|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 228
(30 лістапада 2006 г.)
Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел Андрэй Мялешка, Вітаўт Руднік.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Вечары для аматараў нефармальнай адукацыі 2
Оn line журналістыка, ды не толькі ... 2
Словы падтрымкі носьбітам ВІЧ. 2
Гарадзенцы ўшанавалі памяць Фары Вітаўта. 3
Меркаваньні: 3
Акцыя «Дапаможам дзецям!». 5
Масты дэмакратыі ў Вільні 5
Маладая Беларусь запрашае. 5
Навучаньне для жанчын. 6
Праграма Малых Грантаў Сусьветнага Банку. 6
Не прапусьці апошні тэрмін! 7
Праграма Суседзтва INTERREG III А……………………………...….7
Грамадзскае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” і рэдакцыя “Кронікі” віншуюць Таварыства Беларускай Школы з нагоды 85-гадовага юбілею.
Зычым плёну ў працы!
Пазнаёміцца з цікавымі праектамі ў галіне нефармальнай адукацыі змогуць удзельнікі “Вечароў нефармальнай адукацыі ў Гародні”.
Наведвальнікі “Вечароў” пазнаёмяцца таксама з сутнасьцю працы НГА, убачаць прыклады заняткаў, якія праводзяцца гарадзенскімі адукатарамі. Сустрэчы будуць ладзіцца з 11 да 14 сьнежня сябрамі грамадзкіх аб’яднаньняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “ВІТ”. Удзел бясплатны.
“Вечары” з’яўляюцца складовай часткай агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, ініцыяванага сябрамі сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА).
Больш падрабязную інфармацыю пра гэта шукайце на вэб-пляцоўцы www.adukatar.net
Вітаўт РУДНІК
5уверх
Оn line журналістыка, ды не толькі ...
25 лістапада пры падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтр "Трэці сектар" у Гародні адбылася сустрэча семінар, прысьвечаная on line-журналістыцы.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі гарадзенскіх on line-выданьняў прэзентавалі свае праекты і дзяліліся досьведам з удзельнікамі праекта “Школа Маладога Журналіста”.
“Аднаго дня на такое складанае мерапрыемства замала. Наступным разам паспрабуем распавесьці больш пра асьпекты народнай журналістыкі і новыя тэхнічныя рашэньні для журналістаў”, пракаментаваў сустрэчу адзін з яе арганізатараў Аляксей Радс.
Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
Словы падтрымкі носьбітам ВІЧ.
Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду на Беларусі абвяшчае акцыю да Сусьветнага Дню барацьбы са СНІДам. Напішыце словы падтрымкі носьбіту ВІЧ і адпраўце на e-mail: .
1 сьнежня, у Сусьветны Дзень барацьбы са СНІДам, вашыя электронныя пасланьні, раздрукаваныя і ўклееныя ў адмысловыя паштоўкі, маюць быць перададзеныя ВІЧ-пазітыўным людзям у Менску, Магілёве, Віцебску, Сьветлагорску ды іншых гарадах Беларусі. Калі ласка, пазначце вашыя імя, арганізацыю і горад – падпісаны допіс атрымаць нашмат больш прыемна.
У Беларусі афіцыйна зарэгістравана больш за 7600 ВІЧ-пазітыўных. Сапраўдная колькасьць носьбітаў ВІЧ у некалькі разоў перавышае гэтую лічбу. Большасьць з іх – моладзь ва ўзросьце ад 15 да 29 год. Гэтыя людзі мусяць хаваць свой дыягназ, бо грамадзтва па-ранейшаму агрэсіўна ставіцца да носьбітаў ВІЧ: іх пакідаюць сябры і сваякі, часам не абслугоўваюць у паліклініках, цырульнях, стаматалагічных кабінетах.
ВІЧ-пазітыўныя людзі жывуць побач з намі. Яны маюць патрэбу ў нашым разуменьні і падтрымцы, ім важна ведаць, што мы да іх неабыякавыя.
Прадстаўніцтва Дзіцячага Хрысціянскага фонда ў Рэспубліцы Беларусь
5уверх
Неабыякавыя да гісторыі і культуры гарадзенцы памятаюць пра зруйнаваны камуністычнымі ўладамі 29 лістапада 1961 году старажытны касьцёл – знакамітую Фару Вітаўта. З нагоды 45-х угодкаў зьнішчэньня бажніцы, у мясцовай катэдры прайшло ўрачыстае набажэнства.
Па ініцыятыве групы неабыякавых да гісторыі і культуры гарадзенцаў напярэдадні ўгодкаў сьвет убачыла адмысловая паштоўка „45 гадоў бяз Фары Вітаўта» з выявай зьнішчанага касьцёла.
Фара была пабудаваная напрыканцы XIV стагодзьдзя пры князі Вітаўце Вялікім, таму за ёй замацавалася ягонае імя. У XVI стагодзьдзі побач з драўлянай пабудовай кароль Стэфан Баторы ўзвёў мураваны храм, які пераняў назву папярэдніка. Бажніца за сваю гісторыю неаднаразова перабудоўвалася, змяняючы архітэктурныя стылі і канфэсійную прыналежнасьць. У часы Расейскай імпэрыі з 1804 па 1918 год – гэта быў праваслаўны Сафійскі сабор. У 1918 годзе храм вярнулі каталікам, а пасьля другой сусьветнай вайны савецкія ўлады ператварылі Фару Вітаўта ў склад.
Уначы 29 лістапада 1961 году было выкананае рашэньне мясцовых уладаў ад 8 сакавіка „О сносе аварийного здания, бывшего костёла на Советской площади». Узарвалі касьцёл ленінградзкія піратэхнікі. Цяпер на месцы бажніцы – сквэр, у якім падчас масавых гуляньняў усталёўваюць фэервэркі.
Паводле www.nn.by
5уверх
Сёння ў Беларусі можна пачуць шмат нараканняў: “Прыцясняецца ўсё беларускае. Ідзе павальная русіфікацыя.” Як правіла, падобныя нараканні звязваюцца наўпрост з дзяржаўнай палітыкай. Не хачу каментаваць сітуацыю сёння, яна сапраўды складаная. Але, акрамя таго, што ёсць палітычная ўлада і палітыка “саветызацыі”-русіфікацыі, не трэба забывацца, што ёсць частка грамадства, якая ўжывае беларускую мову, разглядае беларускую мову і культуру як істотныя ўмовы, неабходныя для нармальнага жыцця.
У гэтых умовах паўстае лагічнае пытанне: што неабходна рабіць для захавання беларускай мовы і культуры ў сённяшніх умовах? З майго пункту гледжання, адказ просты – неабходна не проста захоўваць і ўмацоўваць беларускамоўнае асяроддзе, але і спрабаваць яго пашыраць.
Сярод прычынаў неабходнасці пашырэння беларускамоўнага асяроддзя можна назваць, напрыклад, з’яўленне наступнага пакалення беларусаў – нашых дзяцей.
Калі мы, беларускамоўныя, не будзем гадаваць сваіх дзяцей па-беларуску, то хто гэта будзе рабіць? Але сёння беларусам мала проста ў хатніх умовах выхоўваць дзіцё. Трэба думаць пра будучыню нашых дзетак, а праз гэта і пра беларускае грамадства. Трэба ствараць для нашых дзяцей беларускамоўныя асяродкі з сяброў па беларускамоўнаму садку, па беларускамоўнаму класу, па беларускамоўнаму гуртку, курсах і г.д. Трэба ціснуць на дзяржаву, на мясцовую ўладу, каб яны стваралі ўмовы для нашых дзетак. Адкрывалі беларускамоўныя групы, садкі, класы. У рэшце рэшт, мы плоцім падаткі і ўтрымліваем гэтую ўладу.
Аднойчы выпадкова пачуў размову двух жанчын у аўтобусе. Адна другой апавядала, як яны ў перыяд канца 90-х арганізоўвалі бацькоў і дамагаліся ад мясцовых уладаў адкрыць расейскамоўны клас у адной з лепшых школ Гародні, якая ў тыя часы была цалкам беларуская. У рэшце рэшт, ім дазволілі… Можна казаць рознае, але адно на відавоку жаданнем гэтых жанчын было навучаць сваіх дзетак на мове, якую яны лічылі лепшай, і яны не шкадавалі ні свайго часу, ні сілаў, каб дамагчыся гэтага. ЯНЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛІ.
ЦІ ХОЧАМ МЫ ГАДАВАЦЬ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ ПА-БЕЛАРУСКУ? Ужо зараз у Гародні сабралася група з шасці дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў і 7 месяцаў да 3 гадоў і 5 месяцаў. Бацькі гэтых дзетак вырашылі ініцыяваць стварэнне беларускамоўнай групы ў адным з садкоў Горадні. Усіх, хто зацікаўлены дапамагчы ў працэсе адкрыцця групы, ці хоча далучыцца і аддаць сваіх дзетак у гэтую группу, прашу звяртацца на e-mail:
Ігар КУЗЬМІНІЧ.
5уверх
З ініцыятывы гарадзенскага блогу і форуму распачатая акцыя “Дапаможам дзецям!”.
Усе ахвотныя запрашаюцца да дапамогі дзіцячаму дому зьмешанага тыпу, які разьмешчаны па адрасе: г.Гродна, вул. Я.Купалы, 48.
Падрабязнасьці акцыі чытайце на вэб-пляцоўцы http://s13.ru/archives/353#more-353
5уверх
Масты дэмакратыі ў Вільні
Летувіская Рада Моладзевых Арганізацый (LiJOT) запрашае да ўдзелу ў праекце “Масты дэмакратыі”, які мае быць рэалізаваны ў Вільні 14-17 сьнежня.
Мэты праекта:
-Узмацненьне супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі Літвы і Беларусі ў сферы разьвіцьця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці;
Разьвіцьцё лідарскіх якасьцяў маладых людзей, якія працуюць на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях;
Абмен досьведам у сферы моладзевай палітыкі і г.д.
Працоўная мова – ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сьнежня.
За падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства, а таксама па анкету ўдзельніка зьвяртайцеся на е-mail: .
Кантактныя тэлефоны: GSM +37067218877 (Tadas Sinkevi?ius), GSM +370 616 555 16 (Gaja Bartusevi?i?t?).
5уверх
Маладая Беларусь запрашае
Фoнд „Лaбараторыя Рэпaртажу” у супрацоўніцтве з Лaбараторыяй Рэпартажу Iнстытуту Журналістыкі Варшаўскага Ўнівэрсытэту, рэалізуе праект „Mаладая Беларусь, яе месца ў эўрапейскай прасторы між Усходам і Захадам”.
Партал “Маладая Беларусь” http://www.mloda-bialorus.pl, створаны ў межах праекта, запрашае да супрацоўніцтва:
каардынатараў тэматычных частак (палітыка, грамадзтва, культура, "з Польшчы"),
перакладчыкаў з веданьнем польскай, беларускай і расейскай моваў,
супрацоўнікаў ва ўсіх раёнах Беларусі,
фатографаў-аматараў.
ахвотных выказаць свае меркаванні пра унутранае і знешняе становішча Беларусі,
Асновай сэрвісу маюць стаць 4 тэматычныя часткі:
Палітыка
Грамадзтва
Культура
З Польшчы
На вэб-пляцоўцы http://www.mloda-bialorus.pl маюць з'яўляцца апошнія навіны. Акрамя таго, рэалізатары праекта плануюць узнімаць актуальныя пытаньні штодзённасьці. Меркаваньні адмыслоўцаў у гэтым выпадку маюць стаць полем для дыскусіі і каментараў з боку ўсіх ахвотных.
У бюджэце праекта закладзены грошы на сціплую плату для аўтараў найбольш цікавых допісаў ў Беларусі і перакладчыкаў.
За журналісцкім узроўнем парталу назірае спадар Марцін Вайцехоўскі, журналіст "Газеты Выборчай".
Усіх ахвотных да ўдзелу ў праекце просім зьвяртацца за больш падрабязнай інфармацыяй на e-mail: , .
Андрэй МЯЛЕШКА
5уверх
Навучаньне для жанчын
Сетка жаночых арганізацый Усходняй і Цэнтральнай Эўропы КАРАТ-КААЛІЦЫЯ сумесна з Жаночым незалежным дэмакратычным рухам запрашае прадстаўніц жаночых арганізацый да ўдзелу ў Capacity Building Seminar.
Сэмінар мае адбыцца 1-3 лютага 2007 году ў Варшаве. Ад Беларусі ў мерапрыемстве возьмуць удзел 5 прадстаўніц жаночых грамадзкіх аб'яднаньняў.
Патрабаваньні да ўдзельніц: досьвед працы з гендэрнымі праблемамі, валоданьне ангельскай мовай, удзел у семінары на працягу 3 дзён.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 сьнежня.
За больш падрабязнай інфармацыяй пра сэмінар зьвяртайцеся на e-mail альбо [email protected].
5уверх
Сусьветны Банк запрашае грамадзкія арганізацыі Беларусі да ўдзелу ў праграме малых грантаў па ахове навакольнага асяроддзя.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца зарэгістраваныя грамадзкія арганізацыі, якія маюць разліковы рахунак, партнёраў і падтрымку выканаўчай улады.
Тэматыка праектаў: правядзеньне мерапрыемстваў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя.
Памер грантаў – ад 3000$ да 10000$.
Тэрмін рэалізацыі праекта – 5 месяцаў, пачынаючы з 1 сакавіка 2007 году.
Праграма не фінансуе ўвесь бюджэт. Перавага аддаецца праектам, якія здолеюць прыцягнуць дадатковыя рэсурсы з іншых крыніц.
Праграма не фінансуе:
- дасьледніцкія праграмы
- навучаньне ў ВНУ, замежныя паездкі
- бягучыя адміністратыўныя выдаткі арганізацый
- набыцьцё абсталяваньня
- будаўнічыя, рамонтныя работы
Удзельнікам спабору неабходна накіраваць кароткую форму заяўкі ў Прадстаўніцтва Сусьветнага Банку ў Беларусі на беларускай, рускай альбо ангельскай мовах (тры копіі).
Апошні тэрмін падачы заявак – 16-ая гадзіна 19 студзеня 2007 году.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у прадстаўніцтве Сусветнага Банку па адрасе: 220030, Менск, вул.Герцена, д.2А, тэл.: (017) 226 52 84, факс (017) 2110314 альбо на вэб-пляцоўцы http://www.worldbank.org.by .
Каардынатары ПМГ: Ірына Алейнік / Лідзія Яблонская, e-mail: [email protected]
5уверх
Праграма Суседзтва INTERREG III А Прыярытэту Латвія-Літва-Беларусь (Поўдзень). 5-ты спабор праектных прапановаў
Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net
5уверх
|