|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 228
(7 сьнежня 2006 г.)
Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел Андрэй Мялешка, Алеся Бяленік, Зміцер Цвікевіч.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Перамога гарадзенскіх вернікаў. 2
Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні 2
Сустрэча з Віктарам Шалкевічам. 3
Прэмію часопісу ARCHE атрымаў гарадзенец. 3
Першая кніга Андрэя Вашкевіча. 3
Ветэраны грамадзкага руху. 4
ТБШ: погляд з XXI стагоддзя. 4
Спабор фотаздымкаў, карыкатур і шаржаў. 5
Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам. 5
Акцыя «Дапаможам дзецям!». 6
Не прапусьці апошні тэрмін! 6
Навучаньне для жанчын. 6
Праграма Малых Грантаў Сусьветнага Банку. 7
Скончылася другая за апошнія 2 месяцы ў нашай краіне пост-галадоўка. Сумную эстафету адстойвання сваіх духоўных і канстытуцыйных правоў праз безтэрміновую галадоўку, ад пратэстанскай царквы “Новае Жыццё” перанялі вернікі гродзенскай парафіі Маці Божай Вострабрамскай. Пяць дзён 17 галадоўнікаў на чале з айцом Аляксандрам Шэметам патрабавалі ад гродзенскіх уладаў дазволу на пабудову касцёла, на які вернікі чакаюць 10 год. І 6 снежня атрымалі яго.
Пунктам адліку пратэсту гродзенскіх каталікоў можна лічыць 24 лістапада, калі больш за 50 вернікаў сабраліся пад аблвыканкамам, каб перадаць старшыні аблвыканкаму патрабаванне ў тэрміновым парадку зацвердзіць план пабудовы касцёлу, якога яны дамагаюцца ўжо 10 год. У іншым выпадку — безтэрміновая галадоўка. Спадар Саўчанка прыняў вернікаў і патлумачыў, чаму марудзіцца будаванне касцёлу. Паводле ягоных словаў, каталіцкія святары часта раскрадаюць матэрыялы, кладуць у сваю кішэню чужое. Пасля такіх словаў айцец Аляксандр, які прадстаўляў інтарэсы вернікаў, прапанаваў сваім парфіянам перарваць перамовы. А гэта азначала адно — ад 1-га снежня — галадоўка.
Толькі на пяты дзень акцыі ўлады афіцыйна адрэагавалі на патрабаванні вернікаў. Чыноўнікі прывезлі паперу, ў якой гаварылася, што, ў цэлым, мясцовыя ўлады не супраць пабудовы храму. Але галадоўнікаў гэта не задаволіла. Яны патрабавалі менавіта зацверджаны план. Перамовы былі правалены. Атмасферу падагравалі таксама чуткі пра тое, што рыхтуецца зварот біскупа з заклікам да каталікоў Гродзеншчыны выйсці на плошчу Тызенгаўза і выказаць падтрымку галадоўнікам. Ціск на ўладу ўзмацняўся, і ўжо на наступны, шосты дзень галадоўкі, той жа біскуп гродзенскай дыяцэзіі атрымаў рашэнне ўладаў за подпісам старшыні аблвыканкаму аб дазволе на пабудову касцёла на месцы, дзе сёння месціцца капліца. Галадоўка была скончаная.
Зміцер ЦВІКЕВІЧ
5уверх
Вечары нефармальнай адукацыі ў Гародні
Такая назва аб’ядноўвае шэраг мерапрыемстваў, якія гарадзенскія арганізацыі грамадзянскай адукацыі ладзяць з 11 па 14 сьнежня ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі”.
“Вечары” будуць складацца з чатырох узаемазьвязаных мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх выступаюць грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці сектар” і “ВІТ”:
1. Трэнінг “Пра НГА для незАНГажаваных” – 11 сьнежня (16.00 20.00).
2. Прэзентацыя праграм і праектаў у галіне нефармальнай і грамадзянскай адукацыі на Гарадзеншчыне – 12 сьнежня (17.00 – 21.00).
3. Трэнінг “Асаблівасьці навучальных праграм у галіне грамадзянскай і нефармальнай адукацыі” – 13 сьнежня (17.00 – 21.00).
4. Круглы стол “Беларускі грамадзянін: ідэнтыфікацыя, праблемы, перспектывы” – 14 сьнежня (пачатак а 17 гадзіне).
Да ўдзелу ў “Вечарах” запрашаюцца ўсе ахвотныя. За дадатковай інфармацыяй пра ўдзел у мерапрыемстве звьяртайцеся па тэл.: 75-71-72, (029) 584-75-58.
5уверх
Літаратурная гасьцёўня Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай школы” запрашае на чарговае паседжаньне. Госьцем ТБШ гэтым разам мае быць актор, паэт, бард Віктар Шалкевіч.
Віктар Шалкевіч піша і выконвае песні са школьных гадоў, выпусьціў шэсьць сольных бардаўскіх альбомаў, цяпер стварае нацыянальную беларускую оперу “Галілейская гісторыя”.
Кавалер Ордэна ўсьмешкі (Польшча), неаднаразова праводзіў семінары ў цыкле “Школа бардаўскага майстэрства”.
Сустрэча з Віктарам Шалкевічам адбудзецца 11 сьнежня, а 18-ай гадзіне па адрасе: Гародня, вул.Будзённага, 48а, п.44.
Кацярына КРОТ
5уверх
Прэмію часопісу ARCHE атрымаў гарадзенец
Прэмію «За сумленнае слова», заснаваную часопісам ARCHE, атрымаў літаратурны крытык з Гародні Даніла Жукоўскі.
Галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў наступным чынам патлумачыў выбар намінанта. «Сёлета былі наступныя прэтэндэнты: Даніла Жукоўскі, Павал Усаў і Андрэй Казакевіч. Рашэньнем рэдакцыйнай калегіі прэмія была прысуджана Данілу Жукоўскаму, беручы пад увагу той шырокі грамадзкі розгалас, які спарадзілі ягоныя публікацыі ў часопісе".
Прэмія часопісу ARCHE была заснаваная ў 2000г. Яе першым уладальнікам стаў Вінцук Вячорка, летась прэмію атрымаў Пётра Рудкоўскі.
Паводле nn.by
5уверх
Першая кніга Андрэя Вашкевіча
Прэзентацыя кнігі маладога гарадзенскага гісторыка, краязнаўцы і грамадскага дзеяча Андрэя Вашкевіча “Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай" адбудзецца ў Гарадзенскім Таварыстве беларускай школы.
Кніга ахоплівае перыяд з 12-га стагодзя да 20-х гадоў 20-га стагодзьдзя і будзе цікавая не толькі гісторыкам і краязнаўцам, але і шырокаму колу беларускага грамадзтва.
Андрэй Вашкевіч кажа:" Гэта кніга пра тое, як праваслаўныя і грэка-каталікі з Сапоцкіншчыны ў моц розных гістарычных абставінаў сталіся свядомымі рыма-каталікамі-палякамі. Гэты рэгіён асаблівы, заўсёды быў абмежаваны з ўсходу Нёманам, з поўдня Ласасянкай, з захаду беларуска польскай мяжой, а з поўдня беларуска літоўскай."
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 8 снежня ў 16.15 па адрасе: вул.Будзённага 48а, пакой 44.
Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
Ветэраны грамадзкага руху
Старшынём гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня Беларускага рэспубліканскага аб’яднаньня "Ветэраны Адраджэньня" зноў абраны прафэсар Аляксей Пяткевіч.
Справаздачны сход арганізацыі адбыўся на мінулым тыдні. У яе складзе – актывісты грамадзкага і палітычнага жыцьця Гарадзеншчыны 80-90-ых гадоў мінулага стагодзьдзя.
Створанае 7 кастрычніка 2004 года, аб’яднаньне і сёньня працуе на карысьць дэмакратыі, свабоды й адраджэньня Беларусі. Адным з асноўных накірункаў працы вырашана лічыць работу па зборы матэрыялаў аб актывістах грамадзкага руху ў Гародні 80-х – пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.
Кацярына КРОТ
5уверх
Пад такой назвай адбылася вечарына, прымеркаваная да 85-ай гадавіны Таварыства беларускай школы гарадзенскім аддзяленьнем арганізацыі.
Вечарыну пачаў расповед кандыдата гістарычных навук Сяргея Токця – дасьледчыка дзейнасьці ТБШ – прысьвечаны працы Скідзельскага гуртка ТБШ. Прафесар Аляксей Пяткевіч спыніўся на культурным асяродку, у якім выхоўваліся барацьбіты за вызваленьне роднага краю. Гісторык Андрэй Вашкевіч нагадаў пра людзей, якія стаялі ля вытокаў беларускай школы ў Гародні ў 1918-20 гг.
Таварыства беларускай школы было створанае ў 1921 годзе, сярод яго першых кіраўнікоў быў Браніслаў Тарашкевіч. Таварыства выдавала “Бюлетэнь ТБШ”, часопіс “Летапіс ТБШ”, газэту “Шлях”. Польскія ўлады перасьледавалі арганізацыю, у 1933 годзе ў Вільні адбыўся судовы працэс над сябрамі Галоўнай управы ТБШ. Польскія ўлады забаранілі арганізацыю 2 сьнежня 1936 году.
Кацярына КРОТ
5уверх
Беларуская асацыяцыя журналістаў абвяшчае спабор “Беларусь вачыма журналістаў”.
Дашліце ў БАЖ свае лепшыя фотаздымкі, малюнкі, карыкатуры альбо шаржы і станьце ўдзельнікам выстаўкі на сайце www.baj.ru.
Вы можаце адрэагаваць на злобу дня, а магчыма, убачыце ў чымсьці сімвал будучыні альбо мінулага. Кожны тыдзень на сайце будуць з’яўляцца вашы фотаздымкі і малюнкі. А напрыканцы года мы абавязкова зладзім выставу, якую так і назавем – “Беларусь вачыма журналістаў”. Пераможцаў спабору чакаюць каштоўныя ўзнагароды.
Удзел у спаборы дапаможа нам: журналістам, мастакам, фатографам з розных куткоў Беларусі, лепш пазнаёміцца, аб’яднаць творчыя высілкі.
Не важна, ці з’яўлялася ваша праца ў газеце, вам гэта падабаецца – дасылайце нам на адрас: .
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
5уверх
Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам
Спабор “Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам” абвешчаны польскай фундацыяй „Лябараторыя рэпaртажу”. Беларускай і польскай моладзі прапануецца спраўдзіць сваё веданьне гісторыі і геаграфіі.
Пытаньні конкурсу – пра Беларусь, Польшчу, Эўропу. Адказы на некаторыя пытаньні будуць відавочнымі для беларускіх удзельнікаў, напрыклад – якая мова зьяўлялася афіцыйнай ў Вялікім княстве Літоўскім? Але ж многіх маладых палякаў гэтае пытаньне прымусіць задумацца і зазірнуць у энцыкляпэдыі і даведнікі. А паспрабуйце назваць польскіх нобэлеўскіх ляўрэатаў – тут сытуяцыя адваротная: прозьвішчы, якія са школы вядомыя паляку, могуць стаць адкрыцьцём для маладога беларуса.
9 пытаньняў конкурсу – іх можна знайсьці на http://maladaja-belarus.org – чакаюць беларускіх удзельнікаў.
Адказы прымаюцца да 8 сьнежня.
Пераможцаў чакаюць прызы – электронныя дыктафоны “Алімпус”.
Паводле Belngo.info
5уверх
З ініцыятывы гарадзенскага блогу і форуму распачатая акцыя “Дапаможам дзецям!”.
Усе ахвотныя запрашаюцца да дапамогі дзіцячаму дому зьмешанага тыпу, які разьмешчаны па адрасе: г.Гродна, вул. Я.Купалы, 48.
Падрабязнасьці акцыі чытайце на вэб-пляцоўцы http://s13.ru/archives/353#more-353
5уверх
Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” (Прага) абвяшчае спабор для грамадзкіх арганізацый.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзкія арганізацыі – сябры Асамблеі НДА. Мэта спабору: актывізацыя грамадзтва праз дзейнасьць недзяржаўных грамадзкіх арганізацый.
Прыярытэтнымі будуць лічыцца праекты, сфакусаваныя на тэме свабоды.
Апошні тэрмін падачы заявак – 4 студзеня.
Паводле Belngo.info
5уверх
Сетка жаночых арганізацый Усходняй і Цэнтральнай Эўропы КАРАТ-КААЛІЦЫЯ сумесна з Жаночым незалежным дэмакратычным рухам запрашае прадстаўніц жаночых арганізацый да ўдзелу ў Capacity Building Seminar.
Сэмінар мае адбыцца 1-3 лютага 2007 году ў Варшаве.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 сьнежня.
За больш падрабязнай інфармацыяй пра сэмінар зьвяртайцеся на e-mail альбо [email protected].
5уверх
Сусьветны Банк запрашае грамадзкія арганізацыі Беларусі да ўдзелу ў праграме малых грантаў па ахове навакольнага асяроддзя.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца зарэгістраваныя грамадзкія арганізацыі, якія маюць разліковы рахунак, партнёраў і падтрымку выканаўчай улады.
Памер грантаў – ад 3000$ да 10000$.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16-ая гадзіна 19 студзеня 2007 году.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у прадстаўніцтве Сусветнага Банку па адрасе: 220030, Менск, вул.Герцена, д.2А, тэл.: (017) 226 52 84, факс (017) 2110314 альбо на вэб-пляцоўцы http://www.worldbank.org.by .
Каардынатары ПМГ: Ірына Алейнік / Лідзія Яблонская, e-mail: [email protected]
5уверх
|