English version
 


Навіны

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                          Выпуск 238                                                        

(8 сакавіка 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзелі  Алеся Бяленік, В.Людвіковіч, Ігар Лапеха.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Віншаваньні! ШМЖ – 10 год!.........................................................… 2

Будзь у стылі!..................................................................................… 2

Апошняя кніга Яна Паўла ІІ па-беларуску......................................… 3

Грамадзянская прыёмная чакае наведвальнікаў.............................… 3

Суседзі ахвяруюць на дабрачыннасьць..........................................… 3

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны.......................… 4

Пошук валянтэраў для працы ў Лодзі............................................… 5

Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў................… 5

Да ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў..........................................… 6

Студэнцкія абмены па правах чалавека..........................................… 6

Стажыроўкі ў Германіі для маладых журналістаў..........................… 6

Праграма па прадухіленьні гандлю людзьмі...................................… 7

”Экадом” шукае рэгіянальных каардынатараў...............................… 8

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга..................................................… 8

Спабор фотаздымкаў да дня нараджэньня Форума.......................… 9

Міжнародны спабор эсэ..................................................................… 9

Абарона правоў жанчын і гендэрная роўнасьць............................… 9

 

 

~Падзеі:

       5уверх

                                                                                                                                                                                        

Віншаваньні! ШМЖ – 10 год!

Дарагія “сэктараўцы” усіх пакаленьняў! Дарагія выпускнікі, выкладчыкі, навучэнцы Школы маладога журналіста! Шчыра віншуем з Днём нараджэньня ШМЖ!

       Будзьма разам!

Допісы з віншаваньнямі чакаем на e-mail:

Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы напішаце нам колькі словаў пра сябе – дзе вы і чым займаецеся.

У плянах  выданьне каталёгу выпускнікоў ШМЖ, урачыстая прэзэнтацыя якога мае адбыцца пад час Фэста маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”.

 

Будзь у стылі!

Пачаў працу маладзёвы інтэрнэт-праект “Твой Стыль”, які рэалізуе грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар”!

Галоўная функцыя www.t-styl.info – распаўсюд незалежнай інфармацыі пра падзеі на Гарадзеншчыне і ў сьвеце вокам гарадзенца. Рэсурс складаецца з двух вялікіх, узаемазьвязаных блёкаў: Інтэрнэт-газэта і Інтэрнэт-радыё. Ужо 2 сакавіка выйшаў першы нумар он-лайн газэты, хутка на старонцы “Твайго Стылю” можна будзе праслухаць першыя радыё-перадачы!

“Твой Стыль” – гэта інтэрнэт-рэсурс які створаны гарадзенцамі і для гарадзенцаў!

Гэта ТВАЕ інтэрвію зь цікавымі людзьмі, ТВАЕ рэпартажы пра цікавыя падзеі, ТВАЕ аўтарскія рубрыкі.

Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал. Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі.

Ужо зараз ТЫ можаш камэнтаваць тэксты, зьмешчаныя ў нашай газэце. Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрвію, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.д.) ды скантактавацца з намі.

Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх (і не толькі) майстроў слова (бясплатна!), набудзеш магчымасьць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі!

Сустрэнемся на www.t-styl.info!

5уверх

 Апошняя кніга Яна Паўла ІІ па-беларуску

Прэзэнтацыя кнігі Яна Паўла ІІ “Памяць і самасьвядомасьць” адбылася 4 сакавіка ў Фарным касьцёле.

Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіла Хрыстына Лялько  паэтка, рэдактарка часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Кніга “Памяць і самасьвядомасьць” ёсьць апошняй кнігай, напісанай Сьвятым Айцом. Выданьне разьлічанае на шырокае кола чытачоў. Па словах Хрыстыны Лялько, у кнізе даецца філасофскае і хрысьціянскае вызначэньне тоеснасьці чалавека ў гэтым сьвеце. Паняцьці патрыятызму, Айчыны, нацыі, мовы разглядаюцца ў кантэксьце Эвангельля, “без якога чалавек застаецца пытаньнем без адказу”.

Для Хрыстыны Лялько гэта ўжо сёмая кніга перакладаў твораў Яна Паўла ІІ.

Алеся БЯЛЕНІК

 

5уверх

Грамадзкая прыёмная чакае наведвальнікаў

12 сакавіка пачынае працу Грамадзкая прыёмная. Першапачатковы графік прыёму наведвальнікаў: панядзелак і аўторак з 18.00 да 20.00.

Сутнасьць прыёмнай палягае ў стварэньні на грамадзкіх пачатках цэнтру, дзе арганізуюцца прыёмы грамадзян па праблемах, якія ўзнікаюць на працы, у грамадзтве, з суседзямі, у школе, зь дзецьмі, у сям’і, у краме, у шпіталі, на вуліцы і г.д.

Добраахвотнікі выслухаюць таго, хто зьвярнуўся па дапамогу, занатуюць сутнасьць праблемы і прызначаць тэрмін, праз які будзе дадзены адказ. Некалькі дзён спатрэбіцца на тое, каб разгледзець праблему і вызначыць да якога спецыяліста трэба зьвяртацца, як яго знайсьці, хто лепшы ў вырашэньні дадзенай праблемы.

Грамадзкая прыёмная, як правіла, не вырашае праблему, але дапамагае ў яе вырашэньні арганізацыйна, інфармацыйна, кансультацыйна.

Грамадзкая прыёмная месьціцца па адрасе: г.Гродна, вул. Будзённага 48-А, пакой 419 (чацьвёрты паверх). Тэлефон/факс для кантактаў  75 71 68

( тэлефанаваньні прымаюцца па панядзелках і аўторках з 18.00 да 20.00).

Аргкамітэт Грамадзянскай прыёмнай

5уверх

Суседзі ахвяруюць на дабрачыннасьць

Больш за мільён палякаў ахвяравалі летась частку свайго падатку на дабрачынную дзейнасьць.

Атрымальнікамі гэтых сродкаў (больш за 20 млн. даляраў) сталі найперш грамадзкія арганізацыі і фонды, якія займаюцца дапамогай розным групам насельніцтва.

Такія ахвяраваньні сталіся магчымымі пасьля ўводу ў дзеяньне ў 2002 годзе закона пра грамадзка-карысную дзейнасьць. Паводле яго, кожны паляк мае права перадаць 1% ад свайго падатку на прыбыткі за год арганізацыям, якія займаюцца грамадзка-карыснай дзейнасьцю. Як паведамляе „Gazeta Wyborcza”, у 2003 годзе такой магчымасьцю скарысталіся больш за 80 тысяч чалавек, у 2004 – каля 680 тысяч, а летась – 1150 тысяч. Сярэдні памер ахвяраваньня ад адной асобы складаў у мінулым годзе 53 злотых (прыкладна 18 даляраў).

В. ЛЮДВІКОВІЧ

5уверх

 

 

 


               
  Абвесткі:

               

Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны

Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

-                     “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;

-                     “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж ( прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;

-                     “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.

Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.

5уверх

 

Пошук валянтэраў для працы ў Лодзі

Польскі Фонд FERSO шукае  валянтэраў для ўдзелу ў трох праектах.

1. Праект “Малады грамадзянін сьвету”: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаваньне моладзі. Мэты: заняткі з дзецьмі і моладзьдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.

Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.

Маюцца 2 месцы.

2. Праект “Дзеці, што таньчаць з Сусьветам”: мастацтва, культура, экалёгія.

Мэты: заняткі з дзецьмі, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.

Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.

Маюцца 2 месцы.

3. Праект “Міжнародная дзіцячая усьмешка”: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаваньне моладзі. Мэты: заняткі з дзецьмі і моладзьдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, падарожжаў, трэнінгаў, заняткі польскай мовай.

Час побыту – 15.09.07 – 31.07.08.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 красавіка.

Маюцца 2 месцы.

Чаканьні ад валянтэраў: адкрытасьць, камунікацыйнасьць, жаданьне вывучаць іншыя культуры, як мінімум сярэдні узровень валоданьня англійскай мовай.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па эл. пошце: , .

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

5уверх

Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў

14-15 красавіка ў Гародні мае адбыцца сэмінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў для дарослых.

Асноўныя тэмы сэмінара:

-канцэпцыя і прынцыпы навучальных гурткоў;

-моцныя і слабыя бакі гэтага метада

-гісторыя навучальных гурткоў і формы працы

-методыка правядзеньня сустрэч

-роля лідэра

-спосабы ацэнкі эфектыўнасьці гуртка

Апошні тэрмін фармаваньня групы – 6 красавіка.

Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл. адрас: , альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).

Ігар ЛАПЕХА, каардынатар рэсурснай праграмы навучальных гурткоў АГА па Гарадзенскай і Берасьцейскай вабласьцях

 

5уверх

 

Да ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў

22 красавіка ў Гародні мае адбыцца сэмінар па азнаямленьні з магчымасьцямі рэалізацыі праграмы  міні-праектаў.

            Міні-праект складаецца з 5-10 гурткоў, рэалізуецца на працягу 3-6 месяцаў, накіраваны на працу з сацыяльна значнымі тэмай і мэтавай групай.

У праграме сэмінара:

знаёмства з умовамі і крытэрамі адбору;

-знаёмства з ідэямі для міні-праектаў;

-распрацоўка заявак.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, што прайшлі навучаньне па праграме

 падрыхтоўкі лідэраў гурткоў.

Апошні тэрмін фармаваньня групы – 17 красавіка.

 Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл. адрас: , альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).

Ігар ЛАПЕХА, каардынатар рэсурснай праграмы навучальных гурткоў АГА па Гарадзенскай і Берасьцейскай вабласьцях.

5уверх

Студэнцкія абмены па правах чалавека

З 1 чэрвеня да 5 ліпеня арганізацыя "Чалавецтва ў дзеяньні" рэалізуе трансатлантычную праграму студэнцкага абмену па тэме правоў чалавека і меньшасьцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ( у тым ліку з Беларусі), якія лёгка прыстасоўваюцца да новых умоваў. Праграма адкрытая для студэнтаў, якія скончылі ня меньш за два курсы навучаньня.

Удзельнікі Праграмы атрымаюць магчымасьць на працягу 2 тыдняў скарыстаць з лекцый грамадзкіх актывістаў, палітыкаў, акадэмічных ды іншых экспэртаў. На працягу двух апошніх тыдняў удзельнікі будуць працаваць у малых групах.

Заключны сэмінар мае адбыцца ўвосень у ЗША

Усе выдаткі, акрамя выдаткаў на харчаваньне, пакрываюцца за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы заявак  21 сакавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас: альбо на вэб-пляцоўку: www.humanityinaction.org

 

5уверх

 

Стажыроўкі ў Германіі для маладых журналістаў

Арганізацыя “Міжнародныя журналісцкія праграмы” запрашае журналістаў з краін СНД да ўдзелу ў двухмесячнай стажыроўцы ў адным з нямецкіх СМІ.

Падчас стажыроўкі стыпендыяты таксама будуць выконваць ролю замежнага карэспандэнта – асьвятляць падзеі ў Германіі ў сваім (альбо любым іншым) выданьні.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца журналісты ва ўзросьце ад 23 да 35 год (рэдактары, карэспандэнты ў газэце, на радыё, тэлебачаньні, у інтэрнэт-выданьні). Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай.

Стыпендыя ў памеры 3350 эўра прадугледжвае пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і харчаваньне.

Праграма распачнецца 27 верасьня. Перанясеньне тэрмінаў стажыроўкі выключаецца.

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка.

Да пісьмовай заявы прыкладаюцца:

-абгрунтаваньне ўдзелу ў спаборы (на нямецкай мове)

-аўтабіяграфія на нямецкай мове ( з пазначэньнем нумара тэлефона і эл.пошты)

-фотаздымак

3 апублікаваных матэрыяла з лягатыпам газэты і датай публікацыі. Расшыфроўкі радыё-і тэлеперадач завяраюцца подпісам рэдактара і рэдакцыйнай пячаткай. Перадачы на аудыё і відэанозьбітах не прымаюцца.

характарыстыка зь месца працы

пісьмовае падцьверджаньне ведаў нямецкай мовы (Goethe-Institut, DAAD и т.п.).

Дакументы прымаюцца звычайнай поштай па адрасе:

"Graefin-Doenhoff-Programm",c/o IJP, Miodrag Soric (Koordinator),

 Von-Halbergstra?e 28, 53125 Bonn, Deutschland.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце: .

5уверх

 

Праграма па прадухіленьні гандлю людзьмі

Міжнародная арганізацыя па міграцыі пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці абвяшчае спабор на прадстаўленьне грантаў паводле Праграмы “Прадухіленьне гандлю людзьмі”

Праграма скіраваная на падтрымку ініцыятываў грамадзкай супольнасьці ў пытаньнях прадухіленьня гандлю людзьмі. Мэтамі і задачамі праграмы зьяўляюцца падвышэньне самасьвядомасьці людзей, якія ўваходзяць у групу рызыкі, навучаньне іх разуменьню сваіх правоў і абавязкаў, фармаваньне навыкаў бясьпечных паводзінаў і г. д.

Мэтавымі групамі праектаў могуць быць людзі з групы рызыкі, а таксама работнікі сфэры сацыяльнага абслугоўваньня і супрацоўнікі органаў, якія здольныя ўплываць на праблему гандлю людзьмі.

Апошні тэрмін падачы праектаў на ўдзел у спаборы – 15 сакавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на электронныя адрасы: , альбо па тэлефоне (017) 284 46 91.

Паводле www.belngo.info

5уверх

”Экадом” шукае рэгіянальных каардынатараў

Грамадзкае аб’яднаньне “Экадом” у межах праекта “Грамадзкія слуханьні па экалягічных пытаньнях – ад канфрантацыі да кампраміса” абвяшчае спабор на замяшчэньне пасады рэгіянальных каардынатараў праекта.

Кандыдат мусіць:

-быць паўналетнім;

-мець інфармацыю аб планах пабудовы ў сваёй мясцовасьці аб’ектаў, якія могуць выклікаць незадаволенасьць мясцовых жыхароў (жылы дом, аўтастаянка, магістраль, завод, фабрыка, праект ліквідацыі парка альбо зялёнай зоны і г.д.);

-ведаць актыўных мясцовых жыхароў;

-мець арганізатарскія здольнасьці.

Геаграфічныя прыярытэты – Гомельская і Менская вобласьці, заяўкі ад прадстаўнікоў іншых вабласьцей разглядаюцца толькі з-за недахопу якасных заявак ад прадстаўнікоў прыярытэтных вабласцей.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка.

Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: .

 

               

5уверх

 

                " 

Не спазьніся!

 

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга

Да 25 сакавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у літаратурным спаборы “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.

Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.

Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.

Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, зь якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.

Працы прымаюцца на паштовы адрас: 230004, г.Гродна вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com

Максымальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).

Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка.

Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).

Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.

Арганізатары спабору  грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства  “Uroczysko” (Беласток, Польшча).

 

5уверх

 Спабор фотаздымкаў да дня нараджэньня Форума

Гарадзенскі Інітэрнэт-Форум http://forum.grodno.net супольна з Салонам лічбавай фотатэхнікі “Гагарын”  абвяшчае спабор на лепшы фотаздымак.

Падсумаваньне вынікаў адбудзецца на сьвяточнай вечарыне да дня нараджэньня Форума  16 сакавіка.

Даведкі па ўмовах спабору можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 6195582, +375 29 8820552.

5уверх

 

Міжнародны спабор эсэ

Моладзь ва ўзросьце 18-25 год запрашаецца да ўдзелу ў спаборы эсэ. Эсэ прымаецца на трох мовах: ангельскай, французскай, гішпаньскай.

 Памер твора не павінны перавышаць 10 старонак. Патрабуецца адказаць на два пытаньні:

-Якім чынам карупцыя ўплывае на тваё жыцьцё?

-Што ты можаш зрабіць дзеля выкараненьня карупцыі, зь якой сутыкаешся?

Апошні тэрмін падачы эсэ – 15 сакавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы спабору: http://www.essaycompetition.org .

5уверх

Абарона правоў жанчын і гендэрная роўнасьць

Грамадзкае аб’яднаньне  “Жаночы незалежны дэмакратычны рух” запрашае да ўдзелу ў трэнінгу “Міжнародная сістэма абароны правоў жанчын і эўрапэйскія стандарты гендэрнай роўнасьці”, які мае адбыцца ў Менску 24-25 сакавіка.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць заяўку на факс: 224-41-59 альбо е-mail: wcdmb@unibel.by да 10 сакавіка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 224-41-59,

GSM: (029) 156-87-53.

5уверх



14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.