя формы функцыянаваньня структур грамадзянскай супольнасьці;

-Грамадзянская супольнасьць ва ўмовах гібрыднай дэмакратыі. Магчымасьці разьвіцьця Грамадзянскай супольнасьці ў аўтарытарных сістэмах;

 -Працэсы дэмакратызацыі ў сучасным сьвеце. "Экспарт дэмакратыі" і спецыфіка транзытыўных дзяржаў;

 -Глябалізацыя і дэмакратыя: гармонія і/ці супярэчнасьць;

-Сучасныя заходнія дэмакратыі: новыя працэсы і эфекты;

 -Грамадзянская супольнасьць у Беларусі.

Працоўныя мовы  руская, ангельская.

 Плануецца публікацыя матэрыялаў канфэрэнцыі.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў.

Ахвотныя да ўдзелу ў канфэрэнцыі маюць даслаць кароткі (2-3 тыс. знакаў) пераказ асноўных тэзісаў свайго выступу, а таксама інфармацыю пра сябе (гл. анкету) па электронным адрасе: confdem@ehu.lt.

Апошні тэрмін падачы аплікацый  20 траўня.

            Праграму канфэрэнцыі, умовы падачы заявак і форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы "Новая Эўропа": http://n-europe.eu/content/index.php?p=1413

            Паводле www.belngo.info  

5уверх

 

Прэмія імя Зоры Кіпель

Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаваньняў (www.belarusianstudies.org) сумесна з сям'ёй Кіпеляў паведамляюць пра абвяшчэньне спабору на прэмію імя Зоры Кіпель на 2007 год за публікацыі беларусістычнага профілю.

Прэмія ў памеры $500 прызначаецца за лепшую кнігу, у памеры $200 – за лепшы артыкул.

Прымаюцца да разгляду публікацыі 2003-2007 гадоў на беларускай ці ангельскай мовах.

Тэматычна працы могуць ахопліваць культуралёгію, мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыю, паліталёгію. Даследаваньні, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, будуць разглядацца спецыяльнай камісіяй Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларусістычных даследаваньняў.

Удзельнікі спабору маюць даслаць свае працы да 1 чэрвеня на адрас:

Dr. Curt Woolhiser

Harvard University

Department of Slavic Languages and Literatures

Barker Center 327, 12 Quincy St.

Cambridge, MA 02138-3804

Пераможцы будуць абвешчаны ўвосень 2007 года.

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

 

Падтрымка праектаў для жанчын

Глябальны Жаночы Фонд (Global Fund for Women) падтрымлівае жаночыя групы, якія змагаюцца за правы жанчынаў і дзяўчат.

Фундацыя падтрымлівае групы на карысць правоў жанчынаў праз прадастаўленьне малых, гнуткіх і часовых грантаў памерам ад 500 да 20 000 даляраў ЗША на дзейнасьць і пакрыцьцё праграмных выдаткаў.

 Фундацыя высока ацэньвае экспертны ўзровень ведаў па праблемах на месцах і лічыць, што жанчыны самі найлепей ведаюць як вырашыць уласныя праблемы.

Фундацыя падтрымлівае:

-        групы жанчын, якія працуюць супольна;

-        арганізацыі, якія актыўна занятыя праблемамі жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;

-        арганізацыі, якія кіруюцца жанчынамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку па

адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/

Паводле www.belngo.info

5уверх

Летняе навучаньне ў Кракаве

З 8 па 21 ліпеня ў Кракаве, Польшча, ладіцца VI Вышэградзкая Летняя Школа.

 Сёлета Школа прысьвечаная:

-         досьведу як "быць эўрапейцам";

-          дэмакратычнаму пераходу Усходне-Эўрапейскіх краінаў;

-         праблемам глябальнай бясьпекі;

-         рэгіянальнаму партнэрству й сфэрам для супрацоўніцтва.

 Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, адкрытыя і крэатыўныя маладыя людзі.

Працоўная мова Школы  ангельская.

Кожны кандыдат на ўдзел павінны прадаставіць матывацыйны ліст; запоўненую заяўку на ўдзел; дэталёвую аўтабіяграфію.

Апошні тэрмін падачы запоўненых дакумантаў  30 красавіка.

Кантакты:Anna Kowalska, .

Больш падрабязную інфармацыю і блянкі заявак можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.villa.org.pl/e_p_letnia.php .

Паводле www.belngo.info

 

5уверх

 

 

                " 

Не спазьніся!

 

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны

Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

-                     “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;

-                     “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж (прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;

-                     “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.

Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.

5уверх

 Гендэрная роўнасьць вачыма дзяцей

Эўрапейская камісія запрашае дзяцей ва ўзросьце ад 8 да 10 год да ўдзелу ў спаборы дзіцячага малюнка на тэму гендэрнай роўнасьці.

Малюнкі неабходна накіраваць у капэрце з паметкай “спабор малюнкаў” у офіс Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошні тэрмін – да 1 траўня.

            Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць  у прадстаўніцтве ЭК у Беларусі па тэл.: +375 (17) 2066613 (Яніс Айзсалніекс), эл. пошце: : альбо на вэб-пляцоўцы : www.delukr.ec.europa.eu .

5уверх

 

Школа зялёнага актывіста чакае навучэнцаў

Грамадзкае аб’яднаньне “Экадом” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалягічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.

Трэнінгі пачатковага ўзроўню маюць адбыцца ў Менску:

5-6 траўня – падача  заявак  да 17 красавіка.

12-13 траўня – падача заявак да 17 красавіка.

Заяўкі на ўдзел у трэнінгах прымаюцца па тэлефоне: 017-280-16-52, эл.пошце: mailto:greennet.by@gmail.com альбо па адрасе: Менск, зав.Калініна 16, пакой 610.

 

5уверх

  Патурбуйце польскіх партнэраў!

Сумесныя беларуска-польскія праекты могуць быць рэалізаваныя ў межах новага спабору, абвешчанага Міністрам замежных справаў Польшчы.

 Заяўкі на ўдзел у спаборы павінны падаваць польскія некамэрцыйныя арганізацыі ў супрацоўніцтве з партнэрамі зь іншых краін (у тым ліку – зь Беларусі).

 Апошні тэрмін падачы заяўкі  20 красавіка.

 Дадатковую інфармацыю пра спабор можна знайсьці на вэб-пляцоўках  www.msz.gov.pl альбо www.polskapomocgov.pl.

5уверх

 

Cтыпендыі на навуку ў Нямеччыне

Фундацыя Цайта і фундацыя “Сучаснасьць і будучыня” абвяшчаюць спабор на стыпендыі для навучаньня ў Нямеччыне.

Гэтае навучаньне для тых, хто:

-         добра валодае нямецкай мовай;

-         ведае палітычную і гістарычную сытуацыю на Беларусі;

-         мае зацікаўленасьць да нямецкае культуры і сучаснасьці;

-         хоча вучыцца ў нямецкім ВНУ.

Фундацыя прапануе стыпендыю ў памеры 550 эўра штомесяц, аплату страхоўкі і візы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://www.gfps.org/stipendien/belarus-faq.php альбо праз e-mail: .

Андрэй МЯЛЕШКА

5уверх

 

Спабор на лепшы лягатып “Басовішча-2007”

Абвешчаны спабор на лепшы лягатып музычнага фэсту “Басовішча-2007”.

Лягатып мусіць быць адаптаваны да трох відаў традыцыйнай прадукцыі на “Басовішчы”: плякат, майка, значак. Вiтаецца адаптацыя лягатыпу як да лацiнкi, так да кiрылiцы.

Працы прымаюцца ў вектарным фармаце (cdr, ai, eps) да 20 красавiка на адрас: biuro@basowiszcza.

5уверх

 

 

 



10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.