|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 231
(18 студзеня 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам браў удзел Андрэй Мялешка.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Калядны канцэрт “Бацькаўшчыны”. 2
Дапаможам дзецям. 2
“Наша зямля” у інтэрнэце. 2
Слоган для Беларускай рэдакцыі радыё “Палёнія”. 3
Міжнародная канферэнцыя ў Вільні 4
IV Усходняя Зімовая Школа ва Ўроцлаве. 4
Спабор на атрыманьне стыпендый. 4
Спабор Фундацыі Стэфана Баторыя. 5
Валанцёрская праца ў Польшчы.. 5
Праграма стыпендый імя Лэйна Кірклянда. 6
Праграма падтрымкі маладых экспертаў. 7
Фотаконкурс “Беларусь побач”. 8
Віншуем хор беларускай духоўнай музыкі “БАЦЬКАЎШЧЫНА” з пятнаццацігоддзем!
Зычым творчых посьпехаў і ўдзячных слухачоў!
5уверх
Калядны канцэрт “Бацькаўшчыны”
Хор беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” шчыра запрашае на сьвяточны калядны канцэрт, прымеркаваны да пятнаццацігоддзя калектыву. У праграме – старадаўнія і сучасныя калядныя сьпевы.
Імпрэза адбудзецца 19 студзеня а 19-ай гадзіне ў будынку кірхі (вул.Акадэмічная).
5уверх
Дапаможам дзецям
Вэб-пляцоўка www.lida.info распачала акцыю па зборы сродкаў на дапамогу лідзкаму дзіцячаму дому.
Выхаванцы дзіцячага дому маюць патрэбу ў спартыўным інвентары, канцтаварах, мэблі, медпрэпаратах.
Акцыя працягнецца да 27 студзеня. Тэлефон для сувязі +375 29 7847133 (Антон).
Між тым, напрыканцы мінулага году падведзеныя вынікі дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў для гарадзенскага дзіцячага дому.
На заклік ініцыятараў адгукнулася больш за 40 чалавек, гандлёвыя кропкі і прадпрыемствы, сабрана больш за 1 450 000 рублёў і рэчы на суму каля 3 000 000 рублёў. Дзіцячы дом атрымаў абсталяваньне для акварыўма, сродкі для мыцьця, канцтавары, посуд, спальнікі для правядзеньня летнікаў, лічбавы фотаапарат, вопратку, ровар, падарункі для кожнага выхаванца і салодкія пачастункі да агульнага стала.
Кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў налепку "Я дапамог дзецям".
Кася КРОТ
5уверх
“Наша зямля” у інтэрнэце
У беларускай інфармацыйнай прасторы зьявіўся новы інфармацыйны рэсурс – вэб-пляцоўка www.nashaziamlia.org.
Стваральнікі вэб-пляцоўкі – гарадзенскія энтузіясты, якія маюць на мэце “забясьпечыць працу трыбуны, з якой могуць прадстаўляць свае думкі ўсе тыя, хто лічыць, што беларускі народ – гаспадар сваёй краіны, што Беларусь – гэта наша зямля.” Галоўным рэдактарам блогу абраны вядомы грамадзкі дзеяч з Гародні прафесар Алесь Астроўскі.
Матэрыялы на вэб-пляцоўцы зьбіраюцца і прэзентуюцца паводле пяці галоўных тэмаў:
1. Аналіз грамадзкай сітуацыі ў цяперашняй Беларусі (тэма: Беларусь сёньня).
2. Аналіз сітуацыі ў сучасным сьвеце людзей (тэма: Сьвет сёньняшні).
3. Уяўленьні пра беларускую дзяржаву, як нашу мару (тэма: Беларусь будучая).
4. Уяўленьні пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца (тэма: Сьвет будучы).
5. Праграма пераходу ад сёньняшняй Беларусі да Беларусі будучай (тэма: Пераход у будучыню).
Лагатыпам вэб-пляцоўкі абраны бусел, які сваімі крыламі разганяе свінцова-шэрыя хмары няўдач і няшчасьцяў.
Праца вэб-пляцоўкі будзе арганізавана так, што кожны артыкул можна будзе абмеркаваць, даслаўшы свае каментары (націскайце “Х каментароў” пад кожным артыкулам). Свае матэрыялы для размяшчэньня на блогу можна дасылаць на адрас:
Падрыхтавала Кася КРОТ
5уверх
Адукацыйнае таварыства “Wiedza Powszechna” (Польшча), Клюб слухачоў Беларускай рэдакцыі радыё “Палёнія” і Адкрыты асьветніцкі праект “EuroUniver” (Беларусь) абвяшчаюць спабор на распрацоўку слогана Беларускай рэдакцыі радыё “Палёнія”.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца ўсе ахвотныя. “Слоганы павінны адлюстроўваць сутнасьць працы беларускамоўнага вяшчаньня з Варшавы. Яны мусяць быць простымі, запамінальнымі, унікальнымі”, – так арганізатары ахарактарызавалі ўмовы спабору.
Прапановы дэвізаў прымаюцца да 15 лютага ўключна па адрасе Беларускай рэдакцыі польскага замежнага вяшчаньня: Redakcja Bia?oruska Radia Polonia, skr. poczt. 46, 00-977 Warszawa, Polska, e-mail службы: bielarusk@radio.com.pl>, ці на факс радыё “Палёнія”: 8-10(48-22)645-59-17.
Усе асобы, што дашлюць слоганы, якія адпавядаюць умовам спабору, атрымаюць цікавыя сувеніры. Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі.
Паводле www.belngo.info
5уверх
Міжнародная канферэнцыя ў Вільні
21-23 лютага ў Віленскім універсітэце імя Мікаласа Рамэріса мае адбыцца Міжнародная канферэнцыя на тэму: Змена эканамічных сістэм у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе – Урокі і высновы.
У канферэнцыі возьмуць удзел добра вядомыя ў міжнародным масштабе рэферэнты. Па сканьчэньні пленарнага паседжаньня ў другой палове дня адбудзецца інтэрактыўны семінар па абмеркаваньні праблемаў, выкліканых зменай эканамічных сістэм.
Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
актывісты беларускіх НГА і актыўныя ўдзельнікі грамадзкага жыцьця;
не старэйшыя за 35 год;
-грамадзяне Беларусі;
-перавага аддаецца асобам, якія стала жывуць у Беларусі.
Усе выдаткі па ўдзеле ў канферэнцыі (віза, праезд, харчаваньне, пражываньне) – за кошт арганізатараў.
Ахвотным да ўдзелу неабходна даслаць:
-ліст-матывацыю: чаму Вы хочаце ўдзельнічаць ў канферэнцыі і які прафесійны досьвед мяркуеце атрымаць;
-аўтабіяграфію;
-заяўку.
Апошні тэрмін падачы заявак—21 студзеня.
Заяўку на расейскай мове просім дасылаць на e-mail:
5уверх
IV Усходняя Зімовая Школа ва Ўроцлаве
1-10 сакавіка ва Ўроцлаве адбудуцца заняткі Усходняй Зімовай Школы для студэнтаў апошняга курсу гуманітарных ВНУ Беларусі, Украіны і Калінінградзкай вобласьці.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
-узрост да 25 год
-пецыялізацыя ў галіне гісторыі, паліталогіі, міжнародных адносінаў, сацыялогіі, этналогіі, палітычнай геаграфіі Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.
-валоданьне польскай і ангельскай мовамі ў дастатковай ступені;
Апошні тэрмін падачы дакументаў – 25 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя і фармуляры размешчаныя на вэб-пляцоўцы www.studium.uw.edu.pl
5уверх
Студыюм Усходняй Эўропы абвяшчае спабор на атрыманьне 20 стыпендый на паліталагічнае навучаньне для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Калінінградзкай вобласьці.
Перавага аддаецца асобам, якія бяруць актыўны ўдзел ў грамадзка-палітычным жыцьці.
Навучаньне мае адбыцца ў перыяд з 31 сакавіка да 31 сьнежня ў завочнай форме.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
-скончаная вышэйшая адукацыя;
-узрост да 30 год;
-агульная арыентацыя ў праблематыцы палітычных і дзяржаўных стасункаў у Эўропе;
-веданьне польскай (пажадана таксама ангельскай, расейскай) мовы на ўзроўне разуменьня выкладаў;
Камплект дакументаў мусіць быць дасланы на e-mail: да 15 лютага.
Больш падрабязная інфармацыя размешчаная на вэб-пляцоўцы www.studium.uw.edu.pl
5уверх
Праграма “Усход – Усход – Замежнае Партнэрства” Фундацыі Стэфана Баторыя запрашае няўрадавыя арганізацыі да ўдзелу ў рэгіянальнай праграме для краін Цэнтральнай, Усходняй і Заходняй Эўропы, а таксама Цэнтральнай Азіі.
У 2007 годзе дапамога будзе аказвацца па наступных накірунках:
праекты, накіраваныя на развіцьцё памежнага супрацоўніцтва;
дапамога лякальным кааліцыям;
міжнародныя праекты, якія рэалізуюца ў Польшчы ў супрацоўніцтве з партнёрамі з іншых рэгіёнаў-удзельнікаў;
эўрапейская інтэграцыя: праекты накіраваныя на супрацоўніцтва паміж краінамі ўдзельніцамі ЭЗ, кандыдатамі і патэнцыйнымі кандыдатамі ЭЗ разам з усходнімі суседзямі.
Тэрміны падачы заяваў:
да 19 лютага 2007 (рэалізацыя праектаў ад 19 траўня 2007 года);
да 20 жніўня 2007 ( рэалізацыя праектаў ад 20 лістапада 2007 года ).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: www.batory.org.pl/wschod.
Падрыхтаваў Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
Валанцёрская праца ў Польшчы
Грамадзкія арганізацыі “Semper avanti” (Уроцлаў, Польшча) і Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” (Менск, Беларусь) шукаюць валанцёра для працы ва Ўроцлаве.
Валанцёр (хлопец ці дзяўчына 20-25 год) мае ўдзельнічаць у моладзевых праектах польскай грамадзкай арганізацыі, а таксама дапамагаць у офіснай працы. Валанцёр будзе падрыхтаваны, забясьпечаны пражываньнем, харчаваньнем і кішэннымі грашыма (штомесяц) за кошт сродкаў праекта.
Праект мае пачацца 1 чэрвеня 2007 года і скончыцца 31 траўня 2008 года.
Патрабаваньні да валанцёра:
Вітаецца:
здольнасьць хутка адаптавацца да новых умоваў, камунікабельнасьць;
- наяўнасьць матывацыі да вывучэньня польскай мовы;
- вітаецца ініцыятыўнасьць у стварэньні і арганізацыі мерапрыемстваў для моладзі, гатоўнасць да ўдзелу ў паўсядзённым жыцьці грамадзкай арганізацыі;
- зацікаўленасьць у працы па стварэньні інфармацыйных матэрыялаў, а таксама ў працы моладзевага клуба;
- досьвед працы ў грамадзкай арганізацыі разглядаецца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым.
Валанцёр не мае права навучацца і працаваць у Польшчы пад час рэалізацыі праекта.
Aпошні тэрмін падачы заяваў – 22 студзеня.
Усіх ахвотных запрашаем зьвяртацца да каардынатара праекта на Беларусі Марыны Корж на e-mail:
5уверх
Праграма стыпендый імя Лэйна Кірклянда
Польска –амерыканскі Фонд Свабоды і Польска-амерыканская Камісія Фулбрайта абвяшчаюць спабор на атрыманьне стыпэндый імя Лэйна Кірклянда на 2006-2007 навучальныя гады.
Галоўная мэта праграмы распаўсюд польскага досьведу ў галіне палітычных і эканамічных рэформаў. У спаборы бяруць удзел прадстаўнікі Украіны, Беларусі, Расеі, а таксама Арменіі, Грузіі, Казахстана і Малдовы.
Праграма прапануе дадатковы курс навучаньня ў ВНУ Польшы пад час 2-х семестраў, а таксама прафесійныя стажыроўкі ў дзяржаўных і прыватных структурах працягласьцю ад 2-ух і больш тыдняў.
Праграма падтрымлівае прадстаўнікоў наступных спецыяльнасьцяў:
эканоміка і мэнэджмэнт,
адміністрацыя (органы дзяржаўнай адміністрацыі і самакіраваньня),
бізнэс-адміністрацыя,
права,
сацыяльныя навукі,
паліталёгія.
Кандыдаты павінны прадстаўляць наступныя групы:
-выкладчыкі ВНУ,
-эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнага самакіраваньня,
-прадпрымальнікі, мэнэджэры,
-лідары недзяржаўных арганізацыяў, дзеячы культуры і грамадзкія дзеячы,
-журналісты.
Абавязковыя патрабаваньні:
-поўная вышэйшая адукацыя (для кандыдатаў з ВНУ пажадана ступень доктара/кандыдата навук),
-узрост да 35 год (у асобных выпадках да 40 год),
-валоданьне польскай мовай у ступені, дастатковай для ўдзелу ў лекцыях,
-досьвед прафэсійнай дзейнасьці мінімум 2 гады.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя на працягу 9 месяцаў 500$ на месяц. Акрамя таго, праграма аплочвае кошт навучаньня, пражываньня ў Польшчы, праезд у абодва бакі, набыцьцё матэрыялаў навуковых дапаможнікаў. Стыпендыятам выдаюцца ў часовае карыстаньне кампутары і прынтары, якія могуць перайсьці ва ўласнасьць толькі пасля выкананьня ўсіх умоваў праграмы навучаньня.
Усе патрэбныя дакументы і фармуляры можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http:// www.ProgramKirklanda.engo.pl і http://www.fulbright.edu.pl
Апошні тэрмін падачы дакументаў да 15 сакавіка 2007 году
Дакументы просім дасылаць на адрас:
Polsko-Ameryka?ska Komisja Fulbrighta, ul. Nowy ?wiat 4, 00-497 Warszawa – Polska. Адначасова можна пераслаць копіі дакументаў па электроннай пошце: альбо .
5уверх
Супольнасьць “Трэці шлях” у партнёрстве з фондам “Понціс” (Славакія) і пры падтрымцы Эўракамісіі, экспертных супольнасьцяў Беларусі, Эўразьвязу і Расеі пачынае праграму падтрымкі маладых экспертаў “Пакаленьне адраджэньня”.
Мэта праграмы – спрыяць стварэньню ўстойлівай і ўплывовай экспертнай супольнасьці беларусаў з рознымі прафесійнымі і ідэйнымі інтарэсамі, якія жывуць у Беларусі альбо належаць да дыяспары, матываваныя да доўгатэрміновай падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі і яе трансфармацыі ў дзяржаву з адкрытым грамадзтвам.
Да ўдзелу запрашаюцца беларусы да 35 год: студэнты, магістранты, аспіранты ў айчынных і замежных ВНУ, а таксама маладыя прафесіяналы ў галіне палітычных, эканамічных альбо сацыяльных дысцыплін.
Вітаецца досьвед у інфармацыйна-аналітычнай дзейнасьці, удзел у грамадзкіх і палітычных ініцыятывах, веданьне замежных моваў, валоданьне кампутарам і інтэрнэт-тэхналогіямі.
Праграма складаецца з:
- зімовай і летняй школы павышэньня кваліфікацыі маладых экспертаў (люты і ліпень 2007 года па 4 дні);
- ан-лайн занятка пад кіраўніцтвам вядучых беларускіх, украінскіх і эўрапейскіх спецыялістаў;
- рэгулярных інтэрнэт-канферэнцый паміж беларускімі, эўрапейскімі, амерыканскімі студэнтамі, экспертамі;
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 20 студзеня 2007 года.
Акрамя падрыхтоўкі асноўнай групы, праграма прадугледжвае шматузроўневае ўцягваньне ўсіх зацікаўленых асобаў праз дыстанцыйную адукацыю.
Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://www.3dway.org/renaissance. Дакументы да ўдзелу ў спаборы дасылаць на эл.пошту:
5уверх
Амбасада Велікабрытаніі ў Менску сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа абвяшчае фотаконкурс.
Фотаздымкі чакаюць да 19 лютага па адрасе: г.Мінск, 220030, вул.К.Маркса,35, БАЧК, фотаконкурс “Беларусь побач”.
Тэмы:
-Каханьне і каханыя;
-Незвычайнае звычайнае жыцьцё;
-Ты мой брат, каго завуць беларусам альбо Беларусь у партрэтах;
-Суседства прыроды і прагрэсу;
-Прыгажосьць;
-На скрыжаваньнях;
-Будучыня…?
-Мы падобныя (тэма ВІЧ).
Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы спабору размешчаная на вэб-пляцоўцы www.belpobach.page.by альбо па тэлефонах +375-29-3429938, 29-8707051, 29-7074377.
5уверх
|