|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 234
(8 лютага 2007 г.)
Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік. У працы над выпускам бралі ўдзел Хрысьціна Марчук, Зьміцер Ягораў.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Сярэднявечная музыка ў шляхецкай Гародні..............................… 2
Арнітолагі трымаюць справаздачу.................................................… 3
Кнігаўкі адляцелі…Чакаем салаўя – птушку 2007 года..................… 3
Зьберагчы Зялёныя лёгкія Эўропы................................................… 4
Скарыстай шанс! Пільна!................................................................… 4
Спабор экалягічных праектаў.........................................................… 5
Суседзі адкрытыя для супрацоўніцтва...........................................… 5
Злучаныя Штаты для школьнікаў...................................................… 6
У Турцыю на сымпозыум...............................................................… 6
Спыніць гвалт у дачыненьні да жанчын.........................................… 7
Міфы і легенды ад Нёмана да Буга..................................................… 7
Стыпендыі на навучаньне ў Польшчы............................................… 8
Праграма стыпендый імя Лэйна Кірклянда....................................… 8
Праграма “Усход-Усход”: падтрымка міжнароднай супрацы.......… 8
3 лютага на сцэне тэатра лялек з поўным аншлагам прайшоў канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Гэта першы сольны выступ музыкаў у Гародні.
Цягам двух гадзін гарадзенцы атрымлівалі асалоду ад чароўных гукаў мэдывалі. Старадаўнія беларускія ды эўрапейскія танцы, рыцарскія баляды, ваяркія песні, творы прыдворнай музыкі XV-XVI стагоддзяў перанеслі гледачоў на княскі баль. Напэўна, у гэты вечар кожны аматар сярэднявечнай музыкі адчуў сябе сапраўдным ліцьвінам, жыхаром Вялікага княства Літоўскага...
У горад над Нёманам “Стары Ольса” прыехаў у поўным складзе: Зьміцер Сасноўскі, Ільля Кубліцкі, Андрэй Апановіч, Алесь Чумакоў, Сяргей Тапчэўскі і Аксана Касьцян. Выступ у Гародні зь?яўляецца адным з цэлага шэрагу канцэртаў па Беларусі.
“Было вельмі нечакана, што ўсе квіткі прадаліся. Мы тут першы раз. У Менску мы выступаем часта. Нас там ведаюць, а ў Гародні – толькі па запісах, напэўна. Было вельмі прыемна” – падзяліўся сваімі ўражаньнямі лютніст і ўдарнік гурта Ільля Кубліцкі.
Хрысьціна Марчук
5уверх
17-18 лютага ў Гародні пройдзе адкрытая справаздачная канфэрэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мерапрыемства прысьвечанае 125-годдзю з дня народзінаў Тадэвуша Іваноўскага – нашага земляка, заснавальніка літоўскага арніталагічнага руху.
У час канфэрэнцыі будуць працаваць выставы конкурсных фотаздымкаў “Нашыя птушкі” і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў абласным і рэспубліканскім спаборы “Кнігаўка – птушка 2006 году”. Акрамя таго, у праграме спабор на веданьне птушак Беларусі, прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму “Зачараваныя балоты”. Удзельнікі і госьці канфэрэнцыі змогуць набыць CD “Птушкі Эўропы” і “Галасы Птушак Беларусі”, кнігі, кашулькі, налепкі і відэафільмы, зрабіць выцечку па берагох рэчак Ласасянка і Татарка.
Сустрэча распачнецца а 10-й гадзіне 17 лютага па адрасе праспэкт Янкі Купалы, 82 (гімназія №1). З аргкамітэтам можна зьвязацца па тэлефонах: (0152) 730118, (029) 6141666.
Падрабязную праграму канфэрэнцыі можна знайсьці па адрасе http://ptushki.org/index.php?area=1&p=news&newsid=28 .
Зьміцер Ягораў
5уверх
З матэрыяла пад такой назвай пачынаецца новы нумар бюлетэню “Кабец”, які выдаецца гарадзенскім абласным аддзяленьнем ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Выданьне распавядае пра навіны, зьвязаныя з дзейнасьцю арганізацыі, канфэрэнцыю, якая мае адбыцца ў Гародні (гл. тэкст вышэй).
Цікавасьць для аматараў прыроды і гісторыкаў мае ўяўляць тэкст пра 225-годдзе выданьня першай у Беларусі навуковай біялягічнай кнігі. Гэтая падзея зьвязаная з асобай славутага французкага прыродазнаўцы Жана-Эмануіла Жылібера, які жыў у Гародні ў канцы 18-га ст. (менавіта яго імя носіць парк у цэнтры горада).
Больш падрабязна пра дзейнасьць арганізацыі можна даведацца на створанай нядаўна вэб-пляцоўцы www.ptushki.org
5уверх
Такую даўгатэрміновую мэту мае новы праект, які распачалі з 2007 г. грамадзкія аб’яднаньні “Урачыска” (Супрасьль, Польшча) і “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь).
Канцэпцыя “Зялёных лёгкіх Эўропы” была распрацаваная яшчэ ў 1992 г. і прадугледжвала сумесную працу па захаваньні прыродных рэсурсаў на абшарах, якія ахопліваюць значныя часткі тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Расеі агульнай плошчай 759, 8 тыс. км. кв. і з насельніцтвам каля 35 млн. чалавек.
Канцэпцыя была ўхваленая міністрамі аховы навакольнага асяроддзя названых вышэй краінаў. Праз цэлы шэраг прычынаў, аднак, сумесная дзейнасьць у гэтым кірунку ў канцы 90-х гг. фактычна прыпынілася.
Новы праект мае пакласьці пачатак перагляду Канцэпцыі і аднаўленьню дзейнасьці па яе рэалізацыі. Ужо ў сакавіку ў Супрасьлі мае адбыцца першы сэмінар з удзелам экспэртаў з Польшчы, Беларусі, Летувы, Расеі, Украіны, Нямеччыны, на якой будуць абмеркаваныя першыя магчымыя крокі ў гэтым кірунку.
5уверх
Знайсьці партнэраў у Эўропе і абмеркаваць пэрспэктывы супрацоўніцтва зь імі – такі шанс дае ўдзел у трэнiнгу «Супрацоўнiцтва памiж Эўрапейскiмi няўрадавымi арганiзацыямi i грамадзкiмi аб’яднаньнямi Беларусi», які адбудзецца з 23 да 26 сакавіка ў Варшаве.
Сустрэчу ладзіць Беларуская працоўная група, якая дзейнічае пры Эўрапейскім Каледжы ў Варшаве (College of Europe). Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца прадстаўнікі няўрадавых ды моладзевых арганiзацый, а таксама студэнты з Беларусi.
Мерапрыемства складаецца з сэрыi сустрэч, прысьвечаных мэнэджмэнту праектаў, стратэгiям па прыцягненьню фiнансавых сродкаў, партнэрству, палiтычным партыям i Эўразьвязу.
Трэнiнгi будуць весьці экспэрты з эўрапейскiх i мiжнародных арганiзацый, якія зацiкаўленыя ў супрацоўнiцтве з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi. Усе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у трэнiнгу, будуць кампенсаваныя арганізатарамі.
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць анкету (гл. у дадатку да «Кронікі») i даслаць яе на электронны адрас: або факсам: +48 22 649 13 52 (з пазнакай: BWG Belarus Working Group)
Апошнi тэрмiн падачы анкетаў: 9 лютага.
Асобы, якія прайшлі першы этап адбору, будуць запрошаныя на суразмову, якая адбудзецца з 17 па 19 лютага.
5уверх
Да 7 000 даляраў могуць атрымаць грамадзкія арганізацыі-пераможцы спабора, абвешчанага Прадстаўніцтвам амэрыканскай арганізацыі "ISAR,Inc" у Беларусі.
У межах праграмы прадстаўляюцца гранты ў памеры да 4000 даляраў і да 7 000 даляраў (пры ўмове, што праект будзе зьдзяйсьняцца ня менш як 2 арганізацыямі-партнэркамі), скіраваныя на дзейнасьць па ахове навакольнага асяроддзя.
Прыярытэтныя кірункі:
- удзел грамадзкасьці ў рэалізацыі дзяржаўных і мясцовых праграмаў па пераадоленьні аварыі на ЧАЭС, прыродных катастроф;
- удзел грамадзкасьці ў рэалізацыі праграм па захаваньню ахоўваемых прыродных тэрыторый;
- удзел грамадзкасьці ў распрацоўцы дзяржаўных і мясцовых праграм (у тым ліку Мясцовых павестак 21, малых экалягічных плянаў);
- удзел у ажыцьцяўленьні экалягічных ацэнак, абмеркаваньні прававых актаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і г.д.
Грамадзкія арганізацыі, ахвотныя ўзяць удзел у спаборы, павінны прадставіць у офіс "ISAR,Inc" кароткае апісаньне праекта (2-3 стар.):
- інфармацыю пра арганізацыю;
- апісаньне мэтаў і задач праекта, пляна яго рэалізацыі, прыкладнага каштарыса.
Кароткія апісаньні праектаў павінны быць скіраваныя поштай, электроннай поштай альбо перададзеныя асабіста ў офіс Прадстаўніцтва да 17.00 12 лютага.
Кансультацыю па праграме можна атрымаць па тэлефоне і па электроннай пошце. (тэл?факс (0-17) 203 84 98, ).
5уверх
Суседзі адкрытыя для супрацоўніцтва
Дадатковыя магчымасьці супрацы з літоўскімі арганізацыямі стварыла новая праграма, якую распачало Міністэрства замежных справаў Летувы.
Праграма па развіцьці супрацоўніцтва і заахвочваньні дэмакратыі ськіраваная на супрацу з краінамі Ўсходняе Эўропы (у тым ліку і нашай краінай), Паўднёвага Каўказу, а таксама краінамі, якія знаходзяцца ў стадыі адраджэньня пасьля рознага кшталту канфліктаў і крызысаў.
Заяўкі на фінансаваньне буйных (ад 150 да 300 тысяч літаў) і малых (ад 1 да 100 тысяч літаў) праектаў могуць падаваць летувіскія арганізацыі, якія маюць партнэраў у згаданых вышэй краінах.
Прыярытэтныя кірункі супрацы: спрыяньне дэмакратыі, правы чалавека, вяршэнства закону, эканамічнае разьвіцьцё, эўраінтэграцыя, умацаваньне адміністрацыйных здольнасьцяў. Магчымыя праектныя прапановы і ў іншых сфэрах з улікам патрэбаў дзяржаваў-партнэраў.
Для ўдзелу ў спаборы неабходна прадаставіць заяўку ўсталяванай формы разам з пазначанымі ў ёй дадаткамі па адрасе , а таксама па пошце ў Дэпартамэнт супрацы і падтрымкі дэмакратыі Міністэрства замежных справаў (J. Tumo-Vaiћganto g. 2, LT-01511 Vilnius).
Папярэднія заяўкі на буйныя праекты прымаюцца да 28 лютага, на малыя – на прыцягу года да 1 кастрычніка.
Форму заяўкі і дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Дэпартамэнце супрацы і падтрымкі дэмакратыі:
J. Tumo-Vaiћganto g. 2, LT-01511 Vilnius
Тэл: 236 2920; 236 2927 Факс: 236 2574
www.urm.lt e-mail:
5уверх
Злучаныя Штаты для школьнікаў
Пры падтрымцы Карпарацыі "American Center for Education and Research, Inc" стартуе трохтыднёвая праграма азнаямленьня з культурай і нацыянальнымі асаблівасьцямі ЗША для вучняў старэйшых клясаў у пэрыяд летніх вакацый.
Праграма прадастаўляе фіналістам бясплатны праезд ад дома да месца пражываньня ў ЗША і назад, харчаваньне і пражываньне, разьмяшчэньне ўдзельнікаў праграмы ў сям’і (два тыдні), азнаямляльную вандроўку ў Вашынгтон (адзін тыдзень), медыцынскую страхоўку.
Кандыдаты, якія маюць намер браць удзел у праграме, павінны быць народжаныя з 1 студзеня 1991 года да 15 ліпеня 1992 года, вучыцца ў 9-й або 10-й клясе сярэдняй школы, мець добрыя і выдатныя адзнакі, вывучаць ангельскую мову, быць грамадзянамі Беларусі.
Для удзелу ў праграме неабходна прадаставіць эсэ і рэкамэндацыі да 1 сакавіка.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: Менск, праспэкт Незалежнасьці 169-512, або па тэл.: (375)-017-2181264, (375)-017-2181268.
5уверх
Да 19 лютага прымаюцца заяўкі на ўдзел у Сымпозыуме міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялёгу ў моладзевай працы.
Мерапрыемства адбудзецца з 27 да 31 сакавіка ў Турцыі ў межах эўрапейскай моладзевай кампаніі «Усе розныя, усе роўныя».
Заявіцца на ўдзел у сустрэчы, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю, можна на вэб-старонцы http://coe.opencontent.it.
Аплікацыйныя формы трэба падаваць у ангельскай альбо французкай мовах.
5уверх
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у Варшаве запрашае беларускіх спэцыялістаў у галіне правоў жанчын да супрацы ў межах кампаніі «Спынім гвалт у дачыненьні да жанчын!».
У пачатку сакавіка ў трох гарадох Польшчы будуць праходзіць канфэрэнцыі, прысьвечаныя праблемам хатняга гвалту ў Беларусі. Amnesty International шукае ахвотных выступіць з дакладам па гэтай тэме, а таксама распавесьці пра дзейнасьць беларускіх НГА ў гэтым кірунку.
Усе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у праграме, будуць кампэнсаваныя.
Ахвотныя ўзяць удзел у згаданых вышэй сустрэчах павінны як мага хутчэй паведаміць пра гэта па электронным адрасе [email protected]
5уверх
Да 15 сакавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у літаратурным спаборы “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.
Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.
Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.
Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, зь якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.
Працы прымаюцца на паштовы адрас: 230004, г.Гродна вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com
Максымальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).
Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка.
Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).
Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.
Арганізатары спабору грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “Uroczysko” (Беласток, Польшча).
5уверх
Стыпендыі на навучаньне ў Польшчы
Спабор на атрыманьне 20 стыпендый на паліталагічнае навучаньне для кандыдатаў зь Беларусі, Украіны, Малдовы і Калінінградзкай вобласьці.
Арганізатар: Студыюм Усходняй Эўропы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лютага.
Дадатковая інфармацыя: www.studium.uw.edu.pl
5уверх
Арганізатар: Польска – амэрыканскі Фонд Свабоды і Польска-амэрыканская Камісія Фулбрайта.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка.
Дадатковая інфармацыя: http://www.fulbright.edu.pl
Арганізатар: Фонд імя Стэфана Баторыя (Варшава, Польшча).
Апошні тэрмін падачы заявак:
да 19 лютага (рэалізацыя праектаў ад 19 траўня 2007 года);
да 20 жніўня ( рэалізацыя праектаў ад 20 лістапада 2007 года ).
Дадатковая інфармацыя: www.batory.org.pl/wschod
5уверх
|