English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www: sektar.cjb.net

                                                        Выпуск 217                                                          

(4 верасьня 2006 г.)

Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік

У працы над выпускам бралі ўдзел Алеся Бяленік, Лана Руднік, Вольга Палуйчык

  



 

Сёньня ў выпуску:

 

Трымаймася разам!.........................................................................… 2

Гарадзенка – лаўрэатка прэміі “За мужнасьць і прафэсіяналізм”...… 2

Знайдзі партнэраў на Беласточчыне!..............................................… 2

Стажыроўкі для маладых юрыстаў у Чэхіі.....................................… 3

Стажыроўка ва Ўроцлаве................................................................… 3

Стажыроўка для дасьледнікаў Вялікага Княства...........................… 4

Свет вачамі дзяцей..........................................................................… 5

Навучальны візыт у Гдыню............................................................… 5

"TOOL FAIR": будзь актыўным.....................................................… 5

Прафілактыка СНІДу і дапамога групам рызыкі............................… 6

Не прапусьці апошні тэрмін!...........................................................… 6


 

~Падзеі:

 

Трымаймася разам!

Шаноўныя сябры!

Дзевятага верасьня пачнецца адлік 10-га года існаваньня грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”. Увесь гэты час мы імкнуліся як мага больш аператыўна і якасна распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў, а таксама інфармацыю, карысную для актывістаў грамадзкага сэктару.

Пасьля летняга перапынку мы аднаўляем выданьне нашай “Кронікі грамадзкага жыьця Гарадзеншчыны” і спадзяемся, што і надалей будзем рабіць яе з вашай дапамогай сапраўды цікавай і карыснай для тых, хто з уласнай добрай волі займаецца грамадзкай дзейнасьцю і дапамогай людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.

У першым восеньскім выпуску мы, рэдакцыя “Кронікі”, зьвяртаемся да вас з просьбай: калі ласка, пішыце нам пра сваю дзейнасьць, пра свае посьпехі і праблемы. Толькі такім чынам мы зможам адчуваць, што мы – разам, што тое, што мы робім, на самой справе патрэбнае людзям і прыносіць карысьць грамадзтва.

Рэдакцыя

®®®

Гарадзенка – лаўрэатка прэміі “За мужнасьць і прафэсіяналізм”

Сярод абвешчаных 30 жніўня сёлетніх лаўрэатаў прэстыжнай журналісцкай прэміі імя Дзьмітрыя Завадзкага “За мужнасьць і прафэсіяналізм” фотакарэспандэнтка “Нашай Нівы” гарадзенка Юлія Дарашкевіч.

Прэміяй, заснаванай шэсьць гадоў таму ААТ “Першы канал”, узнагароджваюцца журналісты, якія вылучаюцца прафэсіяналізмам, аб'ектыўна асьвятляюць падзеі ў краіне, нягледзячы на арышты, штрафы, запалохваньні.

Юлія Дарашкевіч зьяўляецца выпускніцай першага набора гарадзенскай “Школы маладога журналіста” (1997 г.). Была заснавальніцай першага ў горадзе міжшкольнага выданьня “ЛІЦЭЙ Плюс”, шмат гадоў працавала ў гарадзенскіх газэтах “Пагоня” і “Дзень”. Апошнім часам працуе ў Менску.

Віншуем!

Знайдзі партнэраў на Беласточчыне!

Калі вы займаецеся праектамі ў галіне культуры, экалёгіі і турызму, то гэтая прапанова – для вас!

З ліпеня пачала працаваць вэб-старонка www.ekokultura.pl, прысьвечаная супрацоўніцтву паміж грамадзкімі арганізацыямі, агратурыстычнымі гаспадаркамі  і іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасьці Падляскага ваяводзтва Польшчы і Гарадзеншчыны.

Вэб-пляцоўка ствараецца сумеснымі намаганьнямі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Таварыства “Урачыска” (Супрасьль, Польшча).

Калі вы зацікаўленыя, каб інфармацыя пра вашую арганізацыю зьявіліся ў базе зьвестак партнэраў на гэтай пляцоўцы – прышліце на адрас кароткую інфармацыю пра сябе па-беларуску (вітаецца таксама пераклад на польскую мову).

Арганізацыі, якія дашлюць інфармацыю пра сябе, будуць мець шанс узяць удзел у беларуска-польскай партнэрскай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў кастрычніку на Беласточчыне.

Не змарнуйце шанец знайсьці партнэраў!

Вітаўт РУДНІК


  Абвесткі:

Стажыроўкі для маладых юрыстаў у Чэхіі

Праграма разьлічаная на студэнтаў права і маладых юрыстаў ва ўзросьце да 30 гадоў.

Тэрмін стажаваньня – 20-25 лістапада 2006 году.

Тэма стажыроўкі:“Трансфармацыі розных галінаў чэскага права пасьля 1989 году і сучасная чэская прававая сыстэма”.

Усе кошты, зьвязаныя з стажыроўкай, будуць аплочаныя чэскім бокам.

Умовы для кандыдатаў:

-    матывацыйны ліст з прапанаванай тэмай і абгрунтаваньне важнасьці гэтай тэмы;

-    у якой інстытуцыі ёсьць жаданьне прайсьці стажыроўку; чаканьні ад стажаваньня (300 – 400 слоў);

-    CV;

-    пажаданае веданьне замежнай мовы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 8 верасьня.

Дакумэнты неабходна даслаць па эл. пошце на адрас: .

Дадатковую інфармацыю пра навучальную праграму можаце знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.belcentrum.org.

Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК

 

Стажыроўка ва Ўроцлаве

Калегіюм Усходняй Эўропы запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ў межах праграмы Wroclaw Solidarity Bridge.

Тэрмін навучаньня – 30 дзён, час побыту – кастрычнік і лістапад 2006 году, месца – Уроцлаў, Польшча.

Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне, удзельнікі – праезд.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты апошніх гадоў навучаньня, а  таксама асобы ва ўзросьце да 40 гадоў, якія праводзяць актыўную дзейнасьць па абранай тэме стажаваньня  ў сваіх навучальных установах ці ў сваёй супольнасьці.

Кандыдаты таксама павінны валодаць польскай мовай на ўзроўні, неабходным для нармальнай камунікацыі.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 верасьня.

Дадатковую інфармацыю пра стажыроўку, у тым ліку аплікацыйную форму і сьпіс тэмаў навучаньня, можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.kew.org.pl.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

 

Стажыроўка для дасьледнікаў Вялікага Княства

Акадэмічная сетка дасьледнікаў Вялікага Княства Літоўскага сумесна з Цэнтрам дасьледаваньня антычнай традыцыі (OBTA) Варшаўскага універсітэта прапануюць маладым беларускім дасьледнікам ВКЛ (да 1830 г.) узяць удзел у праграме кароткатэрміновых стажыровак (працягласьцю 1 альбо 2 месяцы). Стажыроўка будзе адбывацца ў Варшаўскіх архівах і бібліятэках на працягу кастрычніка-сьнежня 2006 года.

У межах праграмы прадугледжваюцца два тыпы стажыровак:

  1. Стажыроўкі для сканчэньня працы над кандыдацкай дысертацыяй.
  2. Стажыроўкі для выпускнікоў беларускіх ВНУ, якія хацелі б працягваць навучаньне ў асьпірантуры, але не могуць гэта зрабіць у Беларусі. Пад час стажыровак плануецца правядзеньне суразмовы аб магчымасьці навучаньня ў асьпірантуры ў Польшчы з 2007/08 навучальнага года.

Удзельнікі стажыроўкі будуць атрымліваць стыпендыю памерам 1200 злотых у месяц, але павінны самастойна аплаціць свой праезд, пражываньне ва універсітэцкім гатэлі (каля 400 злотых) і страхаваньне.

Для ўдзелу у спаборы дашліце, калі ласка, да 11 верасьня на адрас наступную інфармацыю:

-         Запрошваемы тып, працягласьць і тэрмін стажыроўкі (пазначце, калі ласка, месяцы)

-         Імя і прозьвішча

-         Дата і месца нараджэньня

-         Грамадзянства

-         Кантактны адрас/тэлефон/эл. пошта

-         Адукацыя і навучальная установа (вышэйшая, магістратура, асьпірантура)

-         Месца працы/вучобы

-         Валоданьне мовамі

-         Назва дасьледніцкага праекта, над якім Вы плануеце працаваць у Польшчы

-         У якіх архівах і бібліятэках Варшавы Вы плануеце працаваць?

-         З якімі польскімі спецыялістамі Вы хацелі б пракансультавацца пад час стажыроўкі?

-         Дадзеныя двух беларускіх спецыялістаў, якія маглі б даць Вам рэкамендацыю (Імя, прозьвішча, месца працы, тэлефон і адрас эл. пошты)

Пасьпяховыя кандыдаты атрымаюць дадатковую інфармацыю да 15 верасьня 2006 года.

 

Свет вачамі дзяцей

Таварыства беларускай школы і партал http://dzietki.staronki.com. пачалі спабор дзіцячага малюнку.

З дасланымі малюнкамі можна пазнаёміцца і прагаласаваць за лепшыя на пляцоўцы http://dzietki.staronki.com. Аўтары найлепшых прац будуць уганараваныя.

Арганізатары запрашаюць грамадзкія арганізацыі і прыватных асобаў далучацца да правядзеньня спабора, абіраючы творы на свой густ і засноўваючы дадатковыя прызы.

Выстава малюнкаў і ўзнагароджаньне пераможцаў адбудуцца напярэдадні Калядаў. Па матывах некаторых з прац будзе зроблена вонкавае аздабленьне беларускага дзіцячага садка ў Менску.

Працы на спабор прымаюцца да 30 верасьня па адрасе: 220053, г. Менск, а/с 76.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да старшыні аргкамітэту спабора сп-ні Крысьціны Вітушка па тэлефоне 8029 632 27 43 альбо па e-mail: [email protected]

 

Навучальны візыт у Гдыню

Беларускія студэнты маюць магчымасьць наведаць з навучальным візытам польскі горад Гдыню.

Выдаткі, зьвязаныя з удзелам у праекце, будуць кампенсаваныя арганізатарамі.

Тэрмін візыта – 2-11 кастрычніка 2006 г. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 8 верасьня. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да Кшыштафа Езерскага па электроннай пошце [email protected]

Інфармацыю пра арганізатараў шукайце на www.cwm.org.pl

 

"TOOL FAIR": будзь актыўным

Рэсурсовы цэнтар праграмы “Моладзь”для краінаў Усходняй Еўропы і Каўказа запрашае маладых людзей, якія цікавяцца нефармальнай адукацыяй, да ўдзелу форуме "TOOL FAIR".

Мерапрыемства пройдзе з 1 па 5 лістапада 2006 года ў Марль ле Руа, Францыя. Падобная праграма дае магчымаць трэнерам, лідэрам і іншым маладзёнам з Беларусі навучыцца ладзіць моладзевыя праекты з магчымай рэалізацыяй іх у сваіх рэгіёнах.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама форму заяўкі на ўдзел можна знайсці на вэб-пляцоўцы http://www.salto-youth.net/toolfair/

Падрыхтавала Вольга ПАЛУЙЧЫК


Прафілактыка СНІДу і дапамога групам рызыкі

Беларускія НГА, які працуюць у галіне прафілактыкі ВІЧ/СНІДу і дапамогі яго ахвярам, могуць браць удзел у новым спаборы Прадстаўніцтва Хрысьціянскага дзіцячага фонда ў Беларусі.

Да 25 верасьня можна падаваць заяўкі, скіраваныя на прафілактыку ВІЧ/СНІД сярод моладзі, жанчын, спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, работнікаў сэкс-бізнэса, дапамогу людзям, якія жывуць з ВІЧ, а таксама сем’ям гэтых людзей.

Максімальны памер фінансаваньня ў межах спабора  $ 15 000. Умовай удзелу ў спаборы з'яўляецца наяўнасьць партнэраў з ліку іншых НГА альбо дзяржаўных установаў.

Дадатковую інфармацыю пра спабор можна атрымаць па тэл. у Менску (0-17) 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94.

 

Даведка ТС:

На сярэдзіну лета ў Беларусі былі зарэгістраваныя 7417 чалавек, якія жывуць з ВІЧ. Пяць з паловай тысячаў зь іх – моладзь ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў. На гэты момант у Беларусі ад ВІЧ памерлі 839 чалавек.

 

 

" 

Не спазьніся!

Не прапусьці апошні тэрмін!

 

 

Спабор «Перамены ў рэгіёне  RITA (Region in Transition)»

            Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» – 15 кастрычніка.

Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Лакальнае супрацоўніцтва» – 15 верасьня.

Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

               

 

Спабор Украінскага жаночага фонда

Мэтай спабору зьяўляецца спрыяньне дзейнасьці жаночых арганізацый Украіны, Малдовы і Беларусі, накіраванай на абарону інтарэсаў жанчын і лабіраваньне іх інтарэсаў.

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.uwf.kiev.ua

Апошні тэрмін падачы заяўкі  20 верасьня.

 

 

Праграма Суседзтва INTERREG III B рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных прапановаў.

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net

Апошні тэрмін падачы заяўкі  16 кастрычніка.

 

 

Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна.

Удзел у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай вабласьцей Беларусі.

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl.

Апошні тэрмін падачы заяўкі  13 кастрычніка.



27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.