English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

Выпуск 235

(15 лютага 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел  Вітаўт Руднік, Андрэй Мялешка.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

ЭГУ запрашае гарадзенцаў.............................................................… 2

Уратаваць прыродную спадчыну...................................................… 2

Filmowe Podlasie atakuje!..................................................................… 2

Інавацыйныя падыходы да прафілактыкі ВІЧ.................................… 2

Абарона правоў жанчын і гендэрная роўнасьць............................… 3

Вандроўка для беларускіх журналістаў..........................................… 4

Спабор метадычных распрацовак..................................................… 4

Журналістам пра журналісцкае расьследаваньне ў Інтэрнэт..........… 5

Міжнародныя каледжы запрашаюць..............................................… 5

Спабор фотаздымкаў да дня нараджэньня Форума.......................… 6

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга..................................................… 6

Праграма па разьвіцьці супрацоўніцтва..........................................… 7

У Турцыю на сымпозыум...............................................................… 7

Фотаконкурс “Беларусь побач”......................................................… 7

Спыніць гвалт у дачыненьні да жанчын.........................................… 8

 

 

 

 

 

~Падзеі:

ЭГУ запрашае гарадзенцаў

Прэзентацыя ўмоваў навучаньня ў Эўрапейскім Гуманітарным Універсітэце для гарадзенцаў мае адбыцца сёньня, а 18-ай гадзіне, у памяшканьні Таварыства Беларускай школы (вул.Будзённага, 48а, п.44).

Сустрэчу правядзе прафесар, доктар гістарычных навук сп.А.Смалянчук.

5уверх

         Уратаваць прыродную спадчыну

Пра тое, як уратаваць і найлепш выкарыстоўваць прыродную спадчыну нашай часткі Эўропы будуць размаўляць удзельнікі сустрэчы, якая адбудзецца 30-31 сакавіка ў Супрасьлі (Польшча).

Удзел у мерапрыемстве возьмуць экспэрты па ахове навакольнага асяроддзя і турызму, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў з Беларусі, Польшчы, Летувы, Украіны, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Нямеччыны.

Арганізатарамі сэмінару з’яўляюцца Фонд “Зялёныя лёгкія Польшчы” (Беласток) і грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня).

Ахвотныя ўзяць удзел у сустрэчы павінны напісаць пра гэта да 28 лютага на адрас

Вітаўт Руднік

       5уверх

 

         Filmowe Podlasie atakuje!

Кінапаказ у межах праекта “Filmowe Podlasie atakuje”, які папулярызуе  незалежны кінематограф паўночна-ўсходняй Польшчы,  мае адбыцца 9 сакавіка ў памяшканьні Гарадзенскай філіі Таварыства Беларускай школы.

Гарадзенцы ўпершыню атрымаюць магчымасьць на ўласныя вочы ўбачыць аматарскія кінатворы падляскіх паэтаў, журналістаў, студэнтаў і выкладчыкаў.

Ідэя стварэньня FPА нарадзілася ў 2004 годзе сярод супрацоўнікаў Беластоцкага Асяродка Культуры і падляскіх аматараў кіно. З таго часу кінапаказы FPА адбыліся ў некалькіх дзясятках польскіх гарадоў, а таксама ў Беларусі, Украіне, Літве, Латвіі, Чэхіі, Германіі. Месцамі для паказаў абіраюцца не толькі кіназалі, але таксама пабы, пляцоўкі музычных фэстаў і проста вольнае паветра.

Кінапаказ адбудзецца па адрасе: вул.Будзённага, 48а, п.44. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

 

 

5уверх

Інавацыйныя падыходы да прафілактыкі ВІЧ

Убачыў сьвет метадычны дапаможнік “Інавацыйныя падыходы да прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі”, распрацаваны ў межах праекта ПРААН.

Дапаможнік, які выйшаў накладам 10 000 экэмпляраў, прызначаны для педагогаў і грамадзкіх арганізатараў прафілактычнай работы. Гэта першая на Беларусі спроба абагульніць сучасныя метады прафілактыкі ВІЧ/СНІД у моладзевым асяроддзі.

Выданьне складаецца з матэрыялаў, якія дапамогуць арганізатарам прафілактычнай работы пабудаваць дыялог з вучнямі, зрабіць працэс навучаньня цікавым і карысным.

Укладальнікі дапаможніка ўпэўненыя, што, карыстаючыся іхнімі парадамі, любы педагог здольны самастойна распрацаваць і правесьці навучальную праграму, а таксама ацаніць яе эфектыўнасьць. Дапаможнік мае дадатак: набор картак і візуальнай статыстычнай інфармацыі па тэме.

Электронны варыянт выданьня плануецца размясьціць на вэб-пляцоўцы www.aids.by. У друкаваным варыяньце дапаможнік будзе дасланы ў навучальныя ўстановы Беларусі.

Дадатковую інфармацыю па выданьні можна атрымаць па тэлефонах: 270-73-51 (Марыя Маліноўская) альбо 227-38-17 (Уладыслаў Хількевіч).

Паводле https://ngo.by

 

 


  Абвесткі:

 

            Абарона правоў жанчын і гендэрная роўнасьць

Грамадзкае аб’яднаньне  “Жаночы незалежны дэмакратычны рух” запрашае да ўдзелу ў трэнінгу “Міжнародная сістэма абароны правоў жанчын і эўрапейскія стандарты гендэрнай роўнасьці”, які мае адбыцца ў Менску 24-25 сакавіка.

Мэты трэнінга: знаёмства з міжнароднай сістэмай і асноўнымі дакументамі  па правах жанчын, эўрапейскімі стандартамі і праграмамі па дасягненьні гендэрнай роўнасьці.

Мэтавая група: прадстаўнікі жаночых і праваабарончых НГА, палітычных партый; прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады, адказныя за рэалізацыю палітыкі гендэрнай роўнасьці; прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва, эксперты.

Тэмы трэнінга:

-Міжнародная сістэма правоў чалавека;

-Правы жанчын у кантэксьце сістэмы правоў чалавека;

-Жаночая канвенцыя: нормы, выкананьне і маніторынг;

-Эўрапейскія праграмы гендэрнай роўнасьці;

-Новая палітыка Эўразьвязу: гендэрны аспект;

-Міжнародныя абавязацельствы Беларусі па рэалізацыі палітыкі гендэрнай роўнасьці.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць заяўку на факс: 224-41-59 альбо е-mail: wcdmb@unibel.by да 10 сакавіка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 224-41-59,

GSM: (029) 156-87-53;

 

5уверх

 

Вандроўка для беларускіх журналістаў

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар (ММАЦ) запрашае маладых беларускіх журналістаў да ўдзелу ў інфармацыйна-азнаямляльнай вандроўцы ў Польшчу і Германію.

 Падчас вандроўкі беларускія журналісты азнаёмяцца з структурай СМІ і іх роляй у грамадзтве, сустрэнуцца з калегамі ў рэдакцыях газэт, з палітыкамі і прадстаўнікамі фондаў.

Паездка мае адбыцца з 28 сакавіка да 6 красавіка. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных СМІ ва ўзросце да 35 год. Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў міжнародным адукацыйным цэнтры да 22 лютага.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (8-017) 207-49-72, 640-12-42 альбо па эл. пошце (сп-ня д-р Эдыт Шпільхагэн), па тэл. 8-029-6-66-40-93 (каардынатар праекта Аляксандр Тогулеў).

5уверх

 

Спабор метадычных распрацовак

Фонд "Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі "Пошук" (Украіна) і арганізацыі  міжнароднай сеткі "EDITNET" абвяшчаюць спабор "Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання".

Спабор праводзіцца па двух кірунках:

Спабор метадычных распрацовак урокаў з выкарыстаньнем інавацыйных тэхналогій навучаньня на ўроках па школьных прадметах;

Спабор метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму "Мая грамадзянская пазіцыя".

Мэта спабору: стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў, якія развіваюць педагогіку, іх папулярызацыя, а таксама стварэньне ўмоваў для доступу да іх  шырокага кола педагогаў.

Тэрміны правядзеньня спабору: з 1 лютага па 30 красавіка.

Палажэньне аб спаборы, парады па афармленьні работ, бланк заяўкі разьмешчаны  па адрасе: http://nastaunik.info , http://www.editnet.org/ .

Паводле раcсылкі  www.nastaunik.info  

 

5уверх

Журналістам пра журналісцкае расьследаваньне ў Інтэрнэт

 Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау ад імя Амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць сэмінар для супрацоўнікаў СМІ па правядзеньні журналісцкага расьследаваньня ў сетцы Інтэрнэт.

Сэмінар мае адбыцца з 22 па 23 лютага пад кіраўніцтвам медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага.

У праграме – тэарэтычныя і практычныя пытаньні камунікацый у Інтэрнэт:

-функцыі і структура Інтэрнэт;

-віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстаньня;

-інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў;

-як працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі, якая знаходзіцца ў сетцы Інтэрнэт;

-расьследаваньне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыялу;

-агульнае абмеркаваньне падрыхтаваных матэрыялаў.

Ахвотным да ўдзелу неабходна  да 19 лютага даслаць рэгістрацыйны фармуляр па факсе: (017)-270-39-95 альбо на адрас электроннай пошты .

Больш падрабязная інфармацыя і фармуляр знаходзяцца на вэб-пляцоўцы  http://baj.ru/news/ .

Паводле www.baj.ru

 

5уверх

 

Міжнародныя каледжы запрашаюць

Беларускі Камітэт каледжаў Міжнароднай Супольнасьці абвяшчае спабор на атрыманьне стыпендый на паступленьне ў 2007-2008 н.г. ў Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у Босніі і Герцагавіне, Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі, Міжнародны аграрны каледж у Венесуэле.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца навучэнцы ва ўзросьце 16-17 год ( для паступленьня ў каледж у Венесуэле – 18 год). Навучаньне вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята на ангельскай мове, што дае магчымасьць працягу навучаньня ва ўніверсітэтах большасьці краін сьвету. Накірунак навучаньня абірае студэнт.

Дакументы неабходна даслаць да 20 сакавіка на адрас: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, вул.Румянцава,13,Мінск, 220034 ( з пазнакай: “На спабор UWC”).

Патрабаваньні да ўдзельнікаў і сьпіс неабходных дакументаў знаходзяцца на вэб-пляцоўках: www.uwc.org , www.ibo.org .

5уверх

 

Спабор фотаздымкаў да дня нараджэньня Форума

Гарадзенскі Інітэрнэт-Форум http://forum.grodno.net супольна з Салонам лічбавай фотатэхнікі “Гагарын”  абвяшчае спабор на лепшы фотаздымак.

 Тэмы фотаздымкаў:

-партрэт,

-ч/б фотаздымак,

-мой горад,

-хачу быць касманаўтам.

Падсумаваньне вынікаў адбудзецца на сьвяточнай вечарыне да дня нараджэньня Форума  16 сакавіка.

Галоўны прыз – лічбавы фотаапарат  Nikon Coolpix L4 ад салона-магазіна фотатэхнікі “Гагарын”.

Даведкі па ўмовах спабору можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 6195582, +375 29 8820552.

 

5уверх

 

                " 

Не спазьніся!

 

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга

Да 15 сакавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у літаратурным спаборы “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.

Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.

Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.

Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, зь якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.

Працы прымаюцца на паштовы адрас: 230004, г.Гродна вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com

Максымальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).

Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка.

Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).

Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.

Арганізатары спабору  грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства  “Uroczysko” (Беласток, Польшча).

 

5уверх

  Праграма па разьвіцьці супрацоўніцтва

Арганізатар: Міністэрства замежных справаў Летувы

Праграма па разьвіцьці супрацоўніцтва і заахвочваньні дэмакратыі: Фінансаваньне буйных (ад 150 да 300 тысяч літаў) і малых (ад 1 да 100 тысяч літаў) праектаў летувіскіх арганізацый, якія маюць партнэраў у Беларусі.

Папярэднія заяўкі на буйныя праекты прымаюцца да 28 лютага, на малыя –да 1 кастрычніка.

Дадатковая інфармацыя: Дэпартамэнт супрацы і падтрымкі дэмакратыі Міністэрства замежных справаў: J. Tumo-Vaiћganto g. 2, LT-01511 Vilnius.Тэл: 236 2920; 236 2927, факс: 236 2574 , вэб-пляцоўка: www.urm.lt ,

 e-mail:  .

 

5уверх

 У Турцыю на сымпозыум

Да 19 лютага прымаюцца заяўкі на ўдзел у Сымпозыуме міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялёгу ў моладзевай працы.

Мерапрыемства адбудзецца з 27 да 31 сакавіка ў Турцыі ў межах эўрапейскай моладзевай кампаніі «Усе розныя, усе роўныя».

Заявіцца на ўдзел у сустрэчы, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю, можна на вэб-пляцоўцы http://coe.opencontent.it.

Аплікацыйныя формы трэба падаваць у ангельскай альбо французкай мовах.

 

5уверх

 

Фотаконкурс “Беларусь побач”

Арганізатар: Амбасада Велікабрытаніі ў Менску сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 19 лютага па адрасе: г.Мінск, 220030, вул.К.Маркса,35, БАЧК, фотаконкурс “Беларусь побач”.

            Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы спабору размешчаная на вэб-пляцоўцы www.belpobach.page.by альбо па тэлефонах: +375-29-3429938, 29-8707051, 29-7074377.

 

5уверх

 Спыніць гвалт у дачыненьні да жанчын

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у Варшаве запрашае беларускіх спэцыялістаў у галіне правоў жанчын да ўдзелу ў канферэнцыях, прысьвечаных праблемам хатняга гвалту ў Беларусі, якія маюць адбыцца ў Польшчы ў пачатку сакавіка.

Ахвотныя выступіць з дакладам па гэтай тэме, а таксама распавесьці пра дзейнасьць беларускіх НГА ў гэтым кірунку, маюць як мага хутчэй паведаміць пра гэта па электронным адрасе:

 



15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.